Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Генадзь Бураўкін. Аналіз творчасці. Рэферат

Авг/10

18

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Генадзь Бураўкін адносіцца да пакалення паэтаў, якое адчула на сабе цяжар пасляваеннага аднаўленчага перыяду. Ён з'яўляецца аўтарам зборнікаў «Майская просінь», «3 любоўю і нянавісцю зямною», «Выток», «Варта вернасці», «Гняздо для птушкі радасці» і інш. Творчасць яго характарызуецца публіцыстычным і грамадзянскім запалам, шырынёй погляду на свет, філасофска-аналітычным асэнсаваннем рэчаіснасці. Паэт піша аб маральнай чысціні нашага сучасніка, аб мінулай вайне, аб каханні, па-філасофску разважае над тэмамі агульна-чалавечай значнасці:

Я ўсё стражэй да слоў сваіх 1 рук,
Трывожыць сэрца мне любая дробязь,
Нібы адказнасць я за ўсё бяру,
Што ў цэлым свеце думаюць і робяць.

Паэт не выпускае з поля зроку праблемы нацыянальнага і духоўнага адраджэння, пытанні, звязаныя з чарнобыльскай аварыяй, экалагічнай сітуацыяй у рэспубліцы. Ён пільна ўглядаецца ў наша сённяшняе жыццё з усімі яго фарбамі і адценнямі. Не даспадобы яму двудушныя, беспрынцыповыя людзі, абывацелі. Змагаючыся з чалавечым раўнадушшам, Г. Бураўкін просіць больш чуйна адносіцца да блізкіх і знаёмых, не забывацца, што «бягуць гады няўмольна і паспешна, навек згараюць знічкамі». Глыбокім філасофскім роздумам аб сталасці свайго пакалення, аб большай патрабавальнасці да сябе напоўнены многія творы паэта:

Як многа ў нас звычайнасці!
Як мала ў нас адчайнасці!
Як многа ў нас прабачлівасці!
Як мала ў нас прадбачлівасці!..

Ёсць у творчасці паэта і любоўныя вершы. Г. Бураўкін змог праўдзіва і пранікнёна расказаць аб каханні і яго загадкавых таямніцах, горычы расстанняў і радасці сустрэч, аб беражлівых адносінах да спадарожніц жыцця. Вершы пра каханне склалі цэлы зборнік «Пяшчота». Многія з іх пакладзены на музыку кампазітарамі Г. Вагнерам, Я. Глебавым, Э. Зарыцкім, С. Картэсам, I. Лучанком, В. Раінчыкам, Э. Ханком, А. Эшпаем. Чытаючы вершы з гэтага зборніка, міжвольна прыгадваеш майстэрскае выкананне салістамі ансамбля «Песняры» наступных радкоў:

Сэрцу радасна і балёсна
Ад таго, як прыходзіш зноў
Ты, мая беларуская песпя,
Да сваіх 1 чужых сыноў.

Вершы Г. Бураўкіна цікавыя і ўражлівыя. Яны дапамагаюць акрэсліцца ў нашым бурлівым жыцці, асвятляюць у ім усё самае высокае і чалавечнае.