Аналіз творчасці Петруся Броўкі. Асноўныя матывы і вобразы лірікі. Асаблівасці яго паэтычнага стылю
25 чэрвеня 1905 г. у весцы Пуцілкавічы Віцебскай вобласці нарадзіўся Пятрусь Броўка. Многа прачулых вершаў напісана Броўкай пра родныя гаі і пралескі, сняжынкі ў жыце і блакітныя азеры, сонечныя паляны і гамонкія дубрабы. Паэт многа і прачула напісаў пра свае дзіцячыя гады, пра сваіх землякоў, прыроду, якая навявала яму з малых гадоў свае казкі і легенды. З вершаў паэта паўстае яго родная веска. Хаты пастаўлены ўсытыч — страха да страхі. Сярод іх тая, адкуль пачалася сцяжынка ў жыццe. Вялікая, амаль на палову хаты печ. Доўгі стол, сцены хаты ўвечары цьмяна, копчацы дымам, асвятляе лучына.
7 лістапада 1917 г. П. Броўка лічыць датай другога свайго нараджэння. Пра змены ў жыцці, пра працу ў гушчы народа хацелася гаварыць мовай паэзіі. Першы верш пачынаючага паэта "Ой, не шапчы, мая бярозка” быў надрукаваны ў газеце "Чырвоная Полаччына” у жніўні 1926 г.
Першая кніга П. Броўкі "Гады як шторм” (1930) была шмат вучнёўскай. Кніга сведчыла пра вучобу ў Малкоўскага. і тым не менш першая кніга мела для П. Б. немалае значэнне. Яна сведчыла пра імкненне паэта прыняць удзел мастацкім словам у вялікім будаўніцтве. З гэтай кнігі бяруць пачатак галоўныя матывы, якія паэт потым распрацоўваў у далейшай творчасці. Паэт імкнецца сказаць сваё слова пра найбольш значныя тэмы: уславіць індустрыальнае будаўніцтва ўгорадзе, паказаць новую веску, расказаць пра слаўнае мінулае і раскрыць воблік, мары, імкнення, справы савецкай моладзі. Сам час падказваў тэмы для твораў. Шматзначны сэнс мела назва кнігі "Прыход героя” (1935). Застаючыся верным дэвізу, каб верш ішоў "ударнікам да домнаў", каб ен памагаў "падносіць цэглу” паэт пачынае шукаць шляхоў да сэрца чытача, усе больш вызваляючыся ад агульных заклікаў. Зпачатку ен узяу героямі вершаў будаўнікоў новага жыцця, змагароў за перабудову горада і вескі. Ён пісаў пра моладзь, перад якой адкрыліся прасторы для творчасці, уваскрашаў вобразы герояу грамадзянскай вайны. Паэт часам падмяняу паказ складанасці чалавечага перажывання абсрактным выказваннем. У кнізе "Прыход героя” былі змешчаны паэмы "Праз горы і стэп” (1932) і "1914” (1933).
"Праз горы і стэп” расказвае пра змаганне самарскай кавалерыйскай дывізіі з белымі на Паўночным Каўказе. “ 1914” - пра выспяванне рэвалюц. свядомасці працоўнага селяніна, якога цар паслаў на вайну і які вярнуўся з вайны без рук і ног. Прайшоўшы праз горы і пакуты ён зразумеў, як яго жорстка ашукалі, і стаў заклятым ворагам царізму.
З выхадам наступных твораў П. Б. паэмы "Кацярына” (1938), кніг "Вясна радзімы” (1937), "Шляхамі баравымі” (1940) — тэматычны дыяпазон яго паэзіі ўсё больш пашыряуся. Ен пісаў пра вялікую сілу дружбы савецкіх людзей, прыгадваў цяжкае мінулае, уваскрашаў вобразы народных герояу.
Вялікі ўклад у перамогу над лютым ворагам рабілі сваім палымянным словам пісьменнікі. У П. Б. ёсць верш "Сосны” (1943) — у Беларусі лютаваў вораг, паэту праз дым і агонь бачыўся блізкі дзень вызвалення. Адгрукаюць гарматы, рассеца чорны дым, і з усіх канцоў на родную землю прыйдуць яе сыны. Творы якія напісаў П. Б. у першыя ваенныя гады, сабраны ў кнізе "Насустрач сонцу". У ей 25 вершаў і паэма "Пра Смалячкова". У ваенныя гады расце майстэрства паэта. Ен дасягае яшчэ большай злітнасці прамоўніцкага пафасу сваіх вершаў з задушэўным лірізмам.
Многа напісана ў бел. літаратуры твораў пра подзвігі партызан. Пачэснае месца сярод іх займае верш П. Б. “ Каст. Калін” (1943). Герой верша — калгасны трактарыст Каліна. Пачалася вайна і ен пайшоў партызаніць. Усе, што рабіў партызан, падобна на легенду. Як агню баяцца ворагі Каліны, а савецкія людзі любяці і славяць яго.
Пра творчую актыўнасць П. Б. у пасляваенны час сведчаць шматлікія кнігі вершаў. П. Б. удастоены высокіх узнагарод за свае кнігі. Ен атрымаў Дзяржаўн. прэмію СССР за паэму "Хлеб", вершы "Спатканне", "Думы пра Маскву". У 1962 г. урад рэспублікі надаў П. Б. званіе народнага паэта БССР. Паэтызацыя працы робіцца адным з галоўных матываў пасляваеннай творчасці П. Б. Вось назвы вершаў: "Садоўнік", "Рыбак", "Каваль".
Цікава і хвалюючы піша пра лірыку кахання. Да лепшых узораў бел. інтымнай лірыкі належыць верш "Пахне чабор” (1957). У вершы расказваецца пра сустрэчу з дзяучынай. Слова "пахне чабор” гучаць то як успамін пра вечар, адзін з самых шчаслівых у жыцці, то як успамін пра незвычайнае хараство дзяучыны, то як шкадаванне, што не асмеліўся пазнаеміцца, не адважыўся прызнаца, што яе хараство паланіла душу. Хараство і сум, радасць і дакор самаму сабе, шчырасць і сарамлівасць зліліся ў вершы і заварожваюць нас чарадзейнаю сілаю сапраўднай паэзіі. П. Б. у вершы "Паэзія” (1958) іранізуе над увішнымі крытыкамі і пяснярамі,
Што ад рання да рання,
Таўкуць адзінае пытанне.
Каб мець карысць, належны плен,
Каб чуць яе душою,
Паэзія сучасных дзен
Павінна быць якою?
іранізуе таму што іх спрэчкі часам нагадваюць пераліванне пустога ў парожняе. Паэзія павінна быць заўседы маладой і цікавай, быць звонкая, як салавей, ніколі не стамляцца, быць праўдзівай і шчырай. Чытаючы творы П. Б адчуваецца іх сувязь з традыцыямі, гісторыяй, культурай народа.
Тэматыка пасляваен. паэзіі П. Б. надзвычай разнастайная, вызначаецца актуальнасцю. Праз усю пасляваенную паэзію праходзіць тэма гістарычнага подзвіга народу. Верш "А хіба есць, што забываюць” — велічны і ўрачысты гімн перамогі, мужная песня ў гонар тых, хто загінуў, змагаючыся за шчасце вольна жыць. Узбагачаны жыццевым вопытам паэт глыбока раскрывае ўнутраны свет лірычнага героя. Паказваючы штодзенныя клопаты, інтарэсы і імкненні чалавека працы (вершы "Каваль", "Архітэктар", "Бондар"), П. Б стварае калектыўны вобраз народа — творцы, выяуляе тыя змены, што адбыліся ў характары людзей. У вершы "Каваль” раскрываецца тэма натхнёнай працы і тэма кахання. Дзякуючы гэтаму, паэт здолеў глыбока паказаць гармонію, паўнату жыцця і шчасця чалавека Каханне дапамагае чалавеку, акрыляе, узбагачае духоўна. У вершы "Бондар”” у заключнай страфе паэт як бы перакідвае мосцік паміж працай бондара і творчасцю паэта. Яму, як і бондару, абавязкова патрэбна ўдасканальваць свае майстэрства. ірычнай цяплынёй вызначаецца інтымная лірыка П. Б. ("Косы", "Пахне чабор", "Пра вочы"). Паэт псіхалагічна праўдзіва паказвае складанасць і супярэчлівасць пачуццяу лірычнага героя. Прырода апісання ў вершы П. Б. лірычная, напоўненая філасофскім роздумам пра жыццё. Паэт тонка перадае і адчувае прыгажосць роднага краю. Пейзажныя малюнкі ў вершах дапамагаюць раскрыць светлыя і ўзвышан. пачуцці лірычнага героя, аптымізм ("Хор", "Ручай", "Царь-дуб"). У сучаснай паэзіі П. Б. у параўнанні з першым пасляваенным 10-і годдзем пашырілася і ўзмацнілася філасафічнасць. Многае перажыта і прожыта, і таму ёсць імкненні не толькі самому яшчэ раз азірнуцца на пройдзенае і здзейсненае, але і падзяліцца з моладзю вельмі каштоўным і значным. Верш "Калі надыйдзе час пачыну” уражвае глыбока народным, па-філасоўскі мудрым разуменнем дыялектыкі. Арлінае крыло — сімвал спрадвечнага імкнення чалавека да святла і шчасця, а крыло галубкі — самай шчырай чалавечнасці, дабраты і гуманізму. Паэзія П. Б. мае свой голас, сваю меладычнаю моўную аснову. Фальклорнасць выступае як неадемная яе якасць. Шырокае выкарыстанне фальклору і народна-націянальных элементаў робяць яго паэзію не толькі сучаснай, па-народнаму мудраю, але і наватарскай па сваёй сутнасці і паэтычнай форме.
Дыскусіі
2 года 41 неделя назад
3 года 34 недели назад
3 года 40 недель назад
3 года 40 недель назад
3 года 50 недель назад
4 года 41 неделя назад
4 года 42 недели назад
4 года 42 недели назад
5 лет 30 недель назад
5 лет 33 недели назад