Кандрат Крапіва. Рэферат
(1896—1991)
Нарадзіўся Кандрат Кандратавіч Крапіва (сапраўднае прозвішча Атраховіч) 5 сакавіка 1896 г. у вёсцы Нізок Уздзенскага раёна. Уздзеншчына — шчодры край на паэтаў і пісьменнікаў. Яна нарадзіла і выгадавала Паўлюка Труса, Пятра Глебку, Алеся Якімовіча, Анатоля Астрэйку, Антона Бялевіча, Адама Русака, Лідзію Арабей і інш. Вучыўся К. Крапіва ў Уздзенскім народным вучылішчы, Стаўбцоўскім і Койданаўскім чатырохкласных гарадскіх вучылішчах. Восенню 1913 г. жстэрнам здаў у Мінску экзамены на званне народнага настаўніка, працаваў у земскім народным еучылішчы. У жніўні 1915 г. прызваны ў царскую армію, у складзе якой апынуўся на Заходнім і Румынскім франтах. Дэмабілізаваўшыся ў 1918 г„ вярнуўся на радзіму. Працаваў настаўнікам, а пазней быў прызваны ў Чыреоную Армію. Пасля дэмабілізацыі працаваў настаўнікам, інструктарам Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры, у рэдакцыі часопіса «Полымя рэвалюцыі». Скончыў літаратурна-лінгвістычнае ад дзяленне педагагічнага факультэта БДУ. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у рздакцыі газет «Красноармейская правда» і *3а Савецкую Беларусь». У 1943—-1945 гг. быў адказным рэдактарам сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваенныя гады К, Крапіва працаваў рэдактарам сатырычнага часопіса «Вожык», загадчыкам сектара мовазнаўства Інстытута мовы і літаратуры Акадэміі наеук, з 1952 г. — дырэктарам Інстытута мовазнаўства, а з 1956 г. — віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук. У апошнія гады жыцця — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства. Памёр 7 студзеня 1991 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Беларуская літаратура багата на таленавітыя творчыя асобы, але нават і сярод іх індывідуальнасць Кандрата Крапівы вылучаецца велічна, непаўторна, ярка. Ён — чараўнік, якому прырода адкрыла запаветнае слова, здольнае тварыць цуды: рабіць волатам кволага, вяртаць упэўненасць зняверанаму, адкрываць вочы на праўду і крыўду. Як усякі сатырык, ён суровы і строгі, што не перашкаджае яму быць добрым і спагадлівым.
Свой творчы шлях К. Крапіва пачынаў як паэт-сатырык. Яго першы друкаваны твор — вершаваны фельетон «Жшш-былн» — змешчаны ў газеце «Красноармейская правда» ў 1922 г. 3 гэтага часу пісьменнік друкуецца ў розных перыядычных выданнях, зарэкамендаваўшы сябе як сатырык. Зброяй яго стала «пякучае» і «вострае» слова, ці, як ён кажа, крапіва (адсюль і псеўданім Кандрата Кандратавіча Атраховіча):
Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два.
Дык той аедае ўжо, хто я:
Я — пякучка-крапіва.
К. Крапіва прад'яўляў вялікія патрабаванні да сатырычнага твора. У артыкуле «Думкі пра сатыру» (1928) ён сцвярджае: «Сатырычны твор... можа стварыць належны эфект толькі тады, калі аб'ект асмяяння будзе абмалёван з усёю выразнасцю... Просты чалавек не прывык мець справу з абстрактнымі паняццямі, і да яго псіхікі лепшы доступ будуць мець прадстаўленні, вобразы. 3 тае ж прычыны вобразы павінны быць канкрэтныя, рэчавыя, супастаўляцца павінны не абстрактныя паняцці, а рэчы і з'явы. Матэрыял для вобразаў належыць браць знаёмы для чытача. Багатаю крыніцаю для гэтага з'яўляецца прырода і бытавая абстаноўка».
Асабліва праявіўся талент Крапівы-сатырыка ў жанры байкі. Яго байкі — самабытная з'ява ў беларускай літаратуры. Многія з іх выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі вобразна, сцісла, запамінальна: У чужое проса не сунь носа («Сука ў збане»), Баба з калёс — каню лягчэй («Дзед і Баба»), Кожны цыган сваю кабылу хваліць («Пра Цыгана і кабылу»), Вялікаму каню — вялікі хамут («Саманадзейны Конь»). Нямала ўласных афарызмаў пісьменніка ператварыліся ў прыказкі, прымаўкі, атрымалі агульнанародную вядомасць: Другі баран — ні «бэ», ні «мя», а любіць гучнае імя («Дыпламаваны Баран»), Каб сонца засланіць — вушэй асліных мала («Сава, Асёл ды Сонца»), Як свінню ні кліч, яе заўсёды выдасць лыч («Заява»), Бывае іншы раз і з нашым братам, што галаву заменьваюць мандатам («Мандат»).
Байкі К. Крапівы, «населеныя» мясцовымі жывёламі і птушкамі (свіннямі, парсюкамі, валамі, цялятамі, сабакамі, варонамі, совамі, зайцамі), бічуюць адсталыя людскія звычаі, п'янства, забабоны, пляткарства, асуджаюць кар'ерыстаў, бюракратаў, падхалімаў, раскрадальнікаў дзяржаўнай маёмасці, высмейваюць невуцтва, мяшчанскую пошласць. Падзеі ў байках не алегарычныя, а канкрэтныя. Яны — з сялянскага жыцця, з вясковага побыту.
У байцы «Дыпламаваны Баран» сатырык расказвае пра Барана, акі быў вастолькі дурным, што нават не пазнаваў сваіх варот. Ганарыўся ж Баран сваім трывалым лбом:
Такога не страчау ніколі лба я:
Калі няма разумніка другога,
Пабіцца каб удвух,
Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!
У іншвга дык выскачыў бы й дух,
А ён — нічога.
Каб лягчэй было ўбачыць Барана і вылучыць з гурту, на шыю яму прывязалі мету, жартам назваўшы яе «дыпломам». Баран настолькі ааганарыўся гэтым «дыпломам», што вырашыў паказаць сваю вучонасць перад Кошкай. Добра ведаючы абмежаванасць і тупасць Барана, Кошка растлумачыла, што свой «дьшлом» ён заслужыў «не галавой, а лбом».
Крыкуноў, саманадзейных людзей, прагных да славы, ды «вузкіх у плячах», высмейвае К. Крапіва ў байцы «Саманадзейны Конь». У якасці эпіграфа да байкі сатырык выкарыстаў народную прыказку «Вялікаму каню — вялікі хамут». Конь, які быў «з сабаку, можа, так, мо з добрае шчаня», скардзіцца на ўсё сяло, што хамут «нібы не да яго», патрабуе ад Гаспадара вялікага хамута. I вось мізэрны Конь упрогся ў воз, які цягнуў ламавік. Воз жа не скрануўся, а «пралезлі праз хамут канёвы персі й ногі, і затрымаўся ён аж ледзь на жываце». У вобразе Каня ўвасоблены рысы крыкуноў, людзей з прэтэнзіямі, якім не па заслугах «веліччу быць хочацца заўсёды».
Маральна-бытавыя праблемы асвятляе К. Крапіва ў байцы «Махальнік Іваноў». Яна гнеўна выкрывае падхалімаў і падхалімства. Сюжэт байкі даволі просты: ваенком, задаволены вынікамі стральбы сваіх падначаленых, вырашыў успомніць сваю маладосць і пастраляць. Стрэліў пяць разоў — і ні адна куля не закранула мішэні. Салдаты ж, якія сачылі за стральбой, далажылі (прамахалі), што ўсе кулі трапілі ў цэль. Западозрыўшы падман, ваенком пайшоў на хітрасць: пачаў страляць халастымі патронамі. Але і пасля гэтага махальнік Іваноў далажыў, што «ў цэнтру самую ўсе пяць загналі зноў». Шэф «пахваліў» Іванова, назваўшы яго сапраўдным падхалімам. Высмеяўшы аднаго дадхаліма, К. Крапіва паказвае, што ў падхалімстве вінаваты не толькі асобныя людзі, але і грамадства ў цэлым.
Падзеям міжнароднага палітычнага жыцця прысвечана байка «Жаба ў каляіне». Яна пачынаецца лірычнай замалёўкай летняй працы на сенакосе. «Пагода —I проста нібы дым, у вёсцы рух, у вёсцы ўздым», усе напружана працуюць, стараючыся за пагодныя дні накасіць і насушыць як мага больш сена. I толькі Жабе не працуецца, ад злосці яна не знаходзіць сабе месца і, паразважаўшы трохі, вырашае перакуліць вагружаны сенам воз:
Вось толькі сяду ў каляіпу,
Плячом пад кола таркану
I к чорту воз псравярну.
Вялікія патугі Жабы, але мізэрныя рэальныя магчымасці: «Тут колам — хрась!.. I кроў і гразь... Пад кола, Жаба, не падлазь».
Байкі К. Крапівы, нацыянальна-самабытныя па характары, былі народжаны надзённымі патрэбамі часу. Яны з'явіліся дзейсным сродкам выкрыцця ўсяго таго, што перашкаджала рухацца наперад. Увабраўшы ў сябе невычэрпныя багацці жывой народнаЙ мовы, народнай мудрасці, яны і ў наш час захавалі сваю дзейсную сілу і моц.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 32 недели назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 25 недель назад