Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Гапон". Супярэчлівы характар адносін аўтара да прыгоннага ладу

Ноя/10

04

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Асноўная тэма паэмы «Гапон» — паказ жыц-ця беларускага сялянства ў часы прыгону. 3 гісторыі мы ведаем, наколькі цяжкім і бяспраў-ным было становішча сялян у тую пару. Чала-век быў прывязаны да пана і поўнасцю залежаў ад яго. Адным з найстрашнейшых праяўлен-няў прыгонніцтва была рэкруцкая павіннасць — шматгадовая цяжкая салдацкая служба цару без згоды на тое маладога чалавека.

Усё гэта паказаў у сваёй паэме Дунін—цінкевіч. Аднак, прачытаўшы твор, нельга ад-назначна адказаць на пытанне, як адносіцца да прыгоннага права аўтар. 3 аднаго боку — і гэта найперш кідаецца ў вочы — В. Дунін—цінкевіч асуджае прыгонны лад, бачыць у ім шмат заганнага, нечалавечага, несправядліва-га. Гэта асабліва праяўляецца ў адносінах аў-тара да рэкрутчыны. В. Дунін-Марцінкевіч на баку галоўнага героя паэмы Гапона і іншых сялянскіх хлопцаў, якія не хочуць адрывац-ца на доўгія гады ад зямлі і ісці служыць цару. Адмоўнае стаўленне аўтара да прыгонніцтва відаць і з адносін сялян да сваіх прыгняталь-нікаў — паноў. Пра тое, што аўтар сімпатызуе сялянам, а не аканому, сведчыць нават мова, якой апісвае ён сваіх герояў. Выклікае прыхільнасць і вобраз Кацярынкі — сялянскай дзяўчыны. Аўтар апісвае яе прыгажосць, усхваляе яе вер-насць каханаму. Пры гэтым В. Дунін-Марцінкевіч выкарыстоўвае словы з памяншальна-ласкаль-ным адценнем:

Кацярынка ж успляснула, На міленькага зіркнула, Хвіць! спаднічку распусціла, Тройчы запятпкам падбіла, Дробны ножкі выкідаець, Чаравічкі скрыпяць, А із вочак аж сіяець, Быццам іскры ляцяць.

Захапляецца пісьменнік таксама прыгажосцю, здароўем і сілаю сялянскага хлопца Гапона.

А вось пра паноў і тых, хто ім прыслугоўвае, аўтар, наадварот, гаворыць з гневам і крыўдаю, асуджае іх за сквапнасць, за прагу да лёгкай нажывы:

Кабы галодныя сабакі,
Так жыдоўскі лапсардакі
Лезуць к тпабе саранчой;
Пападзіся ж ім у когці,
Наўрад патпрафіш іх змогці,
Вытрабушаць карман твой.

3 другога боку, В. Дунін-Марцінкевіч апіс-вае дабрыню пані, яе спагаду да чужой бяды, захапляецца яе справядлівасцю.

Усё гэта можа прывесці да думкі аб супярэч-лівых адносінах пісьменніка да прыгоннага пра-ва. Але, на мой погляд, тут няма супярэчлівасці. Несумненна, што аўтар асуджаў прыгоннае пра-ва, быў незадаволены ім. Але ў яго была адна нязбыўная мара — зрабіць адносіны паміж па-намі і сялянамі роўнымі, давяральнымі, сяб-роўскімі. Адсюль і такая добрая пані. Аднак час паказаў, што ідэя В. Дуніна-Марцінкевіча аб роў-насці адносін паміж беднымі і багатымі была проста памылковай, утапічнай.