Водгук на верш Пятруся Броўкі "Пахне Чабор"
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвілінай — яна прада мною...
Выйду. Гукаю. Маўклівы прастор.
Пахне чабор. Пахне чабор...
Верш «Пахне чабор» — песня-споведзь, у якой выяўлена разнастайная гама пачуццяў: і ўспаміны абдаўнім, беззваротным юнацтве, і першае каханне, што апаліла душу героя, і прыгажосць чыстай душы, яе рамантычная ўзнёсласць, і юнацкая нерашучасць, і боль страты, і дакор сабе...
Год адзінаццаць, а можа дванаццаць
Сэрца баліць, што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязмснна хвалюе дакор.
Пахне чабор. Пахне чабор...
I ўсё ж такі, нягледзячы на боль, на сум, жыццё ідзе, яно прыгожае, цудоўнае, і трэба радавацца яму:
...Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,
Штосьці снявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор, Пахне чабор...
П. Броўка выступае і як паэт-філосаф, які разважае над праблемамі жыцця, над тым, якой павінна быць паэзія. Паэт, на думку П. Броўкі, павінен жыць адным жыццём з народам і зямлёй, роднай Бацькаўшчынай. Адказ на пытанне аб сутнасці паэзіі ў алегарычнай форме дае крыніца, з якой паэт напіўся сцюдзёнай вады:
— Ты хочаш народу
Заўсёды быць люб,
Чаму я такая,
Дарма не дзівіся —
Праз гушчу народа,
Як я праз зямлю,
ПрайдэіІ —
I тады на сябе азірніся!
Паэзія павінна быць заўсёды маладой, як вясна, звонкай і пявучай, як салавей, шчырай і празрыстай, як дзіцячая сляза; яна павінна «плысці ракой, цячы крынічкай жвавай», мець крылы для палёту, быць у вечным творчым гарэнні. Такія думкі сцвярджае народны паэт у вершы «Паззія».
Аб сэнсе чалавечага жыцця, незабыўнасці добрых людскіх спраў і пераемнасці пакаленняў вядзецца гаворка ў вершах «Як ліст дубовы...» і «Сляды». Чалавек павінен быць цвёрдым, загартаваным у жыцці. I тады яму, як і дубоваму лісту, не будуць здавацца страшнымі самыя цяжкія нерашкоды: «віхуры гул і свіст», «вятры і сцюжа», твань, багна, люты мароз... I пакуль не дасягне чалавек «галінамі сонца», не можа ён жыць спакойна. Нават памерці не можа.
Чалавечае жыццё шматграннае, а свет вялікі і неабдымны, усё ў ім пакідае свой след: і пясчынка, і расіна, і песня жаўрука, тым болын чалавек, сляды якога ва ўсім і скрозь: у жыцці грамадства, у чалавечай памяці, ва ўсім, што створана творчым розумам і рукамі людзей. Думаючы пра будучае, паэт звяртаецца да моладзі:
Вы выйшлі ўдалеч, маладыя,
Вам доўга крочыць праз гады.
Не забывайцеся ж, якія
Вы пакідаеце сляды.
(*Сляды»)
Паэзія П. Броўкі — гэта голас нашага сучасніка, якога хвалююць пытанні вайны і міру, жыцця і смерці, любові і нянавісці. Лірычны герой твораў умее цаніць жыццё і радавацца шчасцю мірнай працы, паважае кожнага, «хто працай і навукай чалавецтва ўздымае ўвысь».
Дыскусіі
2 года 41 неделя назад
3 года 34 недели назад
3 года 40 недель назад
3 года 40 недель назад
3 года 50 недель назад
4 года 41 неделя назад
4 года 42 недели назад
4 года 42 недели назад
5 лет 30 недель назад
5 лет 33 недели назад