Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Максіма Танка "Люцыян Таполя"

Авг/10

17

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Тэма бяссмерця народнага мастацтва, лёс таленавітых мастакоў з народа раскрываюцца ў паэме «Люцыян Таполя» (1946). Галоўны герой паэмы — народвы ўмелец, пад рукамі якога, «бы ад чараў нейкіх, ажывала нават нежывое». Смаргонскія лесарубы, рыбакі, каханая Тэкля станавіліся апосталамі, прарокамі, а прыгвятальнікі — ірадамі, рознымі пачварамі. Біскуп Сямашка не мог дараваць такога простаму «хлопу», чалавеку з народа, і прыдумаў цяжкую кару: «пад страхам пекла і пракляцця цэлых дзесяць год адбыць пакуты і не брацца за сваё майстэрства». Для мастака гэта азначала духоўную смерць. Але Таполя змог пераадолець гэтыя перашкоды, бо «хацеў пакінуць пакаленням след жыцця свайго, сваіх пакут, сказ пра мары, пра свае імкненві». Прайшоў час, і біскув, ве вазваўшы мастака, даручае яму будаваць вовую святыню. I зноў пад рукамі народнага дойліда «ажывала нават нежывое, немагчымае рабілася магчымым: гнуўся камень, а з звычайнай цэглы, быццам з бронзы, паўставалі здані». Увесь свой талент, і гнеў, і сваю асабістую крыўду ўкладвае Люцыян у працу. Фігуры атрымаліся падобнымі да магнатаў, панскіх цівуноў, хітрых езуітаў. Убачыўшы іх, не вытрымлівае Сямашка і памірае. Мастацтва ж, на думку М. Танка, бессмяротяае.