Васіль Быкаў. Аналіз творчасці. Рэферат
Васіль Уладзіміраеіч Быкаў нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 г. у еёсцы Бычкі Ушацкага раёна ў сялянскай сям'і. Скончыўшы школу, паступіў на скульппгурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча, аднак з-за пагаршэння матэрыяльнага становішча I адмены дзяржаўнай стыпендыі вучобу вымушаны быў пакінуць.Упачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе інжынернага батальёна ўдзельнічаў у будаўніцтве абаронных збудаванняў. Скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча і з 1943 г. у якасці камандзіра ўзвода аўтаматчыкаў, а таксама ўзвода палкавой і армейскай артылерыі ўдзельнічаў у баях на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Быў двойчы паранены, ляжаў у шпіталях. У 1944 г. бацькі В. Быкаеа атрымалі паведамленне, што іх сын мужна загінуў каля Кіраваграда (гэта было засведчана на абеліску). Але Быкаў выжыў і еаяваў далей. 3 дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю. Служыў на Украіне, у Беларусі і на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда». У1949—1955 гг. зноў служыў у Савецкай Арміі. Канчаткова дэмабілізаваўшыся (маёр запаса), быў супрацоўнікам і кансультантам газеты «Гродзенская праўда», сакратаром гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. 3 1978 г. жыве ў Мінску. У1980 г. прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі. За аповесць «Знак бяды» ў 1986 г. прысуджана Ленінская прэмія.
Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць В. Быкава, які прыйшоў у літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення, ад імя тых дзевяноста сямі працэнтаў сваіх равеснікаў, якія загінулі, не вярнуліся з крывавых палеткаў ваЙны. Галоўнай тэмай твораў Васіля Быкава з'яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. Гэтай тэме прысвечаны «Жураўліны крык» (1960), «Трэцяя ракета» (1962), «АльпіЙская балада» (1963), «Круглянскі мост» (1968), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1973), «Воўчая зграя» (1974), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982), «Кар'ер» (1986), «Сцюжа» (1991). Станоўчыя героі гэтых твораў у жорсткіх умовах вайны трапляюць у такія сітуацыі, калі неабходна праявіць мужнасць, непакорнасць. Для іх паняцці чалавечай сумленнасці, справядлівасці, адказнасці перад людзьмі вышэй за жыццё. Партызан Сотнікаў (аповесць «Сотнікаў») умеў змагацца з ворагам да апошняй хвіліны. Для яго «важна было жыць, калі ён быў камандзірам у арміі, калі. ад яго турбот і ўмельства залежалі жыцці людзей». Трапіўшы ў палон да паліцаяў, ён ужо зайздросціў тым салдатам, якія знайшлі свой канец на шматлікіх палях баёў. Ідучы на смерць, ён думае пра тое, што можна зрабіць, каб вырваць з рук фашыстаў вяскоўцаў, арыштаваных за дапамогу партызанам. Настаўнік Алесь Мароз (аповесць «Абеліск»), свядома ахвяруючы жыццём, аддаў сябе ў рукі ворагаў, каб духоўна падтрымаць сваіх вучняў і выкрыць хлусню акупантаў. Лейтэнант Іваноўскі (аповесць «Дажыць да світання») сам просіцца на заданне, а калі нямецкую базу боепрыпасаў на ранейшым месцы не знайшлі, пайшоў на пошукі яе. Замярзаючы, трацячы прытомнасць, цяжка паранены, ён чакае світанку, каб падарваць першых ворагаў, якія з'явяцца на дарозе. Апошняй гранатай ён узрывае разам з сабой старога немца-абозніка. Магчыма, гэты немец не ўдзельнічаў у знішчэнні мірных жыхароў, не вешаў партызан і падпольшчыкаў, але для Іваноўскага ён быў ворагам, які прыйшоў на нашу зямлю. I лейтэнант верыць, што яго пакутлівая смерць, як і тысячы іншых, не меней пакутлівых смерцяў, павінна «прывесці да нейкага выніку на гэтаЙ вайне...». Дзеяннямі Сотнікава, Мароза, Іваноўскага В. Быкаў сцвярджае, што ў аснове іх подзвігаў — свядомасць самаахвяравання, без якой было немагчыма выстаяць у бязлітаснай барацьбе.
Звычайным працаўнікам вайны, радавым вялікай бітвы, якія сваёй крывёй і жыццём прыбліжалі перамогу, проціпастаўляюцца розныя прыстасаванцы і палахліўцы. В. Быкаў выкрывае псіхалогію здрадніцтва такіх, як Аўсееў і Пшанічны з «Жураўлінага крыку», Задарожны з «Трэцяй ракеты», Брытвін з «Круглянскага моста», Рыбак з «Сотнікава», Кудраўцаў з «Воўчай зграі», Гуж і Каландзёнак са «Знака бяды». Усіх іх аўтар судзіць бескампрамісна і бязлітасна, судзіць у імя будучай перамогі і будучага жыцця па даручэнні сваіх франтавых сяброў.
У аповесці «Знак бяды», за якую ў 1986 г. В. Быкаву была прысуджана Ленінская прэмія, вайна паказана праз успрыняцце яе мірным жыхаром. Гэты твор — «аб нечалавечых пакутах і аб сапраўднай чалавечнасці, аб сіле і нязломнасці чалавечага духу, сапраўды народнага характару» (П. Дзюбайла). Пачынаецца аповесць апісаннем спаленага хутара, які як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоўныя героі — Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесці адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успаміны галоўных герояў В. Быкаў паказвае перыяд масавай калектывізацыі на Лепельшчыне, складаны 1937 год. Сцепаніда (былая парабчанка ў пана Адольфа Яхімоўскага) заўсёды верыла ў справядлівасць і перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасці сваё шчасце не пабудуеш. Таму рашуча выступіла яна супраць раскулачвання сваіх аднавяскоўцаў (не толькі кулакоў, але сераднякоў і нават беднякоў), збірала подпісы ў абарону старшыні Лявона (каб вызваліць яго з турмы, адправіла нават Петрака ў Мінск да Чарвякова). Не магла змірыцца Сцепаніда і з новымі парадкамі гітлераўцаў, змагалася з імі, як магла: схавала газу, пазбавіўшы тым немцаў святла; схавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укінула ў глыбокі калодзеж вінтоўку.
Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да ўмоў фашысцкай акупацыі, улагоджвае паліцэйскіх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. «Ціхае выжыванне» (не здрадніцтва) яго закончылася арыштам і турмой за «ашуканства» і «аскарбленне фюрэра». Вобразам Петрака пісьменнік сцвярджаў, што ў часы цяжкіх выпрабаванняў спробы лавіраваць паміж сваімі і чужымі, хавацца за спіны іншых заканчваюцца трагічна.
Пасля арышту Петрака Сцепаніда, застаўшыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам болып дзейсна. Страх і боязь яе прапалі, і гераіня вырашае знішчыць узноўлены мост. Здаецца, задуманае ёю вось-вось здзейсніцца: знойдзена бомба («куплена» за парсюка ў Карнілы), нагледжана месца пад мастом для яе ўладкавання... Але фашысцкія паслугачы арыштавалі Карнілу і выйшлі на след Сцепаніды. Апошняе, што яна магла зрабіць, — гэта перахаваць бомбу ў іншае месца. А калі вечарам паліцаі пачалі ламацца ў хату, Сцепаніда, выразна ўсведамляючы свой лёс, падпаліла дом знутры. Задыхаючыся ад дыму і полымя, ад якога смылелі валасы на галаве, гарэлі рукавы ватоўкі, Сцепаніда ўсё ж падумала: «Можа, й добра, што з бомбай яе ніхто не бачыў. Добрым людзям і не трэба, а гэтыя хай шалеюць. Хай думаюць — дзе? I не спяць ні ўдзень, ні ўначы — баяцца да скону».
У вобразе Сцепаніды В. Быкаў увасобіў лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавітасць, сумленнасць, душэўнасць, сілу і нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечую годнасць. А яшчэ — гатоўнасць да самаахвяравання. Была ж у. гераіні магчымасць жыць, перачакаць вайну. Але не было магчымасці выжыць, застацца чалавекам са сваімі прынцыпамі. I менавіта гэтыя прынцыпы энайшлі сваё выяўленне ў апошнім учынку Сцепаніды. .
У рамане «Кар'ер» (1986) вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на пытанне: Марыя, яго каханая, была тады расстраляна разам з баявымі таварышамі ці смерць усё ж абмінула яе? Метр за метрам перакопваючы кар'ер смерці таварышаў па падполлі, Агееў вяртаецца ў маладосць, у жахлівы 1941 год, у кар'ер сваёй памяці.
Ён не можа пазбавіцца адчування віны, што з-за яго загінула Марыя (у час акупацыі ён адправіў яе з толам на станцыю). Сталы, узбагачаны жыццёвым вопытам Агееў судзіць Агеева маладога, не шукае апраўдання.
Дзеянне ў аповесці «Аблава» (1989) разгортваецца ў перадваенны час, што з'яўляецца новым для творчасці В. Быкава. Галоўны герой аповесці — Хведар Роўба. Пяць гадоў ён адбываў прымусовыя работы ў Котласе, дзе на балотных могілках пахаваў сваю жонку Ганулю і дачку. Уцёкшы з котласкага лагера, Хведар прабіраецца да роднай вёскі. Ён марыць дайсці да яе, дапаўэці, каб акінуць хоць адным толькі позіркам. Калісьці там ён быў шчаслівы. Яму, як былому батраку, тады выдзелілі добры кавалак панскага поля. Уласнымі рукамі, сваімі мазалямі нажываў ён дабро: пабудаваў хату, гумно, хлеў, купіў малацілку. Але мяняецца час. I ў адзін міг Хведар страціў усё, стаўшы «ворагам» народа, «прыгнятальнікам». Ідучы на катаргу, ён не разумее сваёй віны, пытае: «Завошта?» Але да канца жыцця не пачуе на гэта пытанне адказу.
Прайшоўшы за тры месяцы тысячы вёрст, Хведар так і не пабачыў роднай хаты. Толькі груда цэглы ад печы ды дзікі сад засталіся на месцы былой сядзібы. Апошняя надзея згінула. I Хведар блукае па могілках, ваколіцах вёскі, па лесе, баючыся спаткаць знаёмых. Але дарэмна: гэта сустрэча адбылася. Аднавяскоўцаў, раённы актыў, пагранічнікаў і сына Міколку, які ўжо даўно адрокся ад бацькі, убачыў ён у аблаве. Аблаве не на ваўкоў, а на яго, чалавека. Загнаны ў багну, Хведар гіне. Смерцю галоўнага героя В. Быкаў паказвае цяжкі трагічны лёс пакалення людзей, якім выпала нарадзіцца сялянамі ў той складаны час, узаемаадносіны іх з грамадствам.
Адна з апошніх аповесцей В. Быкава «Сцюжа» (1991) — пра калектывізацыю і пачатак вайны. Галоўны герой аповесці Ягор Азевіч спрабуе вырвацца з акупіраванай фашыстамі тэрыторыі да сваіх, каб «да скону біцца за савецкую ўладу». Блуканні па знаёмых мясцінах выклікалі ўспаміны: да вайны Ягор працаваў возчыкам у Зарубы, затым стаў інструктарам райкома камсамола, удзельнічаў у будаўніцтве «лепшага, заможнага калгаснага жыцця» (нават бацькавы жорны разбіў), быў сведкам масавых арыштаў... I крыўдна стала Азевічу за сябе, сваё бязрадаснае жыццё. Хаваючыся ад фашыстаў і сваіх землякоў у змрочнай пуні, ён захварэў і ў забыцці і непрытомнасці трызніў, гаварыў сам з сабою, апраўдваўся: «Чужая воля правіла свой д'ябальскі баль на людскіх касцях, і што на тым балі залежала асабіста ад Ягора Азевіча? Дужа мала, калі не сказаць нічога. Ён жыў па чужым сумленні, па чужых звычаях, чужых законах. Жыццё і людзі распараджаліся ім, як хацелі. I як было ў такіх умовах зрабіць што інакш? Або зусім не зрабіць нічога? Як бы яму тое ўдалося, ён не разумеў і цяпер. Яго б за некалькі дзён сцерлі на парахню. Таму круціўся як мог, пакутаваў і саромеўся. Толькі каму была справа да яго пачуццяў, калі ад яго патрабаваліся вынікі».
Перад намі зноў трагічны лёс, ахвяра таго складанага часу. I ў злую завею і сцюжу Азевіч пакінуў сваё апошняе прыстанішча, «3 наганам напагатове ён памалу патупаў да ўзлесся, штораз азіраючыся. Ззаду эа ім, не падбягаючы блізка, то бег, то прыпыняўся Ваўкалака. Чагосьці чакаў ад чалавека...» Магчыма, пярэварацень страшыў Азевіча за крыўду, якую прынёс ён іншым людзям, за жыццё не па чалавечых законах. А можа, Ваўкалака хацеў напіцца яго крыві, пазбавіцца закляцця і стаць урэшце чалавекам?
Дыскусіі
2 года 41 неделя назад
3 года 34 недели назад
3 года 40 недель назад
3 года 40 недель назад
3 года 50 недель назад
4 года 41 неделя назад
4 года 42 недели назад
4 года 42 недели назад
5 лет 30 недель назад
5 лет 33 недели назад