Аналіз творчасці Пімена Панчанкі. Реферат
Пімен Панчанка
(1917—1995)
Нарадзіўся 23 жніўня 1917 г. у Таліне, куды бацькі выехалі на заробкі. У1920 г. сям'я вярнулася ў Бягомль. Скончыўшы педагагічныя курсы ў Бабруйску, П. Панчанка насшаўнічаў у Магілёўскай вобласці і адначасова вучыўся завочна на філалагічным факулыпэце Мінскага настаўніцкага інстытута. 3 верасня 1939 да 1946 г. знаходзіўся ў Чырвонай Арміі: быў спецыяльным карэспандэнтам у армейскіх і франтавых газетах, прымаў удзел у баях на Бранскім, Заходнім, Калінінскім, Паўночна-Заходнім франтах. У1944—1945 гг. у складзе савецкіх войск знаходзіўся ў Іране. Пасля вайны працаваў у рэдакцыях часопіса «Вожык», газеты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам часопісаў «Советская Отчызна» і «Маладосць», сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1973 г. прысуджана зеанне народнага паэта Беларусі. Памёр у красавіку 1995 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Такі наш век: не падай у знямозеі Жыві між бур, маланак і трывог. Ў дарозе я, а ўжо ў маім абозе Тры тысячы маткоў эямных дарог.
П. Панчанка
Паззія Пімена Панчанкі — мужная, сумленная, даверлівая, спагадлівая, непрымірымая, бескампрамісная, страсная, эмацыянальная, філасофская. У ёй, як пры святле маланак, кантрастна высвечваецца ўся глыбіня складанага чалавечага жыцця. Тут і трывожны роздум над сутнасцю многіх з'яў і падзей, і клопат пра будучыню беларускай мовы, культуры, пра духоўнае ўзвышэнне чалавека, і гатоўнасць адгукнуцца на чужыя праблемы, прыняць на сябе чужы боль, і сцверджанне адвечнай прыгажосці жыцця, і непрымірымая крытыка хлусні, мітусні, бюракратызму, прыстасавальніцтва, кар'ерызму. Паэзія П. Панчанкі, на думку В. Зуёнка, «саткана з жывога агню: яна і сагравае, і апякае душу, яе не возьмеш у рукі — і яна заўсёды з табою».
Творчая біяграфія П. Панчанкі пачалася яшчэ ў даваенны час, калі паэт усвядоміў сябе часцінкай уладкаванага свету, адчуў прыліў сіл, юнацкага захаплення жыццём, прыгажосцю прыроды:
Я ўсім багат!
Я — гаспадар
Палёў, лясоў, лугоў і рэчак.
Я уладар высокіх мар
I добрай волі чалавсчай.
Першы зборнік П. Панчанкі «Упэўненасць» (1938) авеяны рамантыкай стваральнай працы, жыццесцвярджальнасцю, пафасам услаўлення тагачаснай рэчаіснасці, яе ідэалізацыяй (вершы «На пашы», «Радзіме», «Яблыня», «Заўтра», «Моладзь»). Паэт хутчэй за ўсё не ведаў пра трагедыю часоў культаўскага дэспатызму, пра мільёны бязвінных ахвяр і таму апяваў бязвоблачнае заўтра, светлыя перспектывы жыцця. Паэта, улюбёнага ў родны край, хваляваў лёс Айчыны, бацькоўскай зямлі. Назіраючы адлёт журавоў у цёплыя краіны (верш «Журавы»), П. Панчанка сцвярджае, што нішто не можа замяніць чалавеку Радзіму, бо
Пад эалатымі сонсчнымі промнямі
Не хочацца і птушкам паміраць,
I будуць доўга галасамі сумнымі
Радэіму жураўліную гукаць.
Ідзе час, сталее паэт, і перад ім — мноства пытанняў, праблем, лёс чалавецтва, якое стаіць на парозе вайны. Ён сур'ёзна задумваецца над грамадскім абавязкам свайго пакалення, і ў яго паэтычным голасе чуецца рашучасць і цвёрдасць:
Я знаю — прыйдзе дзень, спавіты дымам;
Вайна даліны, горы скалане.
Штыкамі ашчацініцца Радэіма,
На фронт пакліча з сябрамі мяне.
I калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, П. Панчанка адным з першых стаў на абарону Радзімы: «Беларусь, я — твой воін адданы і сын, мае думкі і сэрца заўсёды з табою». У вершы «Кожны з нас прыпасае радзімы куток...» паэт расказвае пра цяжкія падзеі 1941 г. 3 акружэння на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх — беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мясціны, баец падпоўз да сяла, расхінуў асцярожна кусты і знямеў — каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў паспеў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клён, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. I салдат упаў на зямлю, якая «прытулілася целам магутным» да яго, нібы просячы абараніць яе ад злых ворагаўліхадзеяў. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняў, нечалавечы боль па ахвярах, па паланёнай Радзіме, мацнее яго нянавісць да ворагаў.
I прамыла раса мае сумныя вочы,
Каб убачыў я ўсё, каб запомніў усё,
Каб я думаў пра помсту і ўдзснь, I уночы.
I хаця паэзія П. Панчанкі была і ёсць глыбока гуманістычная, суровая неабходнасць патрабавала ад паэта заклікаць да помсты: «А цяпер — біць дык біць! I за слёзы матуліны, і за сінія касачы» (верш «Сінія касачы»).
Аб першых днях вайны, цяжкіх дарогах адступлення і верш «Дарога вайны». На гады, на ўсё жыццё запомняцца аўтару
Гэты шоргат калёс — заіржаўленых піл,
Сум людскіх галасоў і пануры дым,
Гэта стома ў нагах і гарачы пыл,
Гэты, ўсімі забыты, палаючы лоўж,
Гэтых мбртвых вачэй сіняваты лёд...
Той дарогі бясконцай эатуплсны нож
Раніў сэрца мас навылёт.
Ваенная лірыка П. Панчанкі хвалюе суровым рэаліамам, глыбокім псіхалагізмам, высокім гераічным і трагедыйным гучаннем. Усё гэта цесна пераплялося ў баладзе «Герой». Гэты невялічкі твор стаў сапраўдным помнікам простаму салдату, які вынес усе нечалавечыя пакуты вайны, сваім жыццём абараніў Радзіму.
Ідзе наступленне, перад воінамі паўстае перашкода — калючы дрот. На ўвесь рост падняўся салдат
I лбТ на змяіныя скруткі дроту.
I дзвесцс салдацкіх эалылсных ботаў
Прайшлі па яго спіне.
Салдат ахвяруе сваім жыццём, каб даць магчымасць іншым перамагчы ворага, хоць на некалькі хвілін прыблізіць перамогу.
Вершы П. Панчанкі ваеннага часу носяць спавядальны характар, уяўляюць сабой суцэльны маналог, звернуты да народа і краіны ў самы трывожны для іх час. На першым плане ў гэтым маналогу — сыноўскі боль, сыноўская ласка і пяшчота і побач — жорсткасць і нянавісць да ворага:
Краіна мая, радасць мая,
Пссня мая маладая!
Па нівах тваіх, па тваіх гаях
Сынава сэрца рыдае...
III славы, ні скарбаў я нс хачу,
Мне б толькі прыйсці непрыкметна,
Зямлю сваю пад нагамі адчуць,
Надыхацца родным павстрам.
(гКраіна мая* )
За вайну П. Панчанку давялося пабываць на чатырох франтах, а Дзень Перамогі сустрэць ажно ў Іране. Ен убачыў Іран такім, якім ён ёсць, — з яго экзотыкай, старажытнай культурай, даўнімі звычаямі. Пад уражаннем ад наведвання гэтай краіны паэт стварае цыкл вершаў пад назвай «Іранскі дзённік». У вершы гэтага цыкла «Сустрэча з бярозай» аўтар выказвае сваю любоў да роднай зямлі, жаданне як мага хутчэй сустрэцца з ёй.
Адметнымі рысамі паэтычнага почырку П. Панчанкі «з'яўляюцца сплаў тонкага лірызму і палымянай публіцыстычнасці, пільная ўвага да маральна-этычных праблем, пранікнёны роздум «аб жыцці, аб людзях, аб сабе», абвостранае адчуванне новага (зборнікі «Пры святле маланак», «Снежань», «Крык сойкі», «Маўклівая малітва», «I вера, і вернасць, і вечнасць», «Горкі жолуд», «Мы з тых беларусаў» і інш.). Асабліва хвалююць творы аб сутнасці чалавека, яго духоўным складзе, яго адметнасці і складанасці. У вершы 1958 г. «Белыя яблыні» чуецца веснавое шматгалоссе, «пялёсткаў шалёны хвалюючы пах». Белая квецень яблынь — гэта веснавое абнаўленне зямлі, прыроды, жыцця, гэта сімвал вечнай маладосці, радасць і шчасце першага кахання. Менавіта з расцвіўшых яблынь, на думку паэта, «нараджаюцца дзяўчаты на нашай зямлі». Другая частка верша прысвечана жонкам і маці, тым, у каго вялікая і святая місія на зямлі. П. Панчанка сцвярджае, што сусвет ачарсцвее «без ласкі вялікай жаночай», і таму жанчыны «заселяць любоўю» планеты і далёкія сінія зоры. Любоў, спагада, хараство і веліч жанчыны ніколі не знікнуць на зямлі. Жыццё вечнае, як і вечнае хараство чалавечай душы.
У філасофскім вершы «I няма каго нам папракаць...» гучыць трывога за сённяшні дзень, за лад жыцця, які разбіў быт старой эпохі, дакор сённяшняму дню, маладзейшаму пакаленню, самому сабе за тое, што развучыліся па-гаспадарску адносіцца да зямлі, што шмат чаго бацькоўскага пазбавіліся ў наш цывілізаваны век:
I няма каго нам папракаць —
Быт стары эпоха раэдрабіла.
Раэвучыліся мы консй запрагаць,
Не адрознім панарад ад біла.
Аўтар выступае супраць няшчырасці, раўнадушша, мяшчанства і прыстасавальніцтва. Ён верыць у высокі маральна-этычны патэнцыял чалавека, заклікае бараніць праўду ад маны:
Праўда вскуі Зрабі нас дужымі,
Рабства знішчыць дапамажы:
Рабства жонкі і рабства мужа,
Рабства дачаў і аўтамашын...
( чСумленне» )
Глыбокі роздум над сучасным жыццём, трывога за лёс людзей і планеты, барацьба за «ісціны простыя, як хлеб, і праўдзівыя, як плач дзіцяці», за чалавечнасць і такую дабрату, якая «ў будучыню сэрцы кіруе і ажыўляе слых у глухіх», чуюцца ў вершах «Жыццё маё...», «Вопыт», «Прылучэнне», «Пры святле маланак».
У вершы «Жыццё маё...» аўтар сцвярджае, што лёс яго ве быў зайздросным: у ім праламіліся святло і цень, удачы і няўдачы. Нягледзячы на цяжкасць жыцця, для аўтара свет усё роўна мілы і спагадлівы. I ён, як чалавек у самым высокім сэнсе гэтага слова, адчувае сваю віну перад калекамі (за іх пакуты), перад сінімі рэкамі (за атрутныя патокі), перад птушкамі (за браканьераў), перад памяццю мужных, перад старымі і маладымі. Аўтар — часцінка жыцця, і яму балюча за ўсе пакуты чалавецтва.
Святочныя салюты нагадваюць пазту мінулую вайну, смерць сяброў, плач жанчын (верш «Святочныя салюты»). Гром салютаў, смех людзей, россып феерверкаў трывожаць незагоеныя раны былога франтавіка, і таму ён просіць сяброў «паліць» крыху цішэй.
У вершы «Зямля бацькоў» П. Панчанка звяртаецца да Бацькаўшчыны, зямлі сваіх продкаў. Ён апісвае Палессе (радзіму I. Мележа), успамінае Ганну (гераіню «Палесскай хронікі»), вёску Курані, якая нагадвае паэту яго родную вёску. Аўтар называе бацькоўскую зямлю святой:
Нас б'е па сэрцах паскарэннс,
Сціскаюцца прастора, час.
А матчынай эямлі карэнні
Ніколі по адпусцяць нас.
У многіх вершах П. Панчанка звяртаецца да сваіх сучаснікаў з просьбай верыць у бясконцасць, вечнасць чалавечага жыцця, якое складаецца з дня ўчарашняга, сённяшняга і заўтрашняга, і яго штодзённае нараджэнне:
На нягоды жыцця не жальцсся,
Нс было б псрамог без нягод.
Нараджайцсся, нараджайцсся
Кожны месяц і кожны год.
У вачах любімай дэяўчыны,
У вачах суседэяў, сяброў,
У вачах прафссараў чынных
I эабеганых дактароў.
I ў шырока раскрытых дэіцячых
Вачанятах,
I ў плыткай вадзе.
Не старэйце, людэі, дачасна,
Нараджайцеся кожны дзснь.
(*На ііягоды жыцця не жальцеся-.» )
Нямала радкоў прысвяціў П. Панчанка роднай мове, прыгажосці і духоўнай вартасці беларускага слова. Мова продкаў для паэта вечная, як вечным з'яўляецца жыццё:
Кажуць, мова мая аджывас
Вск свой ціхі: ёй зпікнуць пара.
Для мянс ж яна всчна жывая,
Як раса, як сляза, як эара.
(*Родпая мова»)
Жыццё з яго нязведанымі таямніцамі, рухам наперад, адкрыццямі і сустрэчамі з новым — невычэрпная крыніца для творчасці, і паэт востра рэагуе на ўсе праблемы сучаснасці. Ён адчувае адказнасць за ўсё, што было і ёсць у краіне пры яго жыцці. Сучаснасць жа ставіць такія пытанні, на якія не знойдзеш адказаў у папярэднікаў. Адсюль у творах ягоных такое высокае напружанне, хваляванне, а часам і спалучэнне іроніі, сатыры і лірыкі. П. Панчанку да ўсяго ёсць справа, таму ён выступае супраць усяго, што перашкаджае рухацца наперад, — бездухоўнасці, прыстасавальніцтва, раўнадушша, кар'ерызму, спажывецкіх адносін да прыроды. Аўтар лічыць страчанымі тыя дні, калі чалавек быў няшчыры, калі не падзяліўся радасцю з суседам, калі не паказаў дзецям «хараство людзей, і дрэў, і траў». Паэзія П. Панчанкі ўзвышае, дапамагае жыць і думаць, яна сцвярджае цудоўныя каштоўнасці чалавечага жыцця. Паэт лічыць:
Той дэспь эусім эакрэслены табою,
Калі ты раўнадушна абмінуў
Вяду чужую, пабаяўся болю,
Абраэу хама моўчкі праглынуў...
Мы не плюсм на дружбу і на працу:
Нам бсз трывог не эберагчы жыцця.
Сябры, дааайце будэем хвалявацца
За ўсіх, за ўсс: эа зерне 1 дзіця...
(Той дзень прапаў...)
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 24 недели назад