Літаратура Старажытнай Русі
Літаратура Старажытнай Русі ахоплівае перыяд з XI па XIII стагоддзі. Гэта агульны перыяд для ўсходніх славян, якія жылі, палітычна аб'яднаныя ў Кіеўскай дзяржаве, мелі агульную мову, пісьменнасць, культуру.
Узнікненне дзяржаўнасці ва ўс> ^дніх славян і выхад іх на арэну еўрапейскай гісторыі былі вышкам доўгага гістарычнага развіцця. Неабходнасць дзяржаўнага аб'яднання дыктавалася патрэбамі абароны ад знешніх ворагаў і імкненнем да палітычнай незалежнасці ад магутнай Візантыі.
Працэс драблення Старажытнай Русі пачаўся ўжо ў другой палове XI ст., але найбольш моцна адбываўся ў XII—XIII стст. Феадальная раздробленасць была выклікана аб'ектыўнымі прычынамі сацыяльнага развіцця ўсходнеславянскіх земляў і не азначала заняпаду Русі ў цэлым, хоць і аслабіла яе ваенна-палітычную магутнасць.
Старажытнаруская культура працягвала актыўна развівацца, якраз на пачатку феадальнай раздробленасці, у XII ст., дасягнула свайго найважнейшага ўзлёту. Паспяхова развіваецца дойлідства. У Кіеве, Полацку, Ноўгарадзе і іншых гарадах узведзены велічныя саборы. Уплыў хрысціянства, якое афіцыйна было прынята ў 988 г., пры князю Уладзіміру Святаславічу, усё больш мацнеў і аказаў глыбокае ўздзеянне на фармаванне культуры Кіеўскай Русі. Акрамя культавага дойлідства, развіваецца царкоўна-рэлігійны жывагііс.
Вядома, што пісьменнасць на Русі асабліва шырока распаўсюдзілася пасля прыняцця хрысціянства, таму што ўзрасла патрэба ў кнізе. Заснавальнікамі літаратурнай мовы, якую называюць стараславянскай альбо царкоўнаславянскай, былі стваральнікі славянскай азбукі, балгарскія асветнікі IX ст. Кірыл і Мяфодзій.
На стараславянскай мове была створана амаль уся старажытнаруская царкоўна-рэлігійная літаратура. Дамінуючае месца ў ёй займалі кнігі, неабходныя для богаслужэння.
У першую чаргу — Біблія. Асноўная частка Бібліі (Стары Запавет) была створана на працягу 1-га тыс. да н. э. на Блізкім Усходзе. У другой частцы — Новым Запавеце — расказваецца пра жыццё і дзейнасць Ісуса Хрыста і выкладаюцца асновы хрысціянскага веравучэння.
Да царкоўна-рэлігійнай літаратуры можна аднесці апокрыфы, розныя легендарныя аповесці і апавяданні, у якіх ярка, падрабязна і свабодна распрацоўваліся біблейскія сюжэты, вобразы, матывы, а таксама жыціі. Героі гэтых твораў — падзвіжнікі хрысціянства, якія за розныя заслугі перад царквою і верай былі прызнаны святымі.
Акрамя царкоўнай літаратуры, шырокае распаўсюджанне мелі перакладныя хронікі, летапісы, хаджэнні, а таксама аратарская проза, якая ўзнікла пад уплывам антычнай класікі — твораў Дэмасфена і Цыцэрона, а таксама візантыйскай патрыстыкі.
Найбольш вядомыя на Русі творы Клімента Смаляціча і Кірылы Тураўскага, якія маюць дачыненне да беларускіх земляў.
Сапраўдныя шэдэўры прамоўніцкага мастацтва пакінуў К. Тураўскі, пісьменнік-прапаведнік і культурна-палітычны дзеяч. Гады жыцця яго невядомыя. Кірыла паходзіў з Турава, сталіцы княства, якое на той час (XII ст.) займала ледзь не палову Беланыя адлюстраванні Спаса, Божай Маці, Іаана Хрысціцеля і некаторых святых.
Найвялікшая каштоўнасць беларускага народа — Крыж Еўфрасінні Полацкай — быў скрадзены і вывезены падчас другой сусветнай вайны. У 1997 г. беларускі мастак Анатоль Кузьміч зрабіў яго дакладную копію.
Пад канец жыцця Еўфрасіння наведала святы горад Ерусалім, дзе захварэла і ў 1173 г. памерла на руках блізкіх людзей.
Незвычайны лес Еўфрасінні, самаадданае служэнне роднай зямлі прыцягваюць увагу гісторыкаў, мастакоў, пісьменнікаў. Яе вобраз увасоблены ў шматлікіх творах беларускіх аўтараў: у аповесці В. Іпатавай «Прадыслава», рамане А. Асіпенкі «Святыя грэшнікі», у апавяданнях, аповесцях, паэмах У. Арлова, А. Разанава, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна і іншых.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 24 недели назад