Аналіз творчасці Ядвігіна Ш. У пошуках жывой вады
У сваім творы “Дуб – дзядуля” Ядвігін Ш. ужывае вельмі многа вобразаў. Напрыклад, дуб – дзядуля. аўтар параўноўвае яго з роднай, беларускай мовай, якая дажывае апошнія дні. Дуб – дзядуля шукае дапамогі, каб хто – небудзь яму дапамог. Адзін чалавек вырашыў дапамагчы старому і пабег за жывой вадой. Чалавек вельмі доўга шукаў яе і раптам убачыў бабулю Працу, якая паказала яму, дзе возера. Але гэтае возера было з людскім потам. Чалавек пабег далей і ўбачыў бабулю, якая звалася Бядой. Яна паказала чалавеку яшчэ адно возера, але гэта возера было са слязьмі людскімі. Праз некаторы час чалавек знайшоў яшчэ адну бабульку, якая звалася Цярпеннем. Яна паказала чалавеку возера, якое было з крывёй людской. Хлопец пабег далей, вось ужо і жывая вада, але чалавек прачнуўся. Ён убачыў, што Дуб – дзядуля быў павалены бурай, а з-пад яго раслі невялічкія маладыя дубы.
У гэтым творы Ядвігін Ш. хацеў паказаць, што жывую ваду можна знайсці праз Працу, Бяду і Цярпенне, якія былі амаль у кожнага чалавека. Павалены дуб Ядвігін Ш. паказвае як новае адраджэнне мовы, бо з-пад дуба раслі тры маладыя дубы – сімвал адраджэння. А жывая вада – гэта людзі, якія дапамаглі адрадзіць мову, з самага пачатку, а бура – гэта ўсё астатняе, усе тыя праблемы, якія зараз рашае чалавецтва.
У творы Ядвігіна Ш. найбольш яскрава паказана адраджэнне нашай беларускай мовы з ужываннем сімваламі адраджэння.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 24 недели назад