Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз творчасці Максіма Танка. Тэматыка, гуманістычныя і агульначелавечыя матывы

Ноя/10

04

Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Змрочная і суровая заходне-беларуская рэчаіснасць, мужная барацьба беларускага народа супраць прыгнятальніку вызначыла змест танкаўскай паэзіі да 1939г. М.Т. успамінае, што яго творчасць з самага пачатку развівалася і натхілялася ў першую чаргу заходнебеларускім жыццем. У давераснёўскай творчасці паэт алюстроўвае жыцце працоўных Заходняй Беларусі: беззямелле, эканамічны і націяны ўціск.

У вершах давераснай лірікі М. Т. праходзіць адна тэма — тэма вызвалення народа і роднага краю. Верш "Спатканне” (1936) ён лічыць біяграфічным; верш расказвае пра сустрэчу бацькі з сынам, які сядзіць у турме. Бацька прыходзіць у турму на спатканне з сынам. У першыя хвіліны сустрэчы размова сына з бацькам пра розныя пытанні сялянскага жыцця. Адчуўшы падтрымку і спагаду бацькі сын горача гаварыць пра заўтрашні дзень свайго народа, выказвае веру ў яго перамогу. У апошніх радках верша паэт падкрэслівае адзінства думак і імкненняу бацькі і сына.

Верш "Песня Кулікоў". Кулікі — героі дзіцячых баек, прадвеснікі радасці і шчасця. Верш складаецца з трох частак. У экспазіцыі ідзе расказ пра сялянскае жыцце. Пейзажнымі малюнкамі снежнай завірухі аўтар паказвае прыгнечанасць і змрочнасць сялянскага жыцця. У асноўнай частцы пад завыванне завірухі селянін гутарыць з госцем (зачытаць). У словах гаспадара хаты адчуваецца глыбокае хваляванне за будучыню народа, за лёс дзяцей. Увёўшы ў верш вобраз светлавалосага хлапчука (зачытаць) і вобраз абяздоленнай маці, што спявае песню-калыханку (зачытаць), паэт стварыў карціну цяжкага жыцця чалавека пад прыгнётам.