Аналіз грамадска-палітычнай і публіцыстычнай дзейнасці Кастуся Каліноўскага. Газета "Мужыцкая праўда"
У развіцці прагрэс. публіцыст. літаратуры пасля рэформенага часу асаблівая роля належыць К.К. (1838-1864). К.К. быў не толькі мужным рэвалюцыянерам, барацьбітом, кіраўніком паўстання 1863 г. на Беларусі, але і таленавітым публіцыстам. Выхадзец з шляхецкай сямьі, ен пад уплывам блізкага знаемства з жыццем простага народа, а таксама пашыраных грамадскіх насторояу з юнацкіх год пранікся вострай ненавісцю да сацыяльнага і нацыянальнага прыгнету. Вялікі ўплыў на фарміраванне яго светапогляду аказала вучоба ў Пецярбургскім універсітэце (1856-1860), які скончыў з атэстатам кадыдата права. У час вучобы пазнаёміўся з рэвал. літаратурай. У 1860 г. вяртаецца на радзіму і ўклучаецца ў актыўную работу па падрыхтоўцы паўстання. З мэтай рэвал. агітацыі і прапаганды ў 1862 г. ен разам са сваімі сябрамі па барацьбе выдае нелегальную газету "Мужыцкая праўда". Гэта была першая белар. газета. Яна друкавалася як лістоўка-адозва. Выйшла 7 нумароў. Артыкулы, якія ўмяшчаліся ў газеце, — яскравы ўзор рэвалюц. публіцыстыкі. Газета выкрывала царізм, паказвала антынародную сутнасць яго палітыкі, грабежніцкі характар рэформы 1861г. Газета патрабавала знішчэння самаўладства, памешчыцкага землеўладання, перадачы ўлады ў рукі народа, а зямлі тым, хто яе апрацоўвае. Адзіны спосаб дабіцца гэтага сялянам — узняцца на барацьбу. Заклік да рэвалюц. барацьбы, да актыўнага змагання супраць прыгнятальнікаў народа, за яго сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне складае асноўны пафас усіх выступленняу Ясокі, гаспадара з-пад Вільні. К.К. верыў у сілу народа. Усімі сваімі думкамі ён быў звязаны з народам, змагаўся за такі грамадскі лад, дзе б чалавек быў вольным, жыў са сваёй працы. Глыбокая адданасць народу, радзіме, вера ў народ яскрава выявілася ў апошнім перадсмяротным пасланні К.К. “ Да белар. народа", вядомым пад назвай "Пісьмо з-пад шабеніцы". Гэта хвалюючы запавет рэвалюцыянера, нязломнага змагара, што да апошняга дыхання заставаўся верным свайму абавязку. Трапіўшы ў рукі царскіх жандараў, ведаючы, што яму не ўдасца вырвацца з гэтых рук жывым, К.К. завяшчае народу не спыняць барацьбы, змагацца да канца і здабыць сабе волю. Жыцце К.К. абарвалася на шыбеніцы, калі яму было 26 гадоў. Гэта жыцце — подзвіг у імя народа. Творы К.К. паглыблялі рэалістычную традыцыю белар. літаратуры, былі ўзорамі бескампраміснага выкрыцця сацыяльных супрэчнасцей. Яго творы высокай мастацкай вартасці, палымянныя маналогі, звароты да народа. Публіцыстычная дзейнасць К.К. мела вялікі ўплыў на развіццё белар. дэмакратычн. літаратуры.
Самой назвай газеты К.К. выяуляе яе народнасць, блізасць да народна-гутарковых і іншых жанраў літаратуры. З рэвалюцыйна-палітычнай ідэяй "Мужыцкая праўда” сцвяржала наступнае:
1) зямля належыць народу, чалавек свабодны, калі мае кавалак зямлі;
2) не народ створаны для ўрада, а ўрад — для народа;
3) народ павінен мець свабоду, навучацца на роднай мове.
"Мужыцкая праўда” пісалася напярэдадні паўстання і К.К. не абыходзіў ніводнай магчымасці, каб уцягнуць у паўстанне большe. колькасць аднадумцаў, у гэтай сувязі ен закрануў і пытанне рэлігіі. У цэлым майстэрства публіцыстычн. выразнасці, эмацыянальн. уз'яднання, доказнасці расло ад нумара да нумара.
У прадсмертным пісьме К.К. імкнуўся ўзняць народ на рэвал. барацьбу. У пісьме выявіліся і слабыя моманты яго як ідэала сялянскfq дэмакратыіі. Яны заключаліся, па-першае, e перааценцы рэвал., магчымасці сялянства ў 60-х гадах, па-другое, у перабольшванні людзей на рэлігійн. свядомасці, гэта былі тыповыя для дэмакратаў 50 гг. перабольшванні. Без іх не было б самаго К.К., не было б яго гераізму. К.К. — аўтар аднаго толькі верша "Марыська чарнаброва” — непасрэдны зварот да Марыі Грэчатовіч, дзе да арышту жыў К.К.
Дыскусіі
2 года 36 недель назад
3 года 29 недель назад
3 года 35 недель назад
3 года 35 недель назад
3 года 45 недель назад
4 года 36 недель назад
4 года 37 недель назад
4 года 37 недель назад
5 лет 25 недель назад
5 лет 28 недель назад