Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Пятруся Броўкі "Голас сэрца". Ідэйны змест. Вобраз маці-паланянкі. Лірызм і пубіцыстычнасць твора, яго антываенная накіраванасць

Ноя/10

04

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

У 1947 г. Пятр. Броўка пабываў у Асвенцыме. Ен убачыў смрочныя баракі, печы крэматорыя, дзе знішчылі сотні тысяч людзей, месцы, дзе фашысты расстрэльвалі ахвяр. Ен бачыў тыя коміны, з якіх ішоў чорны дым, тыя сцены, якія чулі жахлівыя крыкі ахвяр Хадзіў, глядзеў, а думаў пра сваю маці. П. Броўка перажыў пекла і цяжар страт, таму не мог быць спакойным: боль сэрца, крык збалелай душы перадаў у сваей паэме "Голае сэрца". Уявіць пакуты паэта больш выразна дапамагаюць чытачу мастацкія прыемы, што выяуляюць настрой апавядання.

Поўнымі гора, пакуты вачыма
Глянуў я ў карцэр — таксама нікаго,
Дыхая стынню з цэменту падлога,
Нават наручнікі моўчкі ляжалі,
Быццам па целе людскім сумавалі...
Выйшаў. Ад болю пачаў я хістацца,
Чорныя коміны ўбачыў на пляцы...
Колькі крыві на іх дымам асела,
Колькі жыцця цераз іх праляцела...

Некаторыя метафары моцна з'вязаны з рэальнасцю. “ Жыцце праляцела” – гэта жахлівая рычаіснасць, калі спаленыя ў печах канцлагера людскія целы "праляталі” праз коміны, "асядалі дымам". У строфах паэмы адчуваецца сум, боль, пакута. Вока паэта зайшлося слязою не ад звычайнай пясчынкі-парушынкі, а ад той пылінкі, якая магла быць часцінкай попелу роднага матчынага цела. П. Броўка, апісваючы жахлівыя сцены, выказаў суровае абвінавачванне фашызму за ўсе злачынствы. Пра маці паэта расказваюць ахвяры Асвенцыма, якім пашцясціла застацца ў жывых.

У центры тэмы — вобраз маці. Маці. Яе ўжо болей няма ў паэта. Але цяжка згадзіцца з гэтай думкай сыну ўспаміны аб маці ў паэта самыя дарагія, самыя мілыя Ва ўспамінах адчуваецца цяплыня яднання з дарагім чалавекам. Кожны радок, у якім расказвае сын пра сваю маці, — гэта ўспаміны, сагретыя жывою цеплынёю, уражлівага сэрца. Пра маці ен гаварыць з глыбокім і роўным пачуццем любові, з пяшчотнасцю і замілаваннем. Яна паўстае перад намі пакутніцай, адной з ахвяр Асвенцыма. Паэту лёгка ўявіць вобраз самага дарагога чалавека — у памяці кожная маршчынка твару, кожны яе жэст. Але цяжка ўявіць усе тое, што асабіста перажывае яна ў фашысцкім пекле. Стыне і дыхае халодным цаментам дол, па якім маці ступала басымі нагамі. Як светкі жахлівых учынкаў ляжаць наручнікі, якія былі на яе руках. Далей аўтар паказвае маці са сваімі турботамі і радасцямі. Ен размаўляе з ей, як з жывой, і ўспамінае, "як ты спява ла, як прала, як жала, як ты кашулькі вышывала". Далей аўтар паказвае тое, што яна перажывала, расказваючя на руінах старай хаты. Як сведка ўсяго, што перажывала маці, расказвае бэзавы куст, што яна пасадзіла. Яна была адна ў хаце, але не адзінокая. Для яе роднымі сынамі сталі партызаны. Мы бачым у тым што аўтар паўстае перад намі то засмучаным сынам, які схіляе жалобна галаву перад памяццю маці, носіць у сэрцы яе вобраз; то ён паўстае грозным абвенаваўцам фашызму, заклікае сачыць за тым, каб зноў не пачалася вайна. Апавяданне вядзецца ад імя самаго аўтара. Гэта робіць яго вельмі багатым на пачуцці і настроі, боль змяняецца гневам, успамін суседнічае з паказам сучаснасці. Пяшчота і замілаванне раптам змяняецца гневам — усе гэта складае лірызм паэмы. Паэма "Голае сэрца” — адзін з твораў, у якім праз асабстыя пачуцці і перажыванні паэта раскрываюцца складаныя жыццевыя праблемы, малюецца мінулае і сучаснае жыцце народа, расказваецца пра клопат, трывогі ўсіх барацьбітоў за мір.

У паэме "Голае сэрца” гучыць заклік, у якім асабліва падкрэсліваецца жаданне жыць у міры, радавацца жыццем. Словы ад маці-нябожчыцы паэт звяртае да ўсіх новых маці, вобраз якіх вырастае ў сімвал Радзімы:

Сення імкнемся насустрач мы зорам,
Сення не стрэльбамі ў свеце гаворым.
З сэрцамі сэрцы ўзнімаюць размовы.
Сення магутныя нашыя словы
Скрозь над зямлёю праменнямі свецяць:
Мір ва ўсім свеце! Мір ва ўсім свеце!

Паэма "Г. С. “ блізкая нашаму часу глыбокай ідэйнай напранасцю, высокай мастацкай годнасцю, вобразам маці, які намаляваны з такой любоўю і пяшчотай.