Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на раман Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім". Асноўныя праблемы

Ноя/10

04

Сярэдняя: 3 (6 галасоў)

Раман У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім” (1968) прысвечаны адной з гераічных старонак беларускай гісторыі — перыяду падрыхтоўкі паўстання 1863г. Раман складаецца з дзвюх частак. У першай ("Выйсце крыніц") даецца кароткая характарыстыка палітычнага і грамадскага жыцця напярэдадні рэформы 1861г., апісваецца голад Беларусі. Акрамя таго, расказваецца пра дзіцячыя і юнацкія гады князя Алеся Загорскага.
Бацькі аддаюць яго на "дзядзькаванне” — выхаванне ў сялянскую сямью Кагутоў. Такое выхаванне зблізіла Алеся з простымі людзьмі, народным жыццём, мовай беларусаў і іх традыцыямі. Можа, па гэтай прычыне сваю прамову ў дваранскім клубе князь гаворыць па беларуску. Другая кніга ("Сякера пры дрэве") расказвае пра вучобу Алеся ў Пецярбургскім універcітэце, удзел у падпольнай арганізацыі "Агул", пра сустрэчы з К.Каліноўскім, пра сялянскае паўстанне на чале з Корчакам. Дзеянне рамана завяршаецца ў 1861г., калі цар адмяніў прыгоннае права.
Алесь — адзін з прадстаўнікоў прагрэсіўна настроенай шляхты. Яшчэ да адмены прыгоннага права ён дае волю сваім сялянам. У вобразе Алеся ўвасоблены лепшыя рысы грамадска-культурных дзеячаў мінулых часоў, для якіх радзіма была найдаражэйшым скарбам, святыняй, часткай іх саміх.
Аднаўляючы для чытачоў падзеі больш чым стогадовай даўнасці, перыяд, калі неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самім жыццём. У. Караткевіч імкнуўся гістарычна падыходзіць да асвятлення падзей 1863г. Ён аналізаваў іх сацыяльна-эканамічную сутнасць, іх гістарычнае значэнне для лёсу бел. народа, іх уплыў на далейшае развіццё нацыі. Пры гэтым характэрнай асаблівасцю твора выступае аўтарскае разуменне гісторыі як працэсу, у якім дыялектычна ўзаемазвязаны гісторыя, філасофія, эстэтыка і публіцыстыка.
Сваю ўвагу пісьменнік канцэнтраваў на наступных асноўных напрамках. Па-першае, гэта мастацкі аналіз побыту, сацыальна-палітычнай атмасферы жыцця прыдняпроўскага дваранства, перадавых (Вежа) і рэакцыйных (Кроер) яго плыней, якія ў многіх вызначалі і поспехі, і няудачы паўстаўшых сялян; па-другое, гэта прыход да паўстання 1863г. прадстаўнікоў перадавога бел. і польскага дваранства (сюжэтная лінія прадстаўлена Загорскім, Каліноўскім і Серакоўскім); па-трэцяе, перарастанне неасэнсаваных стыхійных выступленняу сялян у арганізаваную барацьбу супраць прыгнятальнікаў (распрацоўка вобразаў тут вядзецца па лініі Кагуты-Корчак); па-чацвёртае, паказ жыцця высокіх палітычных колаў.