Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на верш Сяргея Грахоўскага "Вячэрняя малітва"

Июл/10

06

Сярэдняя: 3.2 (6 галасоў)

Цёмны пакой... Перад іконай сядзіць бабулька і моліцца... Моліцца, каб наступны дзень быў добры, каб Бог не забываў пра яе дзетак і ўнукаў, каб ім жылося лепш на гэтай зямлі. Гэта яе адзіная магчымасць уратаваць мір вакол сябе, бо дзейнічаць інакш яна не можа.
Часта чалавек звяртаецца да Бога, калі апускаюцца рукі, калі ён не ведае, што яшчэ можна зрабіць для шчасця. Чытаю верш С. Грахоўскага і не веру: няўжо нічога больш нельга зрабіць для лепшай долі Беларусі і беларусаў, няўжо апошняя надзея — Бог?
Чаго толькі ні перажылі нашы бацькі і дзяды, а ўсё роўна верылі і чакалі, што прыйдзе мір і шчасце, «не здаліся пякельнай бядзе». Аўтар услаўляе цярпімасць беларускіх людзей, іх імкненне да лепшага. У душы кожнага чалавека жыве Бог, ён дапамагае ў цяжкую хвіліну не дапусціць таго, каб мы «знямелі, аглухлі, аслеплі». Нават у душы самых апошніх людзей ёсць нешта светлае, хацелася б, каб яно перарасло ў магутнае, яркае святло, якое б адорвала ўсіх пяшчотай і дабрынёй.
У сваім вершы аўтар закрануў актуальную для нашага часу праблему — праблему мовы, нібы просіць у «неба, у зорак і ў Бога» вярнуць яе. 6н хоча, каб беларусы былі беларусамі, Беларусь — Беларуссю, каб ніколі больш не было на карце «Северо-Западного края».
Хаця С. Грахоўскі і звяртаецца да Бога, мне здаецца, што «заступіцца за лес Беларусі» і не даць ей загінуць павінны мы — беларусы. Гэта, на мой погляд, і ёсць галоўная ідэя твора. Але ці зможам мы абараніць радзіму? Каб паказаць, якімі бяздушнымі мы сталі, каб прымусіць чытача ўбачыць рэальнасць, аўтар дакарае нас: «знямелі, аглухлі, аслеплі». I ад гэтых слоў-сінонімаў становіцца цяжка на сэрцы. Але ж у іх — праўда, якая заўсёды будзе з намі, пакуль не прачнецца ў нас адчуванне ўласнай годнасці і патрэбнасці Радзіме. Хай мы не напішам «А хто там ідзе?», хай не зможам, як Янка Купала, уздзейнічаць на людзей праз слова, але ўсё ж сваім імкненнем да шчасця станем карыснымі для любай Беларуcі.
Гаворачы аб «зацяжных прыхаднях», усіх нашых ворагах, іх жудасных справах, аўтар ужывае больш дзеясловы («гналі», «вырвалі», «крышы», «карай», «лінчуюць»). I я думаю: як добра, што болынасці дзяцей напіага часу пашчасціла не сутыкнуцца з гэтай, як сказаў аўтар, «пякельнай бядой» і «лютай знявагай». Ужываючы гэтыя эпітэты, паэт папярэджвае маладое пакаленне пра складанасці і цяжкасці, што абавязкова сустрэнуцца ў будучым. Хай усё будзе не такім ужо страшным, але нельга бачыць свет толькі ў ружовым кодеры. Аўтар вельмі часта ўжывае сказы з аднароднымі членамі. Асабліва хочацца звярнуць увагу на першы сказ. Аднародныя дапаўненні («волю», «долю», «мову», «душу», «зямлю») гавораць аб тым, як многа трэба яшчэ вярнуць беларускаму народу, як многа яшчэ трэба зрабіць. Трэба...
Тэты верш мне не толькі спадабаўся, ён мяне ўразіў, бо тут ёсць усё: любоў і нянавісць, дабро і зло, вера і роспач, усё, што ўбірае ў сябе паняцце Радзімы.
Але не трэба спадзявацца толькі на Бога, бо чалавек павінен будаваць свае шчасце сам. I хочацца верыць, што лес Беларусі будзе шчаслівы, што яна не загіне.