Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на апавяданне Янкі Брыля "Галя". Праблема чалавечага шчасця і сэнсу жыцця. Асаблівасці прозы Янкі Брыля

Ноя/10

04

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Апавяданне "Галя" (1953) напісана ў лірычнай манеры. Гераіня нікому не раскрывае сваей душы, якую трывожыць і мучыць балючы роздум пакутлівае жаданне вярнуць каханне, якое ў яе ўкрала змрочная заходнебеларуская рэчаіснасць.

Галя — працавітая, прыгожая фізічна і духоўна, простая беларуская дзяучына, бедная парабчанка — усім сэрцам, усёй адданасцю першага пачуцця пакахала Сяргея. Але абставіны склаліся так, што Галя вымушана была выйсці за нялюбага ёй чалавека. Жорсткая рэчаіснасць, цяжкія ўмовы жыцця ўварваліся ў лес дзяучыны, абакралі яе духоўна. Нарэшце людзі здабылі шчасце жыць на вольнай зямлі. Але душэўная рана жанчыны не гоіцца, бо, апрача агульнага шчасця, чалавеку парэбна яшчэ для гарманічнага ўспрыняцця жыцця шчасце асабістае.

З бязлітаснай праўдзівасцю раскрывае пісьменнік нікчэмны свет закаранелага ўласніка — Хаменка. Стары Хаменак жыў для гумна. Хата і нават галава пад старым каўпаком яму меньш патрэбны былі, чым гэта гумно. У ахвяру багаццю было прынесено ўсе — здароўе, радасць, чалавечнасць. Уласнік жыў паводле страшнага закону: "Не з'ясі, не зносішь — больш застанецца; меньш паспіш — болей зробіш". Не збыліся яго мары. Прыйшло новае жыцце ў заходнебеларускую веску.

Апавяданне разгортваецца ў двух планах — у мінулым і ў цяперашнім часе. Яно багатае на розныя чалавечыя настроі і перажыванні. Вялікае гора, якое Галя паспытала ў сям'і Хамінкаў, адступае на другі план, калі яна ўспамінае свайго любага Сяргея. Ніколі яна не забудзе, як ен разам са сваімі дзяцькамі-краўцамі першы раз з'явіўся ў іх весцы. Як першы раз пайшоў з ею танцаваць. Як яны горача адзін аднаго пакахалі. Як ён разам з партызанамі заехаў на хутар у час вайны. Як яе паліў сорам, што муж яе знарок адпусціў бараду і адсежваецца ў хаце, каб перабыць навалу. Цяпер Галя з сынам — падлеткам і малой дачкой жыве на хутары адна. Муж за спекуляцыю трапіў у турму. Жанчына просіць старшыню калгаса, каб той памог пераехаць у веску. Многа гора перажыла яна ў той урослай у зямлю хаце з маленькімі вокнамі і пабітай мохам страхой.

Ёсць у Галі і шчасце — яна не нарадуецца з дзяцей. Антось – памошнік у працы — ходзіць у калгасе пастушком, а ў жніво памагае малаціць. Асабліва цешыць Сонечка. Як песня без слоў, урываецца ў апавяданне гул трактара. Многа гаварыць гэтый гул сэрцу Галі, многа радасці. Там, за ваколіцай арэ яе каханы, яе самае жаданае шчасце — Сяргей. Каб можна было пабегчы да яго і раскрыць усю сваю душу. Але не пабяжыш — столькі пражыта і перажыта. Дый ці ведае ён, што Галя цэлую ноч не спіць, моліць і просіць лёс, каб ён вярнуў ёй першае і адзінае яе каханне. Жанчына нікому не расказвае, не раскрывае сваю душу. Праходзіць немалы прамежутак жыцця Галі. Многа было ў яе гора. Але тое мінулася. Яна жыве, ук усе людзі. Смутак яе вылікі, але ў той жа час светлы.

Асаблівасці лірычнай прозы Я.Б. можна паказаць на яе адрозненне ад твораў эпічных. Пра яе адметныя рысы мы мяркуем па адносінах аўтара да падзей і чалавеч. характараў, пра якія ён апавядае. У эпічным творы аўтар не прысутнічае як асоба са сваімі эмоцыямі. У лірычнай прозе, наадварот, аўтар сам умешваецца ў падзеі, дае ім сваю ацэнку, спавядаецца перад чытачом у сваіх пачуццях, дзеліцца з ім думкамі. Характэрная адзнака прозы Я. Б. У тым, што ён аддае перавагу не самой падзеі, а таму, як гэту падзею перажывае чалавек, якія буры яна выклікае ў яго душы.