Водгук на аповесць Івана Шамякіна "Ахвяры"
Аповесць і. Шамякіна "Ахвяры", як і многія творы пісьменніка, прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У ёй аўтар уздымае новую для беларускай літаратуры праблему, якая доўгі час замоўчвалася ці. няправільна ацэньвалася. У цэнтры ўвагі пісьменніка — дзейнасць Мінскага падпольнага і партызанскага руху, а таксама складаныя ўмовы ўзаемадзеяння падпольнага кіраўніцтва з прадстаўнікамі НКУС, засланымі быццам бы для карэкціроўкі сумесных дзеянняў арганізацый. Падзеі адбываюцца ў адным з партызанскіх атрадаў, які ўзначальвае Аляксей Іванавіч Ман. Паміж камандзірам атрада, начальнікам штаба Навумам Брагінскім і камісарам Ігарам Кіпенем складваюцца адносіны ўзаемаразумення, узаемавыручкі, што, безумоўна, дапамагала ў агульнай барацьбе з акупантамі. Няма ніякага недаверу і недагаворвання паміж героямі твора, хаця Брагінскі — былы капітан-акружэнец, а Ман — былы "вораг" народа, які зведаў на сабе ўсе жахі допытаў у засценках НКУС. У жыццё партызанскага атрада ўмешваецца прадстаўнік спецгрупы НКУС Золатаў Якаў Міхайлавіч, закінуты ў тыл ворага для кантролю над дзейнасцю партызанаў і падпольшчыкаў. Усю сваю кіпучую дзейнасць ён будуе на недаверы, падазронасці, збіранні кампраматаў, падаўленні волі чалавека, на шантажах, правакацыях, грубай фізічнай сіле. Прымітыўна разумеючы задачы барацьбы з ворагам, Золатаў спрабуе ўзяць у свае рукі кіраўніцтва атрадам. На шчасце, гэтага не атрымалася, бо людзі больш давяраюць Ману. Прыслужнік сталінскай машыны, Золатаў любой цаной хоча выслужыцца перад кіраўніцтвам. І таму ён лёгка прыняў за праўду варожыя выдумкі аб тым, што падполле арганізавалі самі немцы ў правакацыйных мэтах, і паслаў у Маскву радыёграму. Шкода, якую нарабілі гэтыя дзеянні, сёння агульнавядомая. Па загадзе П. К. Панамарэнкі ўсім аб'яднанням і групам было забаронена ўступаць у якія-небудзь сувязі з мінскімі арганізацыямі, што, па сутнасці, паралізавала іх дзейнасць, прымусіла змагацца без скаардынаванасці, паасобку. У такіх умовах Золатаў стаў асабліва "пільным". Ён з'яўляецца віноўнікам гібелі смелага і адважнага юнака, кіраўніка падпольнай групы Стася Шабовіча, многіх няшчасцяў у атрадзе. У канцы твора і. Шамякін паказвае маральны крах Золатава. Ён трапляе ў рукі фашыстаў, пачынае спраўна служыць ім. Для такіх людзей усё роўна, каму і як прыслужваць, бо для ўласнага выжывання і дабрабыту яны гатовы ахвяраваць усім святым у жыцці.
Дыскусіі
2 года 41 неделя назад
3 года 34 недели назад
3 года 40 недель назад
3 года 40 недель назад
3 года 50 недель назад
4 года 41 неделя назад
4 года 42 недели назад
4 года 42 недели назад
5 лет 30 недель назад
5 лет 33 недели назад