Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз паэзіі Янкі Купалы

Авг/10

18

Сярэдняя: 3.9 (12 галасоў)
Паэзія Янкі Купалы, глыбока народная на вытоках, сцвярджала ідэю адраджэння роднага краю, веру ў светлую будучыню народа. Таму цэнтральнае месца ў творчасці паэта займаюць тэмы народнага жыцця, рал >імы. адраджэння мовы, культуры, абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў. Асноўнае імкненне паэта — абудзіць сваёй творчасцю беларускі народ, згуртаваць яго, зрабіць сацыяльна актыўным. Адзін з самых ранніх і самых славутых вершаў паэта— «А хто там ідзе?» (1907). Гэты твор абуджаў у чытача патрыятызм, гонар за свой народ. А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы. А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца. Дыялог з паэтам вядзе не натоўп, а народ, які захацеў «людзьмі звацца». Словы-адказы народа аб крыўдзе, якую ён нясе на паказ «на свет цэлы», аб бядзе, горы, якія «крыўду несць» навучылі, разбудзілі яго сон, аб праве мужыка чалавекам звацца гучаць у вершы як падагульненне дум і жаданняў. Асноўны герой дарэвалюцыйнай творчасці Я. Купалы — селянін, мужык-працаўнік. Фактычна з верша «Мужык» і распачалася творчасць песняра. Верш «Мужык» — гэта паэтычнае адкрыццё абуджанага ў мужыку чалавека, яго самаўсведамлення, годнасці, гонару. Лірычны герой купалаўскага твора добра разумев, што ён перш-наперш чалавек. Мужык і беларус для Я. Купалы — словы-сінонімы. У вершы «Я мужык-беларус...», які ўяўляе сабой маналог селяніна, герой твора з гонарам заяўляе: Я мужык-беларус, — Пан сахі і касы... I выказвае сваю ўпэўненасць у тым, што не збіраецца ўсё жыццё цярпець прыгнет і прыніжэнне. Я б патрапіў сказаць, Што і я — чалавек, Што і мне гараваць Надаела ўвесь век. Сваей паэзіяй Я. Купала навучаў беларусаў «любіць свабоду, родны край, мову». У вершы «Там», звяртаючыся да беларускага народа, паэт заклікае: Зганіце сон, аслепны сон, Збудзіце дух прыбіты свой, I ўдарце ў згоды гучны звон, I сабярыцесь грамадой! Тым, хто не лічыць сваю родную мову роўнай сярод роўных, Я. Купала прыгадвае іх патрыятычны абавязак і тлумачыць, Што родная мова, хоць бедная мова, Мілей найбагатшай чужой! Я. Купала жыў клопатам пра народ і краіну. Толькі пералік назваў яго вершаў сведчыць аб мары паэта бачыць сваю Бацькаўшчыну і свой народ вольным!: «Дзе б і праўда жыла...», «Песня вольнага чалавека», «Усеразам», «Годзе!..» іінш. У вершах-закліках «На сход!», «Час!», напісаных у пераломны для Беларусі час, паэт выказвае веру ў абноўлены лес свайго народа, лес, які беларусы выберуць сабе самі: Хай рассудзіць, хай разважа, Слова цвёрдае хай скажа, Скажа сам народ! Як жыць мае, пажываці Ў родным краі, ў роднай хаце, Як заводзіць лад: Ці жыць далей у няволі, Ці разжыцца новай доляй, Новы ўзнесць пасад. («Час!») Сваю ролю ў вызваленчай барацьбе народа Я. Купала сціпла вызначаў у вершы «За ўсё...»: Я адплаціў народу, Чым моц мая магла: Зваў з путаў на свабоду, Зваў з цемры да святла. Тэма Радзімы з'яўляецца асноўнай у творчасці Янкі Купалы. Пра што б ні пісаў паэт, ён так ці іначай звяртаўся да мінулага Айчыны, яе сённяшняга і будучыні. У адным са сваіх першых вершаў паэт пісаў: А вот як не любіць гэта поле, і бор, I зялёны садок, і крыклівую гусь!.. А што часам тут страшна заенча віхор, — Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь! Я. Купала цярпліва тлумачыць беларусам, што іх радзіма — Беларусь, якая працягнулася ад Смаленшчыны да Брэста і ад Палесся да Віцебшчыны, што Як жыла і жывеш, будзеш жыць, Беларушчына: Зразумеў і успомніў цябе твой мільённы народ. Паэт верыў у адраджэнне мовы, культуры народа, толькі для гэтага неабходна, каб родны край абудзіўся да новага жыцця. У вершы «Выйдзі...» Я. Купала заклікаў, звяртаючыся да Айчыны: Скінь лахманы, што доўгія векі Ты валачыла з кастры, з палыну; Выйдзі з-пад дзікай зімняй апекі, Што над табою строіла здзекі, — Выйдзі спаткаці вясну! Вобраз вясны ў паэзіі Я. Купалы — гэта сімвал вызвалення і адраджэння, сімвал веры. Паэт быў песняром маладой Беларусі, якая паступова зойме «свой пачэсны пасад між народамі». У лёсавызначальны для Беларусі час паэт піша шэраг вершаў, у якіх выказвае сваю канцэпцыю жыцця, сваё бачанне будучыні народа і краіны. Гутарка ідзе пра вершы, напісаныя ў 1918 г.: «Спадчына», «Свайму народу», «Насход!», «Час!» іінш. Сапраўднай спадчынай для чалавека, які адчувае сваю адказнасць за лёс Радзімы, можа быць толькі «старонка родная». Вось і сочыць лірычны герой, каб «гэты скарб не збрыў дзе проч»: Нашу яго ў жывой душы, Як вечны светач-полымя, Што сярод цемры і глушы Мне свеціць між вандоламі. («Спадчына») Асноўны пафас вершаў «Час!», «На сход!» у сцверджанні, што свой лёс можа вырашыць толькі беларускі народ. Паэт заклікаў: Гэй, паўстань, народ! За сябе сам пастаяці I за Бацькаўшчыну-маці Йдзі, народ, на сход! («Час!») Будучыня «Бацькаўшчыны-маці» бачылася паэту ў дзяржаўнай незалежнасці. Ён сцвярджаў у артыкуле «Незалежнасць»: «Толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу». У паэме «Безназоўнае» ён стварае вобраз незалежнай Беларусі: Беларусь на куце Ў хаце сваёй села,— Чарка мёду ў руцэ, Пазірае смела. Жыццё Я. Купалы і яго творчасць непарыўна звязаны з радзімай і народам. Невыпадкова, калі ў 1925 г. урачыста і ўсенародна адзначалася 20-годдзе літаратурнай працы паэта, яму было прысвоена — першаму ў гісторыі беларускай літаратуры — ганаровае званне народнага паэта Беларусь У вершы *...О так! Я — пралетар!..» Я. Купала пранікнёна выказаў свае патрыятычныя пачуцці: Мне бацькаўшчынай цэлы свет. Ад родных кіу я адвярнуўся... Адно... не збыў яшчэ ўсіх бед: Мне сняцца сны аб Беларусі!Nike Sneakers