Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Духоўны свет, маральная высакароднасць Андрэя Лабановіча ў трылогіі Якуба Коласа "На ростанях"

Июл/10

27

Яшчэ не ацэнена

Сотні новых, шчаслівых дарог
Рассцілае жыццё прад табою.
Я. Колас

Трылогія «На ростанях» — самы буйны твор Якуба Коласа. Прачытаўшы назву твора, адразу ўяўляеш постаць вандроўніка, які стаіць на перакрыжаванні дарог і думае, на якую з іх ступіць, каб дайсці да мэты. Ростані для галоўнага героя трылогіі Лабановіча — гэта роздум аб сваім жыцці, пошукі шляхоў да лепшай долі, змена месца жыхарства і адлучэнне ад людзей, якіх ён зведаў і ацаніў, перагляд прывычнага ладу жыцця, праверка сябе. У імя высакароднага служэння народу герой нязменна шукае верную правільную дарогу. Дзе ж яна, гэта дарога? Пакуль што малады настаўнік не ведае. Ён толькі ўпэўнены, што яна ёсць: «Шмат на гэтай дарозе ям і калдобін, розных патырчак і злыдняў. Але калі ты чэсны і свядомы чалавек і перад табою паўстаюць цяжкасці, уразумей іх сваім розумам ,і адчуй сэрцам, не бойся, не адступайся ад праўды і ніколі, ні пры якіх умовах, не пагаджайся з тымі, хто зневажае народ, чыніць здзекі. Не паддавайся ні на якія спакусы і абяцанні, накіраваныя на крыўду народа».

Я. Колас сутыкае свайго героя з рознымі людзьмі, ставіць у розныя сітуацыі, раскрываючы яго характар, духоўны свет, маральную высакароднасць.

Ужо на першых старонках трылогіі чытаем пра спрэчку Лабановіча з хатовіцкім папом Кірылам аб тым, як трэба глядзець на мужыка. На думку папа, мужык з'яўляецца ніжэйшай істотай, якая сама вінавата ў сваім цяжкім жыцці. Андрэй Лабановіч катэгарьгчна не згаджаецца з гэтым. Для яго мужык — гэта чалавек працы. У сваёй цёмнасці, забітасці і адсталасці народ не вінаваты. Такім яго зрабіў несправядлівы царскі рэжым. I таму Лабановіч горача бярэцца за пашырэнне асветы не толькі сярод дзяцей, але і дарослых.

У сваю першую школу малады настаўнік прыехаў з мэтай быць карысным народу сваёй асветніцкай дзейнасцю. I таму спачатку яго клопатамі былі справы ў школе, якія прыносілі Лабановічу вялікае задавальненне. У адаосінах дзяцей і настаўніка няма нічога кааённага, афіцыйнага.

Лабановіч не толькі вучыць, але і вучыцца сам. У адрозненне ад іншых настаўнікаў, ён не саромеўся вучыцца ў простых сялян, пераймаць у іх жыццёвы вопыт. Напрыклад, Аксёна Каля ён не толькі вучыў, але і сам вучыўся ў яго, пачынаў глыбей разумець жыццё і становішча сялян. Як роўны з роўнымі размаўляе ён з непісьменнымі сялянамі, не ганарыцца перад імі, ніколі не крыўдзіць.

Наогул, адносіны героя да людзей характарызуюць яго з самага лепшага боку. Успомнім, напрыклад, цеплыню і клопаты, якімі былі прасякнуты яго адносіны да школьнай старожкі. Шчырае каханне да Ядвісі азарыла першыя жыццёвыя крокі Лабановіча, раскрыла багатую яго натуру. Успамінаючы Ядвісю, ён думае, што, можа, і лепш, што яны не пажаніліся, бо цяжкую дарогу ён сабе выбраў. I ў гэтай дарозе магла надламацца, не вытрымаць яе цяжару кволая дзяўчына. Сціплы, сумленны і патрабавальны да сябе, Лабановіч надзвычай прынцыповы ў адносінах да панямонскіх інтэлігентаў, якія здрадзілі сваёй справе, духоўна збяднелі, загразлі ў ціне мяшчанства, абывацельшчыны, карцёжных гульняў, п'янак.

Бачачы амаральнасць панямонскай інтэлігенцыі, несправядлівасць улад у адносінах да сялян, Лабановіч часта задумваўся над складанымі праблемамі жыцця, ставіў перад сабой спрадвечныя філасофскія пытанні: што такое жыццё? у чым сэнс чалавечага жыцця? у чым прызначэнне асобы як грамадскай адзінкі? Думаючы над гэтымі пытаннямі на працягу ўсёй трылогіі, Лабановіч не знаходзіць пры гэтым поўвага адказу ні на адно з іх. Аднак, нягледзячы на гэта, ён не стаў песімістам, не расчараваўся ў жыцці. Наадварот, ён пачынае ўсведамляць, што для таго, каб здабыць свабоду і шчасце, трэба змяніць увесь лад жыцця. Праўда, як гэта зрабіць, герой твора яшчэ не ведае.

Пасля знаёмства з нелегальнай літаратурай, гутарак з Вольгай Андросавай і Галубовічам усе падзеі сталі ўяўляцца Лабановічу ў новым святле. Ён адчуў вялікую радасць, што спазнаў тую праўду, якой жыў народ і за якую гінулі ў астрогах і на катаргах лепшыя яго сыны. Ён выходзіць на шлях актыўнай рэвалюцыйнай барацьбы, паступова набліжаецца да сваёй мэты — «намацаць галінамі сонца».

Адданы справе, сумленны, Лабановіч гатовы пайсці на самаахвяраванне дзеля справы, за якую змагаецца народ. Самаахвярнасць — гэта таксама важная рыса характару, па якой можна меркаваць аб маральных якасцях Лабановіча. Успомнім эпізод, калі Лабановіч стаіць перад царскім судом. Яго абвінавачваюць у напісанні лістоўкі, аўтарам якой з'яўляўся іншы настаўнік. Лабановіч ведае прозвішча гэтага настаўніка, але таварыша па рэвалюцыйнай справе не выдае, хоць гэта каштуе яму трох гадоў турмы.

Лабановіч — чалавек вялікага інтэлекту, здольны радавацца і хвалявацца, адчуваць хараство роднай прыроды. Любоў да прыроды — адна з самых адметных рыс у яго характары. Яму здаецца, што ў залежнасці ад яго настрою нібы змяняецца сама прырода. Кожную вясну малады настаўнік адчувае радасць ад вечнага абнаўлення прыроды. Аўтар паказвае, што Лабановіч, як і працоўны чалавек, куды глыбей успрымае хараство прыроды, чым роаныя прадстаўнікі мясцовых улад і іх прыслужнікі, якія на прыроду глядзяць як на сродак узбагачэння.

Складаны шлях прайшоў герой трылогіі Я. Коласа. Часамі ён памыляўся, але ніколі не ішоў на кампраміс са сваім сумленнем. Лабановіч быў мужным і непахісным у час суровых выпрабаванняў, з якіх выйшаў з адзінай думкай: «Чалавек павінен жыць для дабра, ён павінен быць карысным людзям».

Падзеі, апісаныя ў трылогіі «На ростанях», далёкія ад нашых дзён, але блізкай, актуальнай сёння з'яўляецца мара Лабановіча аб добраўпарадкаванні зямлі, аб гаспадарскім яе выкарыстанні. Надзённымі з'яўляюцца і клопаты галоўнага героя аб тым, каб было добра людзям, каб яны маглі карыстацца вынікамі ўласяай працы, клопаты пра беларускую мову, якая павінна заняць сваё дастойнае месца ў жыцці беларусаў, і аб саміх носьбітах гэтай мовы, іх чалавечай годнасці і высокім прызначэнні.