Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне". Параўнальная характарыстыка вобразаў Міхала і Зосі

Ноя/10

04

Сярэдняя: 3.7 (12 галасоў)

Кузьма Чорны (К. З.) хоча паказаць Зосю, як чалавека новай калектывізаванай маралі. Яна ненавідзіць след уласніцтва, які духоўна калечыў чалавека і ператварыў у раба рэчаў, раба зямлі. А носьбітам уласніцтва з'яуляецца Міхал. Аднак паводзіны і ўчынкі герояу, калі ацэньваць не прадузята, на кожным кроку пярэчаць аўтарскай характарыстыцы. Сапраўды, Зося не ўпэўнена, што Міхал прысвоіў знойдзеныя грошы. Тым не менш, яна не паведамляе пра свае падазрэнні следчым органам. Да апошняга часу мы аценьваем Зосін учынак як выкананне грамадзянскага абавязку, але фактычна гэта быў данос, і, як данос, ен патрабуе адпаведнай аценкі. Паводле логікі свайго характару Зося – носьбіт ідэі камунізма — павінна была добрым шчырым словам пераканаць Міхала аб тым, каб ен сам здаў знойдзеныя грошы. На такі ўчынак у Зосі не хапіла ні ўнутраных сіл, ні здольнасці, а галоўнае — яна не верыла ў духоўныя магчымасці Міхала. Бясспрэчна, не выклікае сумлення віна Міхала. Сваім учынкам ен нанес шкоду дяржаве, бо затрымаў будаўніцтва. Міхал заслугоўвае пакарання. Вось Зося дае параду Кандрату Назарэўскаму, як лепей націснуць на Міхала, каб ён сказаў праўду, што ўкраў грошы. Следчы паслухаў Зосіных парад і зрабіў вывад: "Калі вы не раскажыце праўду, то я пастаўлю абвінавачванне, што вы аграбілі банк". інакш кажучы, следчыя дабілісь прызнання Міхала насіллем (тэрорам). Далей, калі Назарэўскі дае Зосі заданне знайсці схованныя грошы, і яна пачала іх старанна шукаць і не знайшла, то варожасць да Міхала ўзмацнела ў ёй. Зосі даруецца ўсе. Яна можа лічыць вінаватым таго, чыя віна нават не даказана. Яшчэ, на працягу твора, можна заўважыць, што Зося з цягам часу (паступова) становіцца абыякавай да зямлі. Для яе такая праца звязана з хутарам, з Міхалам, з будаўніцтвам уласнай хаты. Вось што гавараць пра Міхала, калі ён трапіў у лагер, ён узяуся за работу, маючы ў ёй найвялікшую асалоду: "Што ж гэта за вораг народа, які свае шчасце бачыць у працы!” Галоўнае ў характары Міхала — гэта жаданне і ўменне працаваць. Зося пайшла за яго замуж, бо, як сама прызнаецца, паважала ў ім працавітасць. Суд над Міхалам — гэта не трагедыя пэўнага чалавека, бо судзяць Міхала не толькі "за прысвоеныя грошы, але і як хутараніна, аднаасобніка, які не хацеў падпарадкоўвацца загадам, а спрабаваў пайсці сваім шляхам”.
МіХАЛ ТВАРЫЦКі. Рос у беднай сялянскай сям'і. Рана давялося ўзяць на сябе ролю кармільца. Абурэнне супраць уціску і здекаў, якіх Міхал нямала зазнаў ад кулака, саступае месца зайздросці да яго багацця. Хітрасць да Скуратовіча Міхал хоча ператварыць у сродак для нажывы. Падзеі разгортваюцца на шырокім грамадскім фоне. Тварыцкі ведаў многія сакрэты Скуратовіча. Вось чаму кулак імкнецца яго задобрыць. Жывучы на кулацкім хутары, Міхал мог пераканацца, як цяжка беднаму і безабароннаму перад сілай багатага. Трагічная памылка Тварыцкага ў тым, што ён вырашыў жыць паводле ўласніцкай філасофіі.
Мара Міхала набыць сваю гаспадарку збыласс. Набыў ён каня, карову, а галоўнае — зямлю, паставіў хату, гумно. Міхал не бачыць прасветлыя гадзіны з-за працы, а працаваць ён любіў і ўмеў. Багацце не прыносіць яму радасці. Міхал па-бацькоўску клапоціцца пра лес маленькай дачкі. Аднак гэтае пачуццё ў яго нейкае хваравітае. Ен назапашвае дабро на "чорны” дзень. Тварыцкі разучыўся радавацца, смяяцца, любіць. Абмежаванасць інтарэсаў і імкненняу Тварыцкага асабліва добра відаць на фоне стваральнай працы народа. Павевы новага дня не даходзяць да свядомасці Міхала. Былы кулацкі парабак баіцца адкрыта зірнуць на свет. Ен носіць маску прыніжанасці, каб выпрошваць дапамогу ў дзяржавы. Знайшоўшы ўкрадзеныя з банка грошы, Тварыцкі прысвоіў іх. Сам таго не ўсведамляючы, Тварыцкі робіцца сляпым памагатым ворагаў. Спосаб жыцця Тварыцкага прыводзіць яго на лаву падсудных. Паступова ен вызваляецца ад змрочнай філасофіі. Герой сам парваў сувязі з грамадствам, з людзьмі, здаецца, але не, такіе сувязі есць — гэта яго праца. Ен нават заслугоўвае павагу за свае працавітыя рукі. Але гэта яшчэ няпоўная перамога Тврыцкага-чалавека над Тварыцкім-уласнікам. На прыкладзе жыцця Тварыцкага пісьменік паказвае, як уласнасць, прага да нажывы адбірае ад яго радасць і шчасце, ператварае яго існаванне ў суцэльную пакуту.
Міхала і Зосю напаткалі ў жыці аднолькавы лёс і доля. Зося з малых гадоў працавала на хутары Скуратовіча, каб памагчы сям'і. У Тварыцкага памірае бацька, Зося таксама перажывае трагедыю: Скуратовіча сын забівае яе бацьку і браціка. Сваімі характарамі, поглядамі на жыцце, сваімі імкненямі яны разняцца. У характары Зосі праўдзівасць — кулаку не ўдаецца з ёй хітраваць. Не выходзіць спроба задобріць Зосю. Яна выкрывае падман Скуратовіча — паказвае камісару, дзе схавана кулацкае жыта. Зося спагадлівая, умее адчуваць чужы боль і гора, погляд яе на свет шырэйшы, імкнецца пазнаць жыцце ва ўсей яго складанасці. Зося змагаецца за Міхала, хоча ададзіць тое добрае, што было ў яго душы і што вынішчыла прага да багацця. Яна жыве цяжка і падчас пакутліва. Але ведае і радасць, у яе расце дачка. У Зосі многа шчырых сяброў Свет яе духоўных інтарэсаў шырокі і разнастайны. На будоўлі, у калетыве яна знаходзіць чалавечае шчасце. Заслуга Зосі ў тым, што яна дапамагла Міхалу вярнуцца да людзей пасля таго, як столькі гадоў адбіраў шчасце і радасць у сабе і сям'і.