Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Ефрасіння Полацкая. Рэферат.

Июн/10

25

Сярэдняя: 4.2 (39 галасоў)

Свецкае імя — Прадслава. Нарадзілася ў Полацку, вучылася ў школе пры Сафійскім саборы. Рана пастрыглася ў манашкі. Займалася перакладчыцкай дзейнасцю, перапісваннем кніг Святога Пісання.Непадалёку ад Полацка Ефрасіння заснавала мужчынскі і жаночы манастыры,была фундатарам Спасаўскага сабора.Па яе заказе майстрам Лазарам Богшам быў зроблены славуты крыж. У канцы жыцця Ефрасіння Полацкая здзейсні лапаломніцтва ў Іерусалім, дзе і памерла.


Я крывінка твая — крывічанка,
Я былінка твая — палачанка,
Як над пожняй тужлівай чайка,
Я лячу да цябе, Радзіма,
Са святога Ерусаліма.

В. Зуёнак

3 цемры мінулых стагоддзяў дайшлі да нас імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх асобае месца займае імя Ефрасінні Полацкай. 3 ёй асацыіруецца не толькі духоўнае жыццё на ўсходнеславянскіх землях у ХП ст., але і ўся шматвяковая гісторыя Беларусі. Аб унучцы славутага князя Усяслава Чарадзея, князёўне, ігуменні, настаўніцы, выдатнай асветніцы, расказваецца ў «Жыціі Еўфрасінні Полацкай». Гэты найкаштоўнейшы помнік старажытнабеларускай літаратуры, створаны ў канцы ХП ст. невядомым аўтарам, дайшоў да нас у шасці рэдакцыях, больш чым ста спісах.

Са старонак Жыція паўстае велічная постаць Ефрасінні Полацкай.

У дванаццацігадовым узросце яна пастрыглася ў манастыр, дзе не толькі перакладала творы і перапісвала кнігі, але і стварала малітвы, казанні і, на думку некаторых даследчыкаў, раздзелы Полацкага летапісу. Непадалёку ад Полацка яна заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, дзе былі арганізаваны школы і скрыпторыі — майстэрні па перапісванні кніг. Асветніца з роду Усяслава выступала супраць княжацкіх усобіц, братазабойчых войнаў. Багатыя славілі яе замудрасць, бедныя — за спагаду і дабрыню. Як сведчыць аўтар Жыція, Ефрасіння была «памочвіца пакрыўджаным, зажураным суцяшэнне, распранутым адзенне, хворым наведванне ці, проста кажучы, — для ўсіх была ўсім... Еўфрасіння — неўвядальная кветкарайскага саду. Еўфрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліўшы зямлю Полацкую».

Ефрасіння Полацкая нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, з'яўлялася адной з першых нашых мецэнатак. Па яе заказе дойлід Іван пабудаваў сусветна вядомы Спасаўскі сабор, распісаны унікальнымі фрэскамі. Фрэскавыя замалёўкі XII ст. амаль палкам захаваліся. I сёння яны ўражваюць сваёй дасканаласцю, хвалююць багаццем палітры, адухоўленасцю. 3 імем асветніцы звязана і стварэнне ў 1161 г.майстрам-ювелірам Лазарам Богшам славутага крыжа — шэдэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва. Крыж быў упрыгожаны 21 залатой пласцінкай, каштоўнымі камянямі, арнаментальнымі кампазіцыямі і 12 эмалевымі абразкамі з выявамі святых.У сярэдзіне крыжа ў пяці квадратных гнёздах былі змешчаны рэліквіі: кавалачак крыжа Гасподняга з кроплямі Ісусавай крыві, драбок каменя ад дамавіны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцеляймона, а таксама кроў святога Дзмітрыя. На крыжы быў выбіты тэкст, у якім паведамлялася імя яго стваральніка, кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на яго аздабленне, а таксама змяшчаўся праклён тым,хто ўкрадзе ці прадасць святыню. I ўсё ж праклён непадзейнічаў на сучаснікаў і нашчадкаў Ефрасінні Полацкай. Пасля смерці князёўны-ігуменні крыж быў вывезены ў Смаленск, пазней — у Маскву. Полацкая святыня была вёрнута на ранейшае месца ў 1563 г.У пачатку 20-х гг. нашага стагоддзя крыж стаў зкспанатам царкоўна-археалагічнага музея ў Мінску, адкуль быў перавезены ў Магілёў. У гады Вялікай Айчыннай вайны шэдэўр ювелірнага мастацтва таямнічым чынам знік. Ёсць меркаванні, што ён нібыта знаходзіцца ў Амерыцы ў прыватнай калекцыі.

На схіле жыцця Ефрасіння Полацкая перадала ігуменства малодшай сястры Еўдакіі і здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю. Захварэўшы ў дарозе, яна памерла (у 1173 г.) і была пахавана ў Іерусалімскім манастыры святога Феадосія. Яе мошчы былі перазахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры, а ў 1910 г. перавезены ў заснаваны ёю Спасаўскі манастыр у Полацку,дзе захоўваюцца і сёння.

Ефрасіння Полацкая пражыла вялікае жыццё, асветленае высакароднай ідэяй служэння народу. Яна стала адной з першых кананізаваных (прылічаных да святых) жанчын на ўсходніх землях, нябеснаю заступніцай (апякункаю) не толькі Полацка, але і ўсёй беларускай зямлі.

Незвычайны лёс Ефрасінні Полацкай натхніў на творчасць многіх гісторыкаў, літаратараў, мастакоў.Вобраз асветніцы паўстае са старонак раманаў Таісы Бондар («Спакуса»), Алеся Асіпенкі («Святыя грэшнікі»), гістарычнай аповесці Вольгі Іпатавай «Прадслава», кніг Уладзіміра Арлова «Асветніца з роду Усяслава» і «Еўфрасіння Полацкая». Ёй прысвяцілі свае вершы Ларыса Геніюш, Наталля Арсеннева, Рыгор Барадулін, Алесь Разанаў, Генадзь Бураўкін, Сяржук Сокалаў-Воюш і інш. Самаахвярнае жыццё беларускай патронкі ўваскрашаюць палотны жывапісцаў Аляксея Марачкіна і Нінэлі Шчаснай, графічныя аркушы Арлена Кашкурэвіча, габелены Сымона Свістуновіча, фільм рэжысёра Вольгі Моракавай.