Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Сучасная эмігранцкая паэзія. Рэферат

Авг/10

18

Сярэдняя: 3.8 (22 галасоў)

Адзінакроўныя браты.
Адзінамоўныя паэты,
Вяртасцсся з нсбыцця,
Вяртасцсся э нсматы,
Як злом замглсныя планеты,
Што д&жылі да адкрыцця.
Р. Барадулін

Важнае месца ў беларускай літаратуры займае эмігранцкая паэзія. Яе творцы — людзі, якія воляй абставін у канцы мінулай вайны аказаліся ў ЗША, а таксама іншых краінах свету. Доўгі час імёны іх і творы забараняліся, не згадваліся ў друку, а самі яны абвінавачваліся ў здрадзе, лічыліся ворагамі народа. Сёння няма варожасці, недаверу, непрыязі да паэтаўэмігрантаў, большасць якіх з гонарам вытрымала выпрабаванне лёсу, захавала вернасць Бацькаўшчыне, беларускаму слову і роднай песні. Анталогіяй паэзіі беларускай эміграцыі з'яўляецца кніга «Туга па Радзіме», у якой змешчаны творы Наталлі Арсенневай, Масея Сяднёва, Алеся Салаўя, Уладзіміра Клішэвіча, Рыгора Крушыны, Міхася Кавыля, Хведара Ілляшэвіча, Янкі Золака і іншых нашых суайчыннікаў.

Адным з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага паэтычнага замежжа з'яўляецца Наталля Арсеннева. Эмігрыраваўшы ў 1944 г. у Германію, паэтэса выехала потым ў ЗІПА, дзе і сёння жыве ў горадзе Рочэстэры разам з сынам і ўнучкай.

Апошняя з кніг выбранай паэзіі Наталлі Арсенневай называецца «Між берагамі». Вершы ў ёй, пазначаныя высокай мастацкасцю, філасофскай назіральнасцю, мінорнай спавядальнасцю, адлюстроўваюць жыццё чалавека, адарванага прасторам і часам ад Бацькаўшчыны. Тут і тужлівыя радкі пра родны край, нараканні на лёс, які абышоўся з ёй не лепшым чынам, успаміны пра Беларусь, прызнанне ў шчырай любові да яе:

Не цалавала рук
нікому я ў жыцці,
Табе ж,
мая зямля,
Я цалавала 6 ногі...

Паэтэса і на чужыне ўслаўляе «ціхую і ветлую» Беларусь, у будучае якой бязмерна верыць. У вершах «Не астыць нам», «25 сакавіка», «Прадмова да ненапісанае паэмы», «А мне сніцца», «На Слуцкія ўгодкі» ўзнаўляюцца старонкі гістарычнага мінулага Айчыны: Грунвальдская бітва, паўстанне К. Каліноўскага, бітва пад Оршай, Слуцкае ўзброенае паўстанне. Аптымізмам, верай у тое, што Бог дапаможа ўсталяваць справядлівасць, прынясе адраджэнне роднаму краю, напоўнены верш «Малітва»:

Магутны Вожа і Ўладар сусветаў,
вяліаных сонцаў і сэрц малых,
над Веларуссю, ціхой і ветлай,
рассып прамсшіе Свае хвалы...
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
учынкам нашым пашлі ўмалот:
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
краіну нашу і наш народ!

Думамі пра Бацькаўшчыну — куточак зямлі, дзе нарадзіўся чалавек, упершыню ўбачыў свет, пазнаў першыя радасці, — прасякнуты таксама многія вершы Масея Сяднёва (аўтара зборнікаў «Ачышчэнне агнём», «А часу болып, чым вечнасць»):

Я воссняй жыву ў трывозс;
забудуся, ды зноў кране:
палпалсныя воссняй бярозы
гараць пякучай ранай у мяне.

Пякучай ранай гараць успаміны паэта пра родную вёску Мокрае, хату з ліпінай, адвечныя курганы, бацьку, маці з яе кроснамі, сястру Дар'ю, наогул, маленства. Радзіма, якая для Паэта «залацісцей усіх брам», ніколі не можа сцерціся з памяці. «Калі я гэты бераг і абраў, не значыць, што забыў я іншы бераг...», — прызнаецца паэт у вершы «Айчына». Разважаючы над лёсам беларускіх эмігрантаў і іх жыццём на чужыне, М. Сяднёў задае пытанне: «Нашто ж, скажы, між Захадам і Усходам вачыма сінімі ты прарасла?» Гэта радкі з верша «Радзіма», чытаючы якія можна яскрава ўявіць чалавека, які даўно адарваўся ад бацькоўскай зямлі, але ўвесь час жыве думамі аб ёй.

Болыпую частку свайго жыцця пражыў у Аўстраліі і Алесь Салавей (Альфрэд Радзюк). Творчасць яго пранізана шчымлівым болем за страчаную Радзіму, якая ўмяшчала ў сябе роднае Крысава на Дзяржыншчыне, званы Святой Сафіі, знаёмыя з дзяцінства Стажары, назаўсёды страчанае каханне, і «лясы, і лугі, і блакітныя нівы, неба — вечная сінь, дол — зяленіва шоўк»... Любоў да далёкай, недасяжнай Радзімы для лірычнага героя верша «Ты» — гэта пакуты. расчараванні, сумненні і ў той жа час адзіная ўмова жыцця, яго надзея, спадзяванне:

За любоў да Цябе я пакутаваць мушу,
а ў разлуцы э Табой — Існаваць, а нс жыць...

Вобраз Радзімы ў паэзіі У. Клішэвіча («Сняцца сны мне залатыя»), Р. Крушыны («Дарогі», «Сны і мары»), М. Кавыля («Першая рана», «Міжагнёўе»), Я. Золака («Мая Беларусь», «Маці мая — Беларусь») — гэта перш за ўсё бацькоўская зямля, якая ў кожным творы атрымлівае канкрэтнае ўвасабленне. Гэта васількі на родных палетках, восень з кастрыцай, вясновы бурлівы разліў, пахілы крыж над магілай дзеда, родная мова — «аксаміт жаўруковае песні», маці з лучынаю ў хаце, шчырая вера, Каліноўскі, Скарына, Багушэвіч, Купала... Усведамляючы сябе часцінкай Беларусі, Янка Золак прызнаецца:

Вслая, светлая, чыстая,
Мой галасісты жаўрук!
Тьі — мая доля вячьістая,
Маці мая — Всларусь.

Асаблівае месца сярод паэтаў-эмігрантаў займае Ларыса Геніюш (1910—1983) — паэтэса трагічнага лёсу. Яе бацька прапаў у гродзенскай турме пасля 1939 г., маці памерла ад голаду ў Казахстане ў 1945 г., брат Аркадзь загінуў у баях з фашыстамі ў Італіі. Паэтэсу ў 1948 г. разам з мужам арыштавалі ў Празе, перавезлі ў Мінск і асудзілі на 25 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Праўда, тэрмін пакарання ў 1956 г. быў зменшаны да 8 гадоў. Выйшаўшы на волю, Л.Геніюш пераехала ў Зельву, на радзіму мужа, дзе жыла, не прыняўшы савецкага падданства, да самай смерці. Кніга паэзіі «Белы сон» і ўспаміны «Споведзь», якія былі надрукаваны пасля смерці паэтэсы, больш-менш поўна прадстаўляюць яе жыццё і творчасць.

Л. Геніюш заўсёды выступала супраць несправядлівасці, хлусні, верыла ў перамогу дабра над чорнымі сіламі:

Не быць начы!
Няма жыцця без сонца.
Узыдзе сонца, азарыць акію.
Хлусня хлуслівых страціць абаронцаў
I волавам апусціцца на дно.

Разважаючы над сэнсам сваёй творчасці, паэтэса пераконвае чытача ў тым, што «з маленькіх пачуццяў не зродзіцца верш, як з пустога вядзерца вада не нальецца». Для яе:

Пісаць лра мінулае — не крочыць назад,
Пісаць пра сучаснасць — не рвацца наперад.
Трэба ў паэму жыццё нанізаць —
зважыць былое, у заўтра паверыць.

Адвечнасцю і глыбіннасцю дыхае кожны паэтычны радок Л. Геніюш, рознакаляровымі фарбамі пераліваюцца яе вершы аб Беларусі, роднай мове, аб выдатных дзеячах мінулага (Ефрасінні Полацкай, Францішку Скарыне, Кастусю Каліноўскім) і сучаснасці (земляробах, касманаўтах, будаўніках). Вершы паэтэсы, нягледзячы на суровы лёс яе, гучаць аптымістычна:

Не згінай мяне, я не сагнуся,
Не баюся ні страхаў, ні зла.
Неэдарма я э зямлі бсларускай
Ненахіснай сасною ўзрасла.

Усведамляючы сябе часцінкай беларускай зямлі, паэтэса сцвярджае:

Адзінай мэты не эракуся,
I сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць — дык жыць для Веларусі.
А беэ яс — эусім пе жыць.

Тэма Радзімы, такім чынам, займае галоўнае месца ў творчасці паэтаў беларускага замежжа. Знаходзячыся далёка ад бацькоўскага дома, паэты-эмігранты не схілялі па-халопску галоў ні перад чужынцамі, ні перад ярымі адрачэнцамі. Яны былі сапраўднымі сынамі свайго народа, услаўлялі родную Беларусь, верылі ў яе адраджэнне, паводзілі сябе, як справядліва зазначае А. Каўка, мужна, па-рыцарску, «пакутуючы, гоячы, наколькі стае паэтычнага дару, раны маці-радзімы, баронячы яе чалавечы, нацыянальны гонар».