Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне"

Июл/10

27

Сярэдняя: 4.1 (11 галасоў)

Раман «Трэцяе пакаленне» з'яўляецца адным з найбольш вядомых твораў пісьменніка. Ён напісаны ў неспрыяльных умовах 30-х гт. (напярэдадні масавых рэпрэсій) і з'яўляецца сугучным эпосе, калі выкрываліся перажыткі капіталізму ў свядомасці людаеЙ. К. Чорны хацеў паказаць згубны ўплыў, разбуральнае ўздзеянне на чалавека ўласніцкай маралі, раскрыць працэс пакутлівага вызвалення чалавека ад індывідуалістычнай псіхалогіі, выявіць рэальныя цяжкасці складання новых узаемаадносін паміж людзьмі, новых поглядаў на працу, сям'ю.

У канфлікце людзей трох пакаленняў К. Чорны адлюстраваў розныя погляды на жыццё, на ўласнасць, працу, сям'ю, мараль. Прадстаўнікі першага пакалення, якія выраслі пры старым ладзе, па-свойму, у адпаведнасці з класавай прыналежнасцю і сваёй жыццёвай філасофіяй аднесліся да рэвалюцыі. Адны сталі заклятымі яе ворагамі, другія ўзняліся на барацьбу за сваё канчатковае вызваленне. Другое пакаленне, што вырасла ва ўмовах рэвалюцыі, грамадзянскай вайны і новага ладу, таксама не было адзіным, маналітным. Некаторыя яго прадстаўнікі ажыццявілі задуманае, у працы знайшлі сваё шчасце. Іншыя ж, наадварот, з трывогай і неразуменнем успрынялі сацыялістычныя пераўтварэнні. Трэцяе пакаленне, на думку пісьменніка, — перадавыя людзі з новымі поглядамі на свет і шчаслівай будучыняй.

Міхал Тварыцкі — адзін з галоўных герояў рамана. Каб пракарміць сям'ю, Міхал вымушаны быў працаваць пастушком на хутары Скуратовіча. Тут ен сустрэўся з жорсткімі законамі эксплуатацыі, з прыніжэннем чалавечай годнасці, з сілай уласніцтва і багацця. Запалоханы, Міхал Тварыцкі поўнасцю трапіў пад уладу Скуратовіча, які падачкамі і «спагадаЙ» бярэ ў палон душу хлопца, нявечыць яе, выхоўвае страх перад людзьмі і жыццём. Паступова ў душы Міхала прарастаюць зярняты эгаістычнай філасофіі: «Спадзявайся толькі на сябе, бо чалавек чалавеку воўк. Трымай пры сабе і свае думкі, і ўсё, што маеш, збірай багацце...» I гэта «філасофія», засвоеная героем рамана з дзяцінства, становіцца ў далейшым асновай усяго яго жыцця. Лепшыя якасці сваёй натуры (працавітасць, практычны розум) Міхал скіроўвае на адмеясаванне ад людзей, у якіх не бачыў ні родных, ні сяброў.

3 арыштам гаспадара скончылася Міхалкава служба на хутары, скончылася і яго невясёлае дзяцінства. Пасля рэвалюцыі і грамадзянскай вайны Міхал стаў самастойным гаспадаром, але жыццё па воўчай філасофіі не прыносіць радасці яго сям'і — жонцы Зосі і дачцэ Славе. Тварыцкі думае толькі аб уласным узбагачэнні. Страх перад будучыняй, хваляванне за лёс дачкі ператварылі яго ў сквапнага і недаверлівага чалавека, адгарадзілі ад навакольнага свету, жыцця людзей. Прага нажывы, багацця, прысваенне вялікай сумы дзяржаўных грошай прыводзяць Міхала на лаву падсудных. Пакутліва вызваляецца Тварыцкі ад змрочнай філасофіі ўласніцтва і становіцца на шлях духоўнага разняволення. Аб гэтым сведчыць схватка з Толікам Скуратовічам і гібель апошняга, а таксама сцэна, калі Міхал прыносіць схаванае ім золата дачцэ (праўда, сцэна гэтая носіць даволі павярхоўны, ілюстрацыйны характар).

Вобраз Зосі, як і Міхала, пададзены ў развіцці. У пачатку рамана перад намі бясхітрасная, па-дзіцячы наіўная дзяўчынка. Яна дапамагае Назарэўскаму, а потым камісару харчатрада выкрыць усе махінацыі Скуратовіча. Як і Міхал, Зося з ранняга дзяцінства спазнала горыч парабкоўства, смерць родных (бацьку і брата забілі бандыты на чале са Скуратовічам), голад і нястачу. Аднак яна не стала памагатым гаспадара, а, наадварот, з нянавісцю 'пачала адносіцца да фальшу, жорсткасці, своекарыслівага разліку.

Дабрыня, калектывісцкае светаадчуванне, бескарыслівасць — вызначальныя, паводле К. Чорнага, рысы характару Зосі. Стаўшы жонкай Міхала, яна хоча адрадзіць у ім усё тое добрае, што вынішчыла прага да нажывы. Праўда, не зусім правільнымі з сённяшняга пункту гледжання з'яўляюцца ўчынкі Зосі ў дачыненні да мужа. Не будучы ўпэўненай, што Міхал прысвоіў знойдзеныя грошы, яна паведамляе пра падазрэнне следчым органам. Гэты ўчынак можна кваліфікаваць як палітычны данос — з'яву, распаўсюджаную ў гады ўсеагульнай падазронасці і недаверу. Ён абумоўлены дагматызмам мыслення Зосі, адсутнасцю трывалай веры ў духоўную моц Міхала. Як носьбіт ідэй гуманізму, Зося павінна была добрым словам, настойлівымі і цярплівымі ўгаворамі пераканаць Міхала ў неабходнасці паведаміць пра выпадак з грашыма. Непрымальным з маральнага пункту гледжання з'яўляецца і характар узаемаадносін гераіні з карнымі органамі. Зося падказвае Нааарэўскаму эфектыўны сродак, якім можна дабіцца ад арыштаванага прызнання. Пагроза следчага абвінаваціць Міхала ў шпіянажы, у цалітычным злачынстве, што вяло за сабой самае жорсткае пакаранне, з'яўляецца супрацьзаконнай. Такім чынам, «у рамане высакародныя мэты абароны інтарэсаў дзяржавы дасягаюцца супрацьзаконным шляхам» (М. Мушынскі).

Зося справядліва асуджае замкнёнасць Міхала, праявы яго чэрствасці і падазронасці да людзей. Але яна не ўлічвае абыякавых адносін дзяржавы да працоўнага селяніна, вымушанага не давяраць нікому, разлічваць пераважна на ўласныя сілы. Магчыма, па гэтай прычыне Зося не працуе на зямлі (яна пераязджае на будаўніцтва электрастанцыі), і ў яе адсутнічае паважнае стаўленне да зямлі як да маці-карміцелькі.

Вобраз Зосі Тварыцкай — гэта вобраз жывога чалавека, які не можа быць ідэальным ва ўсіх адносінах. Зося жыве цяжка, падчас пакутліва, але і радасна. Яна актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву, усведамляючы сябе яго часцінкай, выхоўвае дачку, збіраецца ехаць на вучобу ў горад.

Праз узаемаадносіны галоўных герояў твора К. Чорны паказвае складаны працэс перавыхавання чалавека, згубны ўплыў на яго ўласніцкай філасофіі, духоўны рост цёмных і забітых у мінулым людзей, дабратворны ўплыў на іх калектыву. Аўтар развенчвае эгаізм, людскую адасобленасць, сквапнасць — усё тое, што нявечыць душы, калечыць жыццё людзей. Тыя жыццёвыя ідэалы, погляды на чалавечае шчасце, якія не мелі пад сабой грунтоўнай асновы, былі абвергнуты жыццём, пацярпелі крах. Пранікаючы ў свядомасць герояў, К. Чорны ставіць пытанне аб адказнасці самога чалавека за выбар свайго шляху, аб сэнсе і сапраўдных вартасцях жыцця.

У апошнія гады з'явіліся артыкулы М. Мушынскага, I. Жука, Т. Грамадчанкі, А. Ленсу (гл. зборнік «Абнавіцца духам», Мн., 1993), у якіх назіраецца спроба аб'ектыўнай ацэнкі «Трэцяга пакаленця». Гэты раман лічыцца адной з «трагічных старонак гісторыі беларускага народа, яго культуры, літаратуры» (М. Мушынскі). Міхала Тварыцкага з сённяшняга пункту гледжання нельга лічыць пачварным увасабленнем уласніцтва, злачынцам, ворагам народа. Ён — «ахвяра ненармальных сацыяльных адносін, якія існавалі ў дакастрычніцкай рэчаіснасці» (А. Ленсу), «нявольнік лёсу, апошні з магікан, апошні з тых, хто з Коласавымі пакутамі шукаў «новую зямлю» (I. Жук). I гэты селянін, які заблудзіўся ў жыцці, якога лаюць, ушчуваюць, цкуюць, выхоўваюць чужыя і свае людзі, «на самай справе з'яўляецца гаспадаром жыцця. Гэта дзякуючы яго працавітасці, упартай цягавітасці, улюбёнасці ў зямлю моцна трымалася на нагах вёска» (Т. Грамадчанка). «Новыя людзі», прадстаўленыя ў рамане Назарэўскім, Несцяровічам, Зосяй, Краўцом, успрымаюцца сёння шаблонна і нежыццёва, як вобразы-схемы, што ўвасабляюць «перадавыя» ідэі таго часу. Сам К. Чорны, адчуваючы супярэчнасці ўласнай пазіцыі і складанасці таго часу (а яму давялося перажыць жахі васьмімесячнага турэмнага зняволення), у выданне 1941 г. (да гэтага раман друкаваўся ў 1935, 1936, 1937 гг.) унёс пэўныя карэктывы і папраўкі. Праўда, яны не мянялі ідэйную канцэпцыю твора, а толькі крыху змякчалі віну Міхала, прыглушалі антыгуманную накіраванасць рамана.

* * *

На працягу 30-х гг. К. Чорны напісаў нямала твораў, у якіх, нягледзячы на кампраміс з часам, здолеў паказаць важныя праблемы новага часу. У аповесці «Люба Лук'янская» (1937) пісьменнік імкнуўся паказаць, як фарміраваўся моцны характар жанчыны, як узнімаўся прыгнечаны, зняважаны і абяздолены чалавек з «дна» на высокія жыццёвыя вяршыні. Любе Лук'янскай, Валі Іваноўскай, братам Рыльскім у творы проціпастаўлены Сашка Стафанковіч і яго бацька, вобразамі якіх К. Чорны выкрыў дробнаўласніцкі ідэал жыцця чалавека, яго прыстасавальніцтва, чэрствасць, бяздушнасць і нікчэмнасць.

У творах К. Чорнага ваеыных гадоў створана шырокая панарама барацьбы беларускага народа супраць захопнікаў. Раман «Пошукі будучыні» ствараўся па гарачых слядах падзей і адлюстроўваў напружаны роздум пісьменніка аб лёсе народа ў складаны для яго час. Героі рамана болып-менш нагадваюць ужо знаёмых герояў папярэдніх твораў. Тое, што адбывалася ў мястэчку Сумлічы і яго ваколіцах, — гэта толькі невялікі зпізод барацьбы беларускага народа супраць захопнікаў. Аўтар прасочвае лёс герояў твора на працягу многіх гадоў (імперыялістычнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў). Таму ў рамане нямала экскурсаў у мінулае.

На першых старонках рамана мы сустракаемся з галоўнымі героямі твора — чатырнаццацігадовай Волечкай і шаснаццацігадовым Кастусём, якіх лёс звёў у адну хату. Кастусь прывёз у вёску хворага нямецкага салдата Густава Шрэдэра, які ў знак падзякі аа дапамогу пакінуў выратавальнікам залатыя рэчы, выграбленыя ў непрытомнага графа Паліводскага. Пазней мы ўбачым Вольгу і Кастуся сталымі, любячымі мужам і жонкай, якія выхоўваюць дачку Лізу.

Значную ролю ў рамане адыгрывае вобраз простага селяніна-працаўніка Нявады, якому ў першую сусветную вайну было суджана зведаць пакуты акопнага жыцця і нямецкага палону. Пасля многіх гадоў блуканняў і пакут ён вярнуўся ў родную вёску, сустрэўся з дачкой і дачакаўся ўнучкі. У дзецях Нявада бачыў будучае, прадаўжэнне сябе. У гады Вялікай Айчыннай вайны ён аддае ўсе сілы для выратавання ўнучкі з канцэнтрацыйнага лагера і, н.е здзейсніўшы гэтага, гіне. Унучку вызвалілі з палону партызаны на чале з Кастусём.

У творы яскрава выпісаны фашысцкія вылюдкі і іх паслугачы (стары і малодшы Шрэдэры, граф Паліводскі, Акаловіч). Салдат кайзераўскай арміі стары Густаў Шрэдэр спрабаваў забяспечыць сабе будучыню, збіраючы залатыя рэчы і грошы ў забітых салдат. Густаў марыў пабудаваць для свайго сына маёнтак, але трапіў у палон і павёз назад у Германію толькі злосць на сябе. Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, Шрэдэр старэйшы зноў з'явіўся ў гэтых мясцінах, дзе яго сын, вырасшы пры фашызме, узначальваў акупацыйную ўладу, быў камендантам канцэнтрацыйнага лагера, забойцам. К. Чорны ў творы сцвярджае, што будучыні ў забойцаў не можа быць. I Шрэдэры, і Акаловіч гінуць ад партызанскіх куль.

На лёсе людзей невялічкага мястэчка К. Чорны паказаў барацьбу ідзй, поглядаў на свет у складаны для Беларусі час. Пісьменнік упэўнены, што вораг будзе выгнаны з беларускай зямлі, што беларускі народ не загіне ад чорнай фашысцкай навалы.