Аналіз творчасці Цёткі. Творчая спадчына Цеткі. Асноўныя мацівы
Пачынала сваю творчасць Цетка пад моцным уплывам Ф.Багушэвіч. Цетка наследуе творчыя прынцыпы Багушэвіча, яго ідэі. Асобныя вершы непасрэдна пераклікаюцца з вершамі Багушэвічача. Напрыклад, "Мае думкі", "Музыкант беларускі". Але Цетка жыла ў іншы час, яе творчасць разгортвалася ў перыяд рэвалюцыі 1905-1907г., калі жыцце ставіла перад літаратурай новыя задачы. Таму паэтэса не спынілася на тым, што завяшчаў Багушэвіч. Творчасць Цеткі набывае рэвалюцыйны характар. Бурлівая энергія рэвалюцыйных выступленняу нардных мас, пафас барацьбы захапляюць паэтэсу, вызначаюць ідэйныя і мастацкія асаблівасці яе вершаў, прасягнутых нянавісцью да самаўладства. Народная рэвалюцыя становіцца галоўнай тэмай яе творчасці. Ёй прысвячае Цетка зборнік "Хрэст на свабоду" (1906), які складаецца з вершаў пра барацьбу народа супраць царызму ("Мора", "Хрэст на свабоду"). У сборніку "Скрыпка беларуская” з'яуляюцца творы, якія прадвяшчаюць выбух народнага гневу і нянавісці ("Суседзям у няволі", "Вера беларуса").
Верш "Суседзям у няволі” напісаны, калі паэтэса знаходзілася ў эміграцыі на ўкраіне. У вершы яна становіцца прапагандыстам ідэй інтернацыяналізму, адзінства інтарэсаў працоўных мас усіх нацыянальнасцей. Адначасова верш гучыць як баявая прысяга беларускага, народа.
Верш "Вера беларуса” раскрывае значэнне рэвалюцыі для беларускага народа. Рэвалюцыя ўспрымаецца як гістарычны рубеж, за якім сканчаюцца спакуты народа. ідэя верша — глыбокая вера ў непераможную сілу народа, загартаваную ў суровых выпрабаваннях цяжкай і шматпакутнай гісторыі. Цётка заклікае народ шырэй глянуць на жыцце, на свет. Гэты верш — верш-разважанне і адначасова заклік да рэвалюцыйнага дзення.
У вершы "Хрэст на свабоду” паказаны падзеі рэвалюцыі 1905-1907г., калі 9 студзеня па ўказу цара была растрэляна мірная дэманстрацыя. У вершы расказваец ца таксама пра шматлікія злачынства ў адносінах да народаў Расіі, пра бясслаўную руска-японск. вайну, пра жорсткія расправы над народам, галечу, голад, непасільныя падаткі, Цетка гаварыць, што ўсе народы Расіі ўзняліся на барацьбу. Верш належыць да публіцыстычнай лірыкі.
Самый яркі з рэвалюц. твораў Цеткі — верш "Мора". У вершы падзеі рэвалюцыі паказаны на самым уздыме, у кульмінацыі. У вершы паэтэса малюе карціну раз'юшанай стыхіі на моры. У вершы вобразна выступаюць характэрныя асаблівасці паказу жыцця. Грозная навальніца на моры паказваецца як бітва паміж "разгневанай натурай” і "войскамі бога", у вобразе якіх выступаюць варожыя народу сілы, сіла самадзяржаўя. Верш заканчваецца ўслаўленнем барацьбы. Верш з'яуляецца гімнам рэвалюцыі.
Паэтычная творчасць Цеткі амаль цалкам звязана з рэвалюцыйнымі падзеямі 1905-1907гг. Вершы паэтэсы – палітычная, публіцыстычная лірыка, паэзія высокіх грамадзянскіх настрояу, пачуццяу, імкненняу. Цетка была не толькі таленавітай паэтэсай, а і таленавітым празаікам, што яскрава выявілася ў апошні перыяд яе творчасці (апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі"). Замалеўка з жыцця беднага, змучанага цяжкай працай і нястачай чалавека, селяніна Мацея. Творчасць Цеткі пасля падзей 1905-1907гг. развівалася ў складаных абставінах рэвалюцыі. Яна працягвала верыць у тое, што народ не сказаў яшчэ свайго апошняга слова, што ён здабудзе сабе волю і права на лепшае жыццё. Гэтай верай прасягнуты яе вершы, напісаныя ў той час, а таксама апавяданні "Навагодні ліст".
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 24 недели назад