Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Грамадска-палітычная і публіцыстычная дзейнасць Кастуся Каліноўскага

Авг/10

18

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Кастусь Каліноўскі (1838—1864) — прадстаўнік шляхецкага роду, вядомага яшчэ з XVII ст. У гісторыю Беларусі і нашай нацыянальнай культуры ён увайшоў як ідэолаг і кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—1864 гг. Таленавіты публіцыст, ён выдаваў нелегальную газету «Мужыцкая праўда» — першую газету на беларускай мове. Грамадска-палітычную дзейнасць К. Каліноўскі распачаў, калі навучаўся ў Пецярбургскім універсітэце. Менавіта там ён уваходзіў у склад нелегальнай арганізацыі польскіх, літоўскіх, беларускіх, украінскіх студэнтаў і афіцэраў. Асноўная мэта гэтай арганізацыі — падрыхтоўка паўстання. Светапогляд К. Каліноўскага фармаваўся над уплывам ідэй польскага шляхецкага вызваленчага руху, рэвалюцыйна-дэмакратычных поглядаў рускіх пісьменнікаў і публіцыстаў, такіх, як Чарнышэўскі, Герцэн, Дабралюбаў. Пры гэтым нельга не сказаць пра вялікі арганізацыйны талент К. Каліноўскага, які здолеў ідэйн'а ўзняцца над саслоўнымі і класавымі памылковымі поглядамі ў вельмі важны для народа момант, калі распачаліся масавыя сялянскія выступленні пасля царскай рзформы 1861 г., адмены прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Ён выступіў за права кожнага народа на самавызначэнне, марыў пра самастойнасць Беларусі: вольны беларускі народ сам заключыць братні саюз з дэмакратычнымі Польшчай і Расіяй. У 1861—1862 гг. распачалася шырокая агітацыйная работа сярод сялян. К. Каліноўскі разам са сваімі аднадумцамі хадзіў з вёскі ў вёску і тлумачыў антьшародны характер рзформы 1861 г., заклікаў змагацца за зямлю і волю. К. Каліноўскі ўзначаліў Літоўскі правінцыйны камітэт, які абвясціў сябе Часовым правінцыйным урадам Літвы і Беларусі. Гэта адбылося напярэдадні паўстання, а ў час паўстання К. Каліноўскі быў урадавым камісарам Гродзенскага ваяводства, а таксама ўрадавым камісарам Літвы і Беларусь У 1864 г. у Вільні яго выдаў здраднік. К. Каліноўскі быў арыштаваны пад прозвішчам Вітажэнец і пакараны смерцю. «Мужыцкая праўда» друкавалася ў падпольнай друкарні ў 1862—1863 гг. Выйшла 7 нумароў. Усе нумары газеты К. Каліноўскі падпісваў псеўданімам Яська-гаспадар з-пад Вільні. Артыкулы ў газеце — гэта даверлівы зварот да селяніна, у якім ён тлумачыць беларусам іх права на праўду і справядлівасць. «Мінула ўжо тое, калі здавалася ўсім, што мужыцкая рука здасца да сахі, — цяпер настаў такі час, што мы самі можам пісаць... Няхай пазнаюць, што мы можам не толькі карміць сваім хлебам, але яшчэ і вучыць сваёй мужыцкай праўдзе». 3 газеты чытач мог даведацца пра сістэму царскай улады, пра царскія суды, рэкрутчыну, падаткі і інш. Знаходзячыся ў турме, К. Каліноўскі напісаў «Пісьмо з-пад шыбеніцы», якое прасякнута верай у народ, у яго перамогу ў будучых бітвах за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. Разам з тэкстам «Шсьма з-пад шыбеніцы» захаваўся верш «Марыськачарнаброва, галубка мая...», у якім К. Каліноўскі развітваецца з каханай дзяўчынай і народам: Бывай здаровы, мужыцкі народзе, Жыві ў шчасці, жыві ў свабодзе I часам спамяні пра Яську свайго, Што загінуў за праўду для дабра твайго.Nike