Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз творчасці Францішка Багушэвіча. Тэматыка і асноўныя вобразы творчасці Францішка Багушэвіча. Паказ сацыяльнага становішча беларускага сялянства

Окт/10

20

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Францішак Багушэвіч (Ф.Б.) нарадзіўся 9 сакавіка 1840г. у фальварку Свіраны, непадалеку ад Вільні, у шляхецкай сям’і. У 1846 г. Багушэвічы пераехалі на Ашменчічыну ў фальварак Кушмены. Атрымаўшы першапачатковую адукацыю дома, Б. затым вучыўся ў Віленскай губернскай гімназіі, якую скончыў у 1861 годзе. Навучанне было платнае. Была спроба набыць і вышэйшую адукацыю. У 1861г. ен паступае ў Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матыматычны факультэт, але выключаны за ўдзел у студэенцкіх хваляваннях. Вяртаецца на радзіму.

У 1863 прыняу актыўны ўдзел у паўстанні. Каб пазбегнуць праследвання, пакідае радзіму. Едзе на ўкраіну, дзе паступае ў Нежынскі юрідычны ліцэй (заканчвае ў 1868). З 1869 Ф.Б. працуе ў розных судовых установах. Пачаў пісаць свае вершы яшчэ ў Нежынскім ліцэі, але займацца літар. дзейнасцю стаў толькі пасля вяртання на Радзіму. Царызм праследаваў паэзію Б., таму тот быў вымушаны друкаваць свае творы за межамі Радзімы.

У 1891г. у Кракаве пад псеўданімам "Сымон Рэўка з-пад Барысава” выйшаў яго зборнік "Смык беларускі". Два другіх яго зборнікі "Беларуская скрыпачка” і "Беларускія расказы” царская цензура не дапусціла да друку. Аднак не толькі гэтыя зборнікі, але і многія іншыя творы Б. не былі надрукованы і бясследна згінулі. Нягледзячы на забарону, творы Багушэвіча знаходзілі дарогу да чытача. Яны распаўсюджваліся ў рукапісах, і падабаліся народу за праўдзівасць і народнасць.

Талент Б. багаты і разнастайны, ён выступаў у літаратуры як паэт, празаік і публіцыст. Творы Б., якія дайшлі да нас, напісаны пераважна ў 80-90 гады. Гэта эпоха ў гісторыі Расіі і Беларусі характэрная разгулам здрадай і абудженнем рабочага класа, якія і паклалі глыбокі адбітак на ўсю яго творчасць. Б. браў матерыял для сваіх твораў з народн. жыцця. Жывая сувязь з народам, з вызваленчым рухам, з'яуляецца характэрнай рысай яго творчасці. Моцна ўплывала на яго творчасць руск. і ўкраінская літаратуры. Ён захапляуся байкамі Крылова, перакладаў іх на бел. мову, цікавіўся вальналюбівай паэзіяй Лермантава.

Асноўнай тэмай паэзі Багушэвіча з'яуляецца жыццё бел. сялянства. Паэт добра ведаў настроі сялянства і праўдзіва намаляваў становішча народа дарэформ. перыяду.

”Быў у чысцы". У гэтым вершы ён высмеяу царскія рэформы, ускрыў іх анцінародную сутнасць (тэма жыцця). Б. глыбока перажываў сацыяльную крыўду і абяздоленнасць народа. Тэме бязмернага народнага гора прысвяціў адзін з лепшых вершаў "Гора". Гэты верш ён назваў песняй. Гора выступае ў выглядзе жывой злой істоты. Барацьба чалавека з апаноўваўшым горам і складае змест вершаю Б. не толькі паказвае цяжкае становішча бел. сялянства, але і ўказвае на прычыны яго беднасці, якія ён бачыць у грамадска-палітычн. парадку таго часу ("Бог няроўна дзеле"). У радзе сваіх вершаў Б. стварыў вобразы "новых паноў” (капіталістаў), ён малюе іх у сваіх вершах як бязлітасных дражнікаў "У судзе". Ён ускрывае царскіх чыноўнікаў, якія жорстка прыгняталі народ, здекваліся з яго.

У вершы "Не цурайся” паказаны вобраз селяніна, які пачаў задумвцца над сваім жыццем і шукаць з яго выйсце. Верш пабудавны на сацыяльных кантрастах. Вобраз пана і мужыка падаюцца ў форме супраць пастаўлення (пан — багаты адукаваны, мужык — цемны, бедны).

Верш "Ахвяра” належыць да палітычнай лірыкі. У ім ён паказвае свае грамадскія ідэалы. Паэт услаўляе такія парадкі, дзе няма прыгнету і эксплуатаці чалавека чалавекам. Кожны радок гучыць заклікам да брацтва.

У сваім першым творы, у "Прадмове” да зборніка "Дудка беларуская”, Б. ставіў мэту — будзіць павагу да сваей мовы, літаратуры, культуры, абудзіць нацыянальную свядомасць народа. ”Прадмова” — глыбока патрыятычны твор. Б. выступае як патрыет Радзімы. Ф.Б. выступаў у бел. літаратуры як заснавальнік крытычнага рэалізму. (Рэалізм — творчы метад, які патрабуе перш за ўсе праўдзівага паказу жыцця, адлюстравання яго такім, якое яно есць). Рэалізм Б. мае крытычны характар. Аб гэтым сведчаць яго творы ў якіх ідзе размова пра народнае жыцце, пра белар. селяніна і яго прыгнятальнікаў. Б. надаваў літаратуры вялікае выхаваўча-пераўтваральнае значэнне. Паэзія Б. давала праўдзівае ўяуленне аб жыцці, абуджала пратэст, рэвалюцыянізавала яго настроі і думкі. У творчасці Б. можна вылучыць тры ўзаемазвязныя тэмы:

крытыка паслярэформеннай капіталістычнай рэчаіснасці;
паказ сацыяльнага становішча сялянства;
выяуленне патрыятычных настрояу і пачуццяу.
Паэзію Б. вызначае глыбокае пранікненне ў сацыяльн. сутнасць з'яу жыцця. Творчасць паэта мела яскрава выражаны паліт. характар. Многія вершы маюць публіцыстычны жанр: верш-прамова, верш-фельетон. Паэт-дэмакрат робіць галоўным героем сваіх вершаў чалавека працы. Працоўны чалавек паказваецца ў творах з сімпатыяй і захапленнем. Ён — герой жыцця, стваральнік усяго лепшага, увасабленне справядлівасці, маральнасці.

Верш "Ахвяра". Герой твора звяртаецца да бабулькі з просьбай памаліцца за яго. Галоўнае, чаго ён жадае сабе — "каб я панам ніколі не быў". Герой верша марыць самай высокай дабрачыннасцю — жыць працай рук сваіх, самому араць сваю зямельку, жадае быць гуманным, справядлівым, добрым сем'янінам, бацькам для дзяцей.

Б. быў першым беларускім народным паэтам. ідэалы, якімі кіраваўся ён, мелі глыбока народны характар. Ён шырока выкарыстоваў здабыткі бел. фальклора, мноія творы напісаны па матывах бел. казак, паданняу, песень. З твораў Ф.Б., у якіх расказваеца пра жыцце народа, паўстае яркі вобраз бел. селяніна. Раскрываецца ён урозных планах. Ён паказаны як ахвяра існуючага несправядлівага ладу жыцця, як істота, над якой чыняцца страшэнныя здзекі. Мужыка ўсе ўшчымляюць, крыўдзяць. Б. гнеўна пратэстуе супраць такіх адносін да мужыка. Ён падкрэслівае думку, што мужык — чалавек, які заслугоўвае самай высокай павагі, бо яго працай корміцца свет, бо ён стваральнік усіх матэрыяльных каштоўнасцей на зямлі. Б. абараняе мужыка, сцвярджае думку аб яго высокіх маральных якасцях, паказвае як у мужыка паступова прачынаецца ўсведамленне сваей чалавечнай годнасці.

Адным з самых яркіх твораў, у якім раскрываецца ўсведамленне селянінам сваей чалавеч. годнасі, з'яуляецца верш "Не цурайся". У ім ён дае волю мужіку самому выказвацца пра ўсе тое, што набалела ў яго душы. Верш напісан у форме звароту селяніна да інтылігента-паніча, які цураецца народа, не цікавіцца яго жыццем. У голасе героя чуецца скарга на нядолю, просьба дапамагчы ў бядзе, гнеўная абвінавачванне паноў, высокае ўсведамленне чалавечага гонару. Селянін не проста скардзіцца, ён выказвае патрабаванне лепшага жыцця, патрабуе асветы. Верш — палемічны, выкрывальны маналог.

Верш "Гора” — пра гора-нядолю, якія праследуюць селяніна. Куда б ні кінуся ён — ніяк не можа пазбыцца гора. Герой змагаецца з горам: кідае яго ў рэчку, у полымя і інш. Але ўсе дарэмна. Простаму чалавеку-працаўніку ў жыццы не пазбыцца гора. Пры ўсей безвыходнасці становішча ў героя есць надзея, што яму ўдасца "заспявць вясела", "што вечна так не будзе". Памер Ф.Б. 15 красавіка 1900г., у Кумлянах.