Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Сучасная беларуская драматургія. Тэматыка і асаблівасці

Авг/10

20

Сярэдняя: 3.3 (10 галасоў)

Сучасная беларуская драматургія тэматычна разнапланавая. Тэма вёскі, тэма вайны складаюць асноўны змест творчасці многіх аўтараў. У сучаснай драматургіі можна вылучыць тры асноўныя тэмы: чалавек, жыццё, гісторыя. Тэмы гэтыя — вечныя, заўсёды актуальный, на лініі перасячэння з імі ўзнікаюць іншыя тэмы, матывы, праблемы. Зараз у сучаснай драматургіі пачалі смела гаварыць пра тыя бакі рэчаіснасці, якія раней не заўважаліся, замоўчваліся. Уладзімір Бутрамееў у п'есе «Страсці па Аўдзею» стварыў праўдзівую карціну знішчэння на роднай зямлі Селяніна, Гаспадара. Віною таму — сталінская калектывізацыя. Тэм забароненых сёння няма, таму ў гэтай сувязі ўзрастае неабходнасць іх сапраўды мастацкага вырашэння.

Адзін з самых вядомых сучасных драматургаў — Аляксей Дудараў. Пасля А. Макаёнка яшчэ ніхто ў нацыянальнай драматурги так упэўнена не сцвярджаў сябе, як А. Дудараў. Хаця А. Дудараў нарадзіўся ў пасляваенны час, ён зрабіў спробу асэнсаваць падзеі мінулай вайны. Сапраўднай літаратурнай падзеяй стала драма «Радавыя» (1984). У п'есе пяць асноўных дзейных асоб: Дугін, Бушцец, Дзерваед, Салянік і Адуванчык. Усе яны — салдаты Вялікай Айчыннай, радавыя. Для кожнага з іх вайна — трагедыя не толькі агульная, але і асабістая. У Дзерваеда, былога партызана, загінулі жонка і дзіця. У самага маладога салдата Адуванчыка немцы спалілі родную вёску. Кожны герой праходзіць выпрабаванне нянавісцю і чалавечнасцю. У нянавісці і помсце ворагу не страціў розуму Дзерваед, не пераступіў мяжу чалавечага ў сабе, дзеліцца кавалкам хлеба з нямецкім падлеткам. А Салянік з яго філасофіяй «Не ўбій!» гіне, не выпусціўшы са свайго аўтамата ніводнай кулі. Жудасць вайны ў тым, што яна змушае забыцца на самае святое. У п'есе хвалююча гучыць матыў роздуму пра каштоўнасць жыцця, лес чалавека.

Цікавым з'яўляецца твор «Купала» (1994), прысвечаны тэме старажытнага мінулага. Гэтая п'еса — пра прыход да ўлады князя Вітаўта. У Вялікім княстве Літоўскім няма міру, згоды, бо ідзе вайною «брат супраць брата». Князь Ягайла дамагаецца ўлады мячом і агнём. Князь Вітаўт паўстае як праціўнік братазабойчых войнаў. Ён — мужны змагар за праўду. Запамінальны ў п'есе вобраз княгіні Анны. Вобраз княгіні — гэта ўвасабленне самаахвярнасці, выратавальнага кахання, сімвал міралюбнага пачатку на зямлі.

Пра што б ні пісаў драматург, галоўнае для яго — выказаць душу чалавека, яго духоўныя турботы. Чалавек для А. Дударава — увасабленне не толькі пэўнай часавай рэальнасці, але і вечнасці.

Праблемы чалавечых узаемаадносін, іх чысціня, сумленнасць і высакароднасць, высокае пачуццё адказнасці не толькі за свае ўчынкі, але за ўсё, што адбываецца ў свеце, — галоўная тэма драматург!! Міколы Матукоўскага. Заяўку на такую тэму ён зрабіў яшчэ першай сваей п'есай «Мужчына, будзь мужчынам!». У 1970 г. М. Матукоўскі стварае сатырычную камедыю «Амністыя». Пры ўсёй камічнасці «Амністыя» — твор даволі жорсткі. Памірае адзін з галоўных герояў п'есы — дырэктар фабрыкі дзіцячых цацак Якаў Фаміч Добрых. Так «карае» аўтар бесхарактарнасць, беспрынцыпнасць. У барацьбе са злом чалавек не павінен ісці на кампраміс з сумленнем. Якава Фаміча хапала толькі на выказванні, а не на актыўныя дзеянні супраць Зла, якое аўтар увасобіў у вобразе хулігана, спекулянта Салавейчыка. I хоць Грыша Салавейчык з'яўляецца, бадай, галоўным героем п'есы, не яго асоба цікавіць аўтара. Ён адкрывае прычыну існавання салавейчыкаў. Гэта — празмерная дабрата, якая мяжуе з беспрынцыпнасцю і абыякавасцю.

Гэтай жа тэме, тэме грамадзянскай адказнасці чалавека за ўсё, што адбываецца вакол яго, прысвечана драма М. Матукоўскага «Апошняя інстанцыя».

Характэрнай асаблівасцю драматургіі Алеся Петрашкевіча з'яўляецца надзённасць. Але ў самой надзённасці ёсць адна акалічнасць: узнятая ім праблематыка скіравана ў будучыню. Сярод п'ес вылучаецца «Трывога», у якой драматург выступав супраць п'янства. Дзве наступныя п'есы («Укралі кодэкс», «Злыдзень») скіраваны супраць адмоўных з'яў жыцця: кватэрных махінацый, фіктыўных шлюбаў. Надзённай з'яўляецца п'еса «Соль», у якой узнімаецца праблема аховы навакольнага асяроддзя. Сюжэт яе пабудаваны на супрацьпастаўленні, з аднаго боку, прадстаўнікоў калійнай вытворчасці, а з другога — партыйных, навуковых супрацоўнікаў. Генеральны дырэктар завода Хазяінаў і яго памочнікі — Калун і Шашаль — упэўнены, што старшыня райвыканкама і сакратар абкама не змогуць ім супрацьстаяць, таму што калійная вытворчасць падпарадкавана саюзнаму міністэрству, якому з Масквы не відаць мясцовых рэчак-садкоў.

Асобная ўвага ў А. Петрашкевіча — да лёсу першадрукара Ф. Скарыны. Тэму Скарыны ён асэнсоўвае ў гістарычнай драме «Напісанае застаецца».