Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на камедыю Кандрата Крапівы "Хто смяецца апошнім"

Июл/10

27

Яшчэ не ацэнена

Камедыя К. Крапівы адлюстроўвае той час, калі была напісана, і выразна сведчыць аб атмасферы, што панавала ў краіне ў 1937—1938 гг. У рэпліках дзеючых асоб нярэдка можна пачуць выразы тыпу «замаскіраваны вораг», «здраднік», «двурушнік», «авантурыст», «паклёпнік», якія сення ўспрымаюцца з асаблівай завостранасцю.

Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца «сябры», выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупу, пагроз, паклёпаў. I вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна — распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус — здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісла пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад: «Так. Вы напішаце, а я прачытаю, праверу. Пасля мы зачытаем яго на савеце, апублікуем. Але вы ж разумееце, што ставіць сваё прозвішча побач з вашым мне нязручна».

Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канцы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад «Новы від дагістарычнай жывёліны». 3 сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз «свінтуса грандыёзуса», праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім.

У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін — падхалім, паклёпнік і пляткар. Ен з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. «Баяўся раней. А цяпер, калі за яго ўзяліся, я ўжо маўчаць не буду. Пра брата — у мяне ёсць чалавек, які напіша. Пра фасфаты і пра здымку ў пагранічным раёне я сам напішу ў выдавецтва і на геафак, дзе ён лекцыі чытае. Ў Маскву ж паслаў нейкую сваю працу. Чакае адказу, а таго не ведае, што аараз яму дадуць адказ... А што ён пра вас гаворыць, каб вы ведалі... Тулягу як вучонага ён ставіць вышэй вас», — скардзіцца ён Гарлахвацкаму на Чарнавуса.

Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найболып ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім «навуковай працы». V прамове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: «Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі».

Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульная падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонагапарабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырактара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы — Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпяіка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі).

У п'есе «Хто смяецца апошнім» праявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана «вымаляваў» іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць болып высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.

У 1943 г. К. Крапіва піша псіхалагічную драму «Проба агнём», якая з'явілася першай беларускай п'есай аб Вялікай Айчыннай вайне. Маёр Караневіч, яго жонка Наталля, лейтэнант Перагуд — галоўныя героі драмы. Аўтар паказвае, як агонь цяжкай вайны выпрабоўваў іх характары і пачуцці, выяўляў іх маральнае хараство, як гэтыя людзі мужнелі і загартоўваліся духоўна.

* * *

У гады Вялікай Айчыннай вайны К. Крапіва працаваў над сатырычнай камедыяй «Мілы чалавек», якая была апублікавана ў першыя пасляваенныя месяцы. Галоўным героем камедыі з'яўляецца Дзям'ян Дзям'янавіч Жлукта, які, каб пазбегнуць мабілізацыі і не трапіць на фронт, уцякае ў тылавы горад Н. Выдаўшы сябе за пацярпеўшага, у якога згарэлі дакументы, ён разгарнуў кіпучую дзейнасць. Каб увайсці ў давер да намесніка гарвыканкома Канягіна, Жлукта прыкідваецца пляменнікам Луначарскага. Знайшоўшы ў недальнабачным Канягіне апекуна, ён кідаецца ў самыя розныя махінацыі. Прайдзісвет і аферыст па натуры, ён арганізаваў спецыяльную блаткантору, якая займалася дастаўкай самых розных дзфіцытаў, уладкаваннем сур'ёзных і далікатных спраў, выкананнем шматлікіх паслуг. Паступова Жлукта становіцца магутным і ўплывовым чалавекам, сябраваць з якім многія жыхары горада лічаць за гонар.

Жлукце ў камедыі проціпастаўляецца сусед па кватэры драматург Язва. Ён адразу запрыкмеціў у ім падазронага і небяспечнага чалавека. Сітуацыя асабліва праяснілася, калі Язва выхапіў а печы ваенны білет Жлукты. Той хацеў яго спаліць, каб пазбавіцца лішніх доказаў сваіх махінацый. Язва пачаў уважліва сачыць за ўчынкамі і паводзінамі «мілага чалавека», занатоўваць іх для будучай камедыі. У канцы твора Язва поўнасцю выкрывае Жлукту, выносіць яго дзейнасць на людское асмяянне і тым самым наносіць сакрушальны ўдар не толькі па герою твора, але і па жлуктаўшчыне наогул.

* * *

У пасляваенны час драматургічная творчасць К. Крапівы заставалася па-ранейшаму напружанай і плённай. Былі напісаны п'есы «3 народам», «Пяюць жаваранкі», «Людзі і д'яблы», «Зацікаўленая асоба». Вялікую творчую радасць прынесла праца над фантастычнай камедыяй «Брама неўміручасці» (1973).