Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз беларускай літаратуры

Ноя/10

04

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Мы спасцігаем у літаратуры дух часу, з яе мы чэрпаем заканамернасі руху, праблемы развцця, даведваемся, чым жыў і жыве народ, пазнаём яго менталітэт. Асноўныя пружыны руху часу і грамадства так сплецены з асноўнымі пружынамі літаратурнага развцця, што іx і трэба разглядаць разам: рух часу - рух жыцця - рух літаратуры. Дзякуючы творам літаратуры мы пазнаём край, жыццё народа ў гэтым кpaі, пазнаём сябе і адкрываем свет.

На працягу стагоддзяу беларуская літаратура дала свету болыш, чым свет ведае пра яе. Яна развівалася на агульначалавечых каштоўнасцях У пошуках маральных асноў беларуская літаратура, як і расійская, не мела, па словах Бялінскага, cвaіx сярэдніх вякоў. Літаратура Беларусі праходзіла свой паскораны шлях развіцця ў XіX - XX стагоддзі не толькі ў авалоданні новымі жанрава-стылёвымі выяуленчымі мажлівасцямі, паскораны шлях фармальных пошукаў і захапленняу, але і хутка выпрацавала разнастайныя тэндэнцыі, прыёмы, спосабы. У аснове сваей яна заставалася рэалістычнай, тым не менш, у ей шырока ўкараняліся лірычныя, рамантычныя, фантастычныя, натуралістычныя і іншыя дамінанты стылю.

Многія жанрава-стылявыя тэндэнцыі мастацкага адпюстравання прыходзілася асвойваць што называецца "з лістa", на чыставік.

Беларуская літаратура развівалася з вусных апавяданняу, народных жартаў, анекдотаў, сцэнак, маналогаў, дыялогаў, паданняу, легенд, казак, прыпавесцеі. Яна жывілася сокамі вуснапаэтычнай творчасці народа, ніколі не парывала сувязі з фальклорам, што складаў і складае яе магутны пласт і станавыхрыбет. У народзе творы тыя часам і жылі, захоўваючыся, становячыся фальклорам, будучы неаддзельнымі ад фальклору.

Уявім цяпер сабе, як у далёкія часы прыходу хрысціянства на нашы землі па дарогах Беларусі цягнуліся цэлыя вазы рэлігійных кніг, а ў манастырах Полацка і Наваградка, Турава і Смаленска беларускія чарняцы-мніхі перапісвалі старабеларускія тэксты, старанна слібізуючы Біблію, казанні, апокрыфы.

Пісьменнасць на Беларусь прыйшла разам з хрысціянскаю вераю ў Х стагоддзе. Паводле гісторыка беларускай літаратуры М. Гарэцкага, можна размежаваць гістарычнае дзеянне літаратуры Беларусі на: а) старабеларускую (ад прыняцця хрысціянства да XіX ст.); б) новую (з XіX ст. да 80-ых гадоў) і в) навейшую (ад 80-ых гадоў XіX ст. да нашых дзён). Асобны этап яе развіцця, на нашу думку, XX стагоддзе з яго неардынарнымі падыходамі да жыцця і часу, з узлётамі і спадамі ў літаратуры.

Пісьменства на Беларусі мела ў аснове свайго развіцця царкоўнаславянскі пачатак (X-Xіі ст. ), падрыхтоўчую пару (Xііі- XV стст. ), "залаты век" (XVі ст. ), адносны спад пісьменнасці (XVіі ст. ) і ледзь не поўны заняпад у ХУШ ст. Яно шырылася, дзякуючы таму, што беларускія князі і духоўнікі, пісьменныя люзді чыталі і спісвалі тэксты з царкоўных, рукапіснакірылаўскіх кніг на грэчаскай мове для пашырэння веры і выратавання душы. Спачатку гэта былі творы з візантыйскага пісьменства (X-Xі стст. ). Пры спісванні ў тэксты якраз і трапілі асаблівасці старабеларускіх народных гаворак. Некаторыя пераклады на царкоўнаславянскую мову, дзе сустракалася шмат простай, як прынята казаць, вульгарнай мовы мясцовага люду, былі ў значнай ступені самастойнымі творамі.

Яшчэ і дагэтуль жывуць у народзе гутаркі, тыя апавяданні, якія ўзяты з вуснаў старцаў, лірнікаў, што хадзілі па беларускіх кірмашах, пераказваючы, напрыклад, "Жыццё Аляксея, Чалавека божага". Сляпы старацлірнік з хлапчуком-павадыром - фігypa загадкавая і таямнічая ў народнай вусна-паэтычнай творчасці, галоўны вобраз у мастацтве, ды і ў самім жыцці, роля якога ў пашырэнні прыгожага пісьменства на Беларусі многія стагоддзі заставалася выключнай. Шырока бытавалі міфалагічныя байкі, казанні, апокрыфы аб Багародзіцы ("Як хадзіла Багародзіца па муках"). Потым пайшлі "Кронікі" (Хронікі), аповесці, прыпавесці, пераказы Тураўскага Евангелля ў Xі ст. 3'яуляліся арыгінальныя, уласнабеларускія творы, да якіх адносіліся такія, як, напрыклад, жыццяпісы Барыса і Глеба, Кандрата-пакутніка, альбо Тэклі-першапакутніцы. А хутка ў трох беларускіх княствах з'явіпся і першыя беларускія гісьменнікі-першапраходцы, духоўныя пастыры народа - Кірыла Typaycкі, Ефрасіння Полацкая, Аўрам Смаленскі, Клімент Смаляціч і інш. Шмат могуць сёння распавядаць нам казані і маленні Кірылы Тураўскага, аўтара шматлікіх прамоў, прыпавесцей - старадаўніх узораў прыгожага пісьменства на ўзроўні еўрапейскіх прамоўніцкіх твораў сярэднявечча.

Велічная постаць заўзятай кніжніцы, сейбіта "разумнага, добрага, вечнага" асветніцы і творцы Ефрасінні Полацкай.

Недзе з Xіі стагоддзя распачалося ўласна беларускае летапісанне. Многія полацкія, тураўскія і смаленскія хронікі не дайшлі да нас, хоць дакладна вядома, што яны былі, нам вядомы цытаты з іх.

Пра Беларусь і беларусаў можна сустрэць звесткі ў "Аповесці мінулых часоў" і Галіцка-Валынскім летапісе. Самы поўны летапіс - Крошка Быхаўца. Захаваліся на тэрыторыі Беларусі дакументы справаводства: "Угодчая грамата Полацка з немцамі 1200 г. ", "Умова Полацка з Рыгай 1210 г. ", "Угодчая грамата крывічоў зь немцамі 1214г. " і інш.

Адзін з узораў беларускага пісьменства - "Смаленская ўмова зь немцамі 1229 г. " - двухбаковае гандлёва-палітычнае пагадненне, у якім адлюстраваліся пачаткі беларускага права.

У часы Вялікага княства Літоўскага на беларускай мове з'явіліся Метрыкі, Статуты.

Эпоха Адраджэння на Беларусі звязана найперш з імёнамі першадрукара і літаратара, доктара медыцыны і філасофіі Францішка Скарыны, які nіcay прадмовы і пасляслоўі да кніг, якія ён выдаваў на той мове, якая блізкая да гаворак мясцовага люду. ("Не капай под другом своім ямы, сам ввалішься в ню. . . ") Рэфармацкі рух звязаны з імёнамі Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Міколы Гусоўскага. 3-пад пяра апошняга выйшла несмяротная паэма - "Песня пра зубра", напісаная ў далёкім Рыме, пра вечны дух беларускага народа і роднай зямлі Беларусі, непакору і вольналюбства. Багатыя пласты палемічнай літаратуры на Беларусі, дзе спакон веку перакрыжоўваліся не толькі шляхі з Захаду на ўсход, але і думкі, погляды, высновы (Ізафат Кунцэвіч і Лявон Карповіч, Мялецій Сматрыцкі, Лаўрэнцій Зізаній, Ілля Капіевіч, Георгій Каніскі). З'яўляецца палемічная публіцыстыка: "Прамова Мялешкі", "Лістда Абуховіча".

Невіна, а бяда беларускай літаратуры, што многія творы ў ёй існавалі і існуюць у адзінкавым, рэліктавым стане: адзіны верш, адзіны раман, адзіны зборнік. У Ловдане быў надрукаваны адзіны вядомы нам сёння верш сялянскага паэта Паўлюка Багрыма "Зайграй, зайграй, хлопча малы". Гэта ж якой долі трэба жахацца, каб не жадаць малому хлапчаняці самаму для сябе нават і падрастаць (". . . Каб я большы не падрос ды ад бацькавых калёс"). 'Энеіда навыварат" і "Тарас на Парнасе" - народныя паэмы з ліку ананімных твораў. Тарас, просты селянін, трапляе да багоў на Парнас. Гэта вобраз беларуса ў вялікім свеце, які хацеўбы бачыць і літаратуру свайго народа ўпоравень з іншымі ў адзіным сусветным літаратурным працэсе. Пра гэта дбалі Ян Чачот і Франц Савіч, Адэля з Устроні і Арцём Вярыга-Дарэўскі, пісар Віцебскай палаты дзяржаўных маёмасцяў паэт-дэмакрат Карафа-Корбут.

"Беларускі Мальер" - Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч - клапаціўся пра развіццё драмы, камедыі, сам з дзвюма дочкамі ажьшцяўляў пастаноўку п'ес ("Гапон, "Сялянка", "Пінская шляхта "). Выдавец, публіцыст і паэт, кандыдат права 26-гадовы Кастусь Каліноўскі - "Пугачоў з універсітэту" - выдаваў газету "Мужыцкая праўда", друкаваў вершы. Другі "мужыцкі адвакат" - Францішак Багушэвіч стаў першым прафесійным паэтам у беларускай літаратуры. Гэта ён упершыню вывеў беларуса, які пазбаўлены свайго імя, у паэме "Кепска будзе". У адной з прадмоў да сваіх кніг паэт акрэсліў геаграфічныя (тэрытарыальныя) межы Беларусі.

Паэт не быў адзіны. Услед ішлі Альгерд Абуховіч-Бандынэлі, Фелікс Тапчэўскі, Адам Гурыновіч, Янка Лучына. Ужо не лучынкай, а добрым зарывам разгаралася полымя беларускага пісьменства. "Загляне сонца і ў наша ваконца" – так называлася выдавецтва "нашаніўскай пары" (ад назвы газеты "Наша ніва"). Беларускае слова набыло легальныя форма існавання. На беларускай мове яшчэ ў дарэвалюцыйны час выхадзілі газеты "Віеlarus", "Гоман", "Вольная Беларусь", "Грамада", часопісы "Лучынка", "Саха", "Крапіва", "Раніца". Газеты "Наша доля" і "Наша ніва" сталі сапраўднай народнай трыбунай. 3'явіліся кнігі альманаха "Малая Беларусь", беяарускія календары.

Сапраўдны зорны час настаў для беларускай літаратуры ў пачатку XX стагодзя. На небасхіле беларускай паэзіі, прозы, драматургіі заззялі тры зоркі першай велічыні - Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч. Плённа працавалі Цётка (Алаіза Пашкевіч), Алесь Гарун, Карусь Каганец, Ядвігін Ш. , Максім Гарэцкі. У друку часта з"яўляліся імёны Сяргея Палуяна, Антона і Івана Луцкевічаў, Вацлава Ластоўскага. Засявалася беларуская ніва словам праўды, дабра з надзеяй на добры ўмалот і багаты ўраджай. Але новая навала накацілася на беларускі народ. Стагоддзямі беларуская літаратура развівалася на выжыванне. Каб надрукаваць, беларускі верш часам выдаваўся за балгарскі ці яшчэ які-небудзь іншы.

Ды наш народ ніколі не пакідаў песні, слова прарочага, мастацкага, каб не знікнуць бясследна ў грознай віхуры ліхалецця, каб не патануць у чорнай прорве бездухоўнасці, асляплення, занядбанасці. Літаратура рабіла народ нацыяй, як магла, адсоўвала Чарнобыль бездухоўнасці і забыцця. Уладзімір Дубоўка яшчэ задоўга да чарнобыльскай бяды ў 1926 годзе пісаў:

О Беларусь, мая шыпшына,
Зялёны ліст, чырвоны цвет!
У ветры дзікім не загінеш,
Чарнобылем не зарасцеш.

Што гэта? Прабачанне, прадчуванне немінучай навалы ці звычайнае прароцтва неўміручасці нашага духу?

Перамагаючы чужое, наноснае, прыўнесенае звонку, беларуская літаратура ішла да свайго нацыянальнага выяўлення, кондавага, аснатворнага, падваліннага. Учытваючыся ў радкі мастацкай творчасці пачатку XX стагоддзя, мы ўбачым як мужык - асноўны герой беларускай літаратуры - у скрусе гаруе часам, што ён нічым не вызначыўся, усё яшчэ той самы, як і быў, незмяніўся, непабачыў свету, а то раптам з сумам і жалем, праз "смех скрозь слёзы" убачыць і адчуе, што ён ужо не той самы, што змяніўся, стаў не такім, якім быў дагэтуль, што "вылузаўся" са свайго, кондавага, адвечнага прывычнага свету. Чым больш беларус заставаўся беларусам, самім сабою, чым больш "мужычага" быяо ў ім, тым болей у ім было чалавечага, па вобразнаму выказванню Алеся Разанава, тым больш зямнога, агульначалавечага.

У пераадоленні знешніх уплываў, у адстойванні глыбоканацыянальных асаблівасцей - асноўная тэндэнцыя развіцця беларускай літаратуры. Ад "раскіданага гнязда" у Я. Купалы на пачатку стагоддзя - да разбурэння ўнутранага свету "людзей на балоце" пад уплывам знешніх абставін і ідэалогіі ў І. Мележа, калі нібыта да новай цывілізацыі далучаецца не толькі закінутая вёсачка, замкнёная сістэма маральна-этычных і духоўных каштоўнасцей чалавека, а нішчыцца, нівеліруецца і раздзіраецца на кавалкі душа селяніна-працаўніка, якому ўсё яшчэ няма месца ў новым свеце - такі шлях беларускай літаратуры нашага XX стагоддзя.

У 20-ыя гады "распалавіненая" Беларусь жыла сваім жыццём. Чуўся голас надзеі і чакання дэмакратычных змен паэтаў "з-пад саламяных стрэх" Заходняй Беларусі, якія выяўлялі настроі працоўных мас: Ул. Жылка, І. Абдзіраловіч, Н. Арсеннева, К. Сваяк, Ф. Аляхновіч, Хв. Ільяшэвіч, М. Танк, В. Таўлай, М. Машара, М. Васілёк, П. Пестрак, - іх лёсы, і творчыя, і асабістыя, склаліся па-рознаму.

На хвалі шырока тады абвешчанай "першай беларусізацыі" актыўна - прыліў за прылівам - ішлі ўсё новыя і новыя сілы ў літаратуру ва ўсходняй Беларусі. Першым узнікла літаратурнае аб'яднанне "Маладняк", якое з ініцыятыўнай групы з шасці чалавек вырасла да 500 аўтараў. Не ўсе з іх сталі прафесійнымі літаратарамі. Празмерная запалітызаванасць, лозунгавасць і "бурапеннасць" - касмічна-планетарнасць матываў іх творчасці хутка нарадзілі новыя літаратурныя групоўкі. З'явілася "Узвышша", якое мела на мэце "даць" сапраўдную развітую мастацкую творчасць, упоравень з іншымі літаратурамі свету. Пазней утварыліся "Полымя", "Пробліск", "Беларуская літаратурна-мастацкая камуна" і іншыя літаратурныя суполкі. Пісьменнікі знаходзідіся "ў віры жыцця", будучы ўцягненымі ў вірлівыя патокі часу, а часамі высвечваючы і "крывавыя віры" чалавечай псіхалогіі, бачачы, як "віры часу" закружваюць, зацягваюць у свой круга-бег, у сутонне ўседазволенасці, камчванства і дэспатыі.

У ЗО-ыя гады наша літаратура становіцца нібы вуліцай з аднабаковым рухам. Знешне гэты працэс насіў характар набліжэння літаратуры да жыцця. Творы напаўняліся штурмавым пафасам першых пяцігодак, ад літаратуры патрабавалася, каб яна дапамагала "варыць" сталь, "падносіць" цэглу, а фігура паэта бачьшася не інакш як на пярэднім краі барацьбы за новы лад, ад яго патрабавалася быць удзельнікам, а не рэгістратарам усіх падзей і змен. Ды вось яшчэ адно ліха, яшчэ адна бяда літаратуры, што яна заўжды станавілася "гарачым цэхам", часам небяспечным для жыцця. Зніклі ў сутарэннях сталінскіх турмаў, запоўнілі ГУ-ЛАГі многія беларускія пісьменнікі. Адны з іх загінулі, другія былі амаль на тры дзесяцігоддзі выключаны з літаратурнага працэсу. Не стала В. Маракова, Т. Кляшторнага, М. Чарота, А. Дудара, А. Вольнага, М. Гарэцкага, М. Зарэцкага, П. Галавача, В. Каваля, С. Баранавых, С. Дарожнага, Ул. Галубка, М. Мрыя, А. Моркаўкі, Б. Мікуліча і інш. Адпакутавалі ў глухой тайзе ўл. Дубоўка, С. Грахоўскі, Я. Скрыган, С. Ліхадзіеўскі, А. Пальчэўсаа і інш. Сумнавядомы афарызм Сталіна, які, рэа-гуючы на арышт апоішгіх сямнацаці беларускіх пісьменнікаў, раптам змяніў гнеў на літасць: "Ліквідаваць ордэры, а выдаць ордэны".

У пасляваеннай літаратуры шмат шкоды нарабіла так званая "тэорыя бесканфліктнасці", калі мастак павінен быў маляваць лёс пераможцаў, паказваючы барацьбу добрага ды яшчэ за лепшае. Выпрацоўваецца культ сілы і энергіі, вобраз жыццястойкасці: мускулісты, з квадратным тварам магутны асілак ў камбінезоне і энергічная прыгажуня з русявай касой і пружыністай хадою. Жыццё малявалася як заможнае, шчаслівае, бясхмарнае. Банкеты, вяселлі, вечарынкі запаўнялі старонкі кніг - "віно цякло ракою, сусед паіў суседа". Такім быў рэалізм па заказу - сацыялістычны рэалізм у дзеянні. Ад літаратуры патрабаваўся новы герой. "Няшчасная тая краіна, якая пастаянна мае патрэбу ў героях", - пісаў Б. Брэхт.

Надзвычай "ураджайным" на прыход у літаратуру новых пісьменніцкіх імёнаў быў пачатак 60-ых гадоў. Гэта пакаленне называлі пакаленнем, абпаленым вайною, або яшчэ філалагічным сузор"ем. Інтэлектуальны ўзровень той літаратуры даволі высокі. У паэзіі гэта былі: Р. Барадулін, С. Гаўрусёў, А. Вярцінскі, В. Зуёнак, Н. Гілевіч, П. Макаль, А. Лойка, А. Грачаннікаў, А. Пысін і інш. У прозе вылучаліся: М. Стральцоў, Ул. Караткевіч, І. Чыгрынаў, Б. Сачанка, І. Пташнікаў, А. Кудравец, Я. Сіпакоў, В. Адамчык і іншыя.

Рзцыдывы старых хвароб палезлі наверх у брэжнеўскія часы, калі вытворчасць і "выхад з прарываў", меліярацыя і змаганне за ўраджай зноў запаланілі, як у 30-ыя гады, творы мастацтва. Выхад з крызісу літаратура шукала ў гісторыі і філасофіі, інтэлектуальнай прозе, паэзіі, драме. Таму невыпадковы поспех, які выпаў на долю выдатных пісьменнікаў Ул. Караткевіча, М. Стральцова і інш.

"Сенана асфальце" - вёска ў горадзе - гэта своеасаблівая формула жыцця пакалення шасцідзесятнікаў, паэтаў і празаікаў, а сам зборнік пад такой назвай, як і многія творы М. Стральцова, гэта - проза высокага гатунку, пластычная, гнуткая, змацыянальная, настраёвая. Разам з кнігамі Я. Сіпакова "Усе мы з хат", "Жыві, як хочацца", альбо ў адначассі з ягонай інтэлектуальнай прозай (цыкл апавяданняў "Жанчына сярод мужчын", зборнік "Спадзяванне на радасць" і іншыя ці зборнік прозы В. Іпатавай "20 хвілін з Немізідай") - яркая з'ява ў навелістыцы, "парушальнікі спакою", шчырае жаданне выйсці на новыя жанваравыяўленчыя тэндэнцыі ў літаратуры, даючы нейкую чацвёртую рэальнасць, не толькі тое, што ёсць, што будзе, але і тое, што магло быць, мадэліруючы жыццё і сітуацыі. праяўленні характараў у новых вымярэннях, доўга не вышукваючы сваіх персанажаў, а сустракаючы іх "на вуліцы, сярод іншых" - своеасаблівая адкрытая проза - у нечым блізкая да вядомага нам патоку свядомасці. Гэтая творчасць мае тэндэнцыю развівацца ў напрамку інтэлектуальнага мастацтва - не тыповае ў тыповым, па хрыстаматыі, а лагізіраваныя характары ў лагізіраваных абставінах, гэта значыць логікай мастацкай фантазіі створаныя вобразы ў не менш лагічна мажлівых сітуацыях (аповесці-канцэпцыі, апавяданніканцзпцыі), з выразнай доляй дыдактыкі, ярка ярка выяўленай маралі і аўтарскай ацэнкі. Амаль усе героі той прозы вяртаюцца ў свой учарашні дзень. Але ўчарашняга не вернеш. Трэба будаваць сваё жыццё. Такі вывад робіцца ў літаратуры.

Працэсы перабудовы грамадства ў многім набліжала і наша літаратура. У лепшых творах выспявалі ідэі "жыцця не па мане", змагання з "двайной мараллю", паступова бралі верх агульначалавечыя пачуцці, нормы і прынцыпы.

Чалавек зможа многае, калі ў любой сітуацыі здолее заставацца самім сабою. А такія сітуацыі ў першую чаргу ствараліся ў экстрэмальных умовах, на пароэе "жыцця і смерці", на рубяжах дабра і зла, вернасці і здрады, на мяжы чалавечых мажлівасцей. Сусветную славу заваявалі сёння творы В. Быкава пра вайну, пра чалавека-работніка на фронце. Ад "акопнай" праўды пісьменнік ішоў да філасофскага асэнсавання вайны як "знака бяды", сімвалаў бяды - прыкмет поўнага вынішчэння на зямлі, расчалавечвання асобы. Творы В. Быкава напісаны на матэрыяле ваенных гадоў, але яны распавядаюць і пра наш сённяшні час, наогул расказваюць пра чалавечую асобу. Галоўная заслуга В. Быкава, на наш погляд, у тым, што ён паказаў мяжу трываласіц чалавечага духу, крайнія рубежы яго жыцця, гранічнае напружанне фізічных і духоўных сіл, апошнія намаганні, калі чалавек імкнецца выжыць, але і застацца чалавекам.

Даследаванне вядзецца на мяжы "жыцця і смерці", "вернасці і здрады", "геройстеа і палахлівасці", многія мастацкія рэчы ў празаіка маюць прытчападобны характар, у іх абмаляваны сапраўды сітуацыі "парогавыя", "стрэсавыя", "альтернатыўныя", "непрадказальныя" (В. Быкаў: "Яго батальён", "Здрада", "Пастка", "Пайсці і невярнуцца", "Дажыць да світання", "Кар'ер", "Сцюжа", "Аблава", "У тумане" і інш. ).

Акрамя згаданых вышэй іогіг беларускіх аўтараў, звер нем увагу на лірычныя мініяцюры, празаічныя абразкі Я. Брыля і яго "Ніжнія Байдуны", дзе жыве стыхія каларытнага народнага жыцця, суседнічаюць гумар і сатыра, праяўляецца ўменне аўтара зазірнуць у душу народа, заўважны вострая назіральнасць, аналііычны зрок, уменне "жывапісаць словам", даючы яскравы малюыак убачанага.

Цікавымі з'яўляюцца і жанрава-стылёвыя пошукі ў беларускай літаратуры XX ст. Можна вылучыць наступныя этапы творчай эвалюцыі новага стылю часу. У беларускай прозе ў 20-ыя гады шырока бытаваў арнаментальны стыль, у якім перапляталіся самыя розныя стылёвыя дамінанты, пачаткі, дзе рубленая фраза суседнічала з рэалістычным апісаннем, альбо казачным зачынам. Такая проза М. Лынькова, В. Каваля, М. Нікановіча, С. Хурсіка, А. Дудара, А. Вольнага. На рубяжы 20-ых-ЗО-ых гадоў выразна акрэслілася тэндэнцыя маляваць жыццё герояў "праз гады" (П. Галавач), з"явіліся раманы-хронікі аповесці-лёсы, апавяданні-гісторыі жыцця. Шырока бытавалі так званыя "вытворчыя" раманы, аповесці, апавяданні - "прамова фактамі", дзе "ажывалі" "цэхавыя будні", "гады, як шторм", домны, гідрастанцыі, каналы.

У "бесканфліктнай" прозе пасляваеннай пары дзейнічаюць "папяровыя", "крэмавыя" героі і разгортваюцца такія ж "блакітныя" страсці. Гэта была ілюзорная проза, створаная па тэорыі "бесканфласгнасці".

У лірыка-філасофскай прозе 60-ых гадоў упершыню, бадай, літаратура на ўвесь голас загаварыла, пра Беларусь і беларусаў, пра нацыянальныя карані, самабытнасць пачуццяў і зямлі, непаўторнасць чалавечых адчуванняў. Гэта была "спавядальная проза", дзе вялікае месца займалі матывы асабістага, перажытага. У літаратуру прыйшло пакаленне паэтаў і празаікаў высокаадукаваных, сапраўдных інтэлігентаў свайго часу. Усе яны прайшлі праз гады вучобы ва ўніверсітэце, працавалі ў рэдакцыях газет і на радыё, мелі добрую філалагічную падрыхтоўку. Гэта былі празаікі ўл. Караткевіч, І. Чыгрынаў, В. Адамчык, Б. Сачанка, М. Стральцоў, І. Пташнікаў. У паэзіі высіўпалі В. Зуёнак, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, Г. Бураўкін, Н. Гілевіч, А. Лойка, Ю. Свірка і інш.

Проза 70-ых - у аснове сваёй "канстатуючая", з якой чытач сам павінен быў рабіць вывад аб хітраспляценнях дабра і зла ў жыцці. Яна часам была фактаграфічная, апісальная, грашы-ла шмат у чым залішняй дэталізаванасцю і бытаапісальніцтвам.

У "застойныя" гады літаратура малявала героя востраранімага, крохкага сэрцам і мяккага душой, глыбокапа-чуццёвага, з абвостраным адчуваннем дабра, праўды, справядлівасці, але не здольнага супрацьстаяць нахрапістаму і ваяўнічаму знешняму злу. 3 твора ў твор "вандравалі" гэткія "беданосцы" - няўдалыя Дон Кіхоты брэжнеўскіх часоў -бесхрыбетныя, маўклівыя цені жьшых людзей. Краіна жыла двайной мараллю, патанала ў хабарніцтае, крывадушшы, хцівасці, круцельстве, нядбайнасці. А на старонках кніг, у, кіно, на падмостках сцэны існавалі наскрозь недацёпы, няўклюды і няўдаліцы тыпу "студэнта калінарнага тэхнікума" ў выкананні Г. Хазанава, ці п'янае '"Мурлін-Мурло" ў пастаноўцы А. Райкіна, ці прымітыўных "жанчын з народа" - гарадской і вясковай - Аўдоцці Нікіцічны і Веранікі Маўрыкіеўны.

Бесклапотныя героі, бяссрэбранікі, няўдачнікі і інтэлектуалы, жывучы ў "сне і на яву", якія ад неба адарваліся, але і зямлі не дасталі, запаланілі старонкі кніг. Страчанае пакаленне?!? Толькі прырода - змаганне за экалогію, за нашы лясы і рэчкі, за палі і лугі, за нашы пушчы і ратавала персанажаў. ("Паляванне на апошняга жураўля" А. Жука, "Неруш" В. Казько, "Пушча" В. Карамазава).

"Быт і быццё" чалавека імкнуліся паяднаць пісьменнікі першай паловы 80-ых. У лепшых творах падаваліся розныя эстэтычныя аспекты дабра і зла і іх праяўленне ў характарах персанажаў. Проза імкнулася раскрыць крохкасць і ранімасць душы чалавека, дайсці да маральных асноў у характары. Жыццё чалавека - гэта сачыненне на вольную тэму, і як яго напішаш - залежыць менавіта ад цябе аднаго. Такі змест рамана А. Кудраўца "Сачыненне На вольную тэму", а таксама многіх твораў таго часу: "Непрыкаянны маладзік" А. Асіпенкі, "Градабой" Л. Місько, "Доказ ад процілеглага" В. Гігевіча, "і сніўся сон" А. Жука, "Інтэрнат на Нямізе" І. Навуменкі, "Спакуса" Т. Бовдар і інш.

Філасофска-канцэптуальны погляд на свет чалавека - харак-тэрная адзнака літаратуры апошняга часу. Літаратура як бы адкрывае нанова свет і чалавека ў гэтым свеце, развівае матывы "чалавека ў сям'і", "сям'і ў народзе", а "народа ў свеце", уздымаючы агульначалавечыя каштоўнасці.

Пісьменнікі нацыянальныя, народныя амаль заўсёды з'ява сусветнай літаратуры. Праходзяць гады, а кніга, напрыкпад, Я. Коласа "Новая зямля" - не старэе, а яшчэ больш прываблівае. Яна пра эямлю беларускую і беларусапрацаўніка на ёй, пра ўладу зямлі над чалавекам і чалавека над зямлёй, яго адвечнае імкненне мець уласны надзел, "прыдбаць свой кут", быць гаспадаром на сваёй аблозе.

Да залатога фонду беларускай культуры можна аднесці і творцасць па змесце касмічнапланетарнага, але рэалістычнага і вельмі зямнога крылатага - бяскрыдлага" паэта М. Багдановіча, у паэзіі якога Чалавек Зоркі — Сусвет - Зямля паядноўваюцца. Хто мы такія?. . . "і нясецца за сонцам зямля. Хто мы такія? Толькі падарожныя, - папутнікі сярод нябёс. Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч. Калі ўсё мы разам ляцім Да зор?"- так на пачатку нашага стагоддзя звяртаўся да людзей паэт-вяшчун, паэт-прарок, класік беларускай літаратуры Максім Багдановіч. Канцэптуальны змест паэзіі Максіма Багдановіча - лёс Беларусі і беларуса ў вялікім свеце.

Янка Купала ішоў да людзей і чалавецтва з думкай пра Маладую Беларусь, якая "з сакалінай сям'і", што павінна заняць "свой пачэсны пасад між народамі". Сёння нам стаў вядомы новы нязвыклы і ў многім нечаканы Купала, дзякуючы творам, якія захаваліся і перавыдаваліся за мяжой, у якіх. паэт выразіў сваю паэтычную канцэпцьво дзяржаўнасці Беларусі, адказнасці кожнага за лёс краіны, народа, за лёс роднай мевы, ды, зрэшты, і за свой уласны лёс.

У забароненых, рэпрасаваных вершах і паэмах Я. Купалы, якія адносяцца і да некаторых твораў савецкага часу і да яго творчасці дарэвалюцыйнай пары, праявіліся роздум і скруха над лёсам Бацькаўшчыны, вера ў лепшую долю народа. Гэта малавядомыя вершы і паэмы Я. Купалы дакастрычніцкай пары: "Забраны край", "Казка аб песні", "Беларушчына", "Папросту", "Сваякі", "Смейся!. . ", "Увесь да дна. . . ", "Брату-Беларусу", "Над Нёманам", "На Куцьцю", "3 мінулых дзён", а таксама творы савецкага часу, якія не часта, або зусім не выдаваліся ў зборах твораў: "Крыўда", "Жыды", "Наша гаспадарка", "Перад будучыняй", "Пазвалі вас", "На вайсковыя матывы", "Паўстань з народа нашага. . . ", "Акоў паломаных жандар". Паэт быў на свабодзе, але вершы ягоныя знаходзіліся за "кратамі", пад цэнзурнай забаронай. Цяпер яны вернуты народу. Нацыянальную самасвадомасць беларусаў добра раскрываюць творы К. Чорнага, І. Мележа, І. Чыгрынава, І. Пташнікава, А. Кудраўца, В. Казько, Я. Скрыгана, І. Шамякіна. Мастацкім летапісцам нашага часу з'яўляецца пісменнік І. Шамякін, фе-номен поспеху якога ўключае, на наш погляд, актуальнасць, надзённасць, праблематычнасць і займальнасць. Творы маюць свайго чытача. Пра зямлю Заходняй Бееларусі, пра лёсы яе людзей-раманы В. Адамчыка, празаіка ўдумлівага, глыбокага, сапраўдная майстра мастацкай прозы. Агледзіны жыцця выдатных людзей сапраўды здольны ўзвышаць душу і ўзбагачаць духоўна, што даволі ўдала дапамагаюць зрабіць кнігіэсе А. Лойкі "Як агонь, як вада" - пра Я. Купалу і "Сонца маладзіковае" - пра Ф. Скарыну, В. Коўтун "Крыж міласэрнасці" - пра Цётку, В. Хомчанкі "Пры апазнанні - затрымаць" - пра Ф. Багушэвіча.

У беларускай паэзіі найбольш выразна акрэсліліся некалькі тэндэнцый, плыняў, адна з якіх моцна звязана з народнай песеннай традыцыяй, якая арыентуецца на фальклорныя вытокі, моцная сваімі трывалымі каранямі з народнай глебай (творы Н. Гілевіча, В. Зуёнка, П. Броўкі). Другая - традыцыйна класічнага складу з гармоніяй формы і зместу (вершы і паэмы А. Куляшова, А. Пысіна, С. Законнікава).

Выразны голас паэтаў з ярка выяўленым грамадскім болем, дзе "пропаведзь і споведзь", "лірыка і публіцыстыка" сплаўлены ў адзінае цэлае, "прапушчаны" праз сэрца, калі паэзія - гэта ўчынак, "удар у твар любой несправядлівасці", а голас паэта падобны ражку, падаючыся ў вузенькае горла -чуцен далёка (паэзія П. Панчанкі, Р. Барадуліна, А. Вярцінскага і іншых).

Шырока галініцца народна-традыцыйная, але і наватарская па форме філасофска-інтэлектуальная паэзія. Так, М. Танк упершыню так шырока "ўжыў" на беларускай глебе верлібр - свабодны верш, свабодны ад рыфмы, часам і рьтму, верш, народжаны сплавам, гармоніяй думкі і пачуцця, верш-развагу, аналіз, экспромт, тым самым паставіўшы сваё імя ў адным шэрагу са слыннымі майстрамі гэтага жанру ў сусветнай літаратуры (Пабло Неруда-Чылі, Яніс Рыцос-Грэцыя, Жак Прэвер - Францыя і інш. ). М. Танк у адным са сваіх вершаў-верлібраў пісаў: "Закалыхваючы, Пэўна, стомленая, Памылілася маці: Не на верацяно, А на сэрца маё Сваю песню навіла. Я і сёння асцярожна, 3 хваляваннем Разматваю Клубок песень. . . "

Ніткай матчынай песні з'яўляецца ўся паэзія гэтага выдатнага паэта славянскага свету, вядомагаў свеце майстра свабоднага верша - верлібра. У гэтым жа рэчышчы плённа працуюць А. Вярцінскі, П. Макаль, А. Разанаў. Беларуская паэзія моцная творчасцю сваіх паэтэс. Л. Геніюш (беларуская Ганна Ахматава), працягваючы традыцыі першай асветніцы і першай кананізаванай святой на Беларусі Ефрасінні Полацкай, увесь час імкнулася дастукацца да сэрцаў братоў-беларусаў, з трымценнем несучы па нялёгкім жыцці ідэі Бацькаўшчыны і нацыянальнага Адраджэння.

Лёс не быў літасцівы да паэткі, але яна не зламалася, як і многія выхадцы з Заходняй Беларусі. Вучылася з мужам у Чэхіі, там далучылася да беларускага народніцка-незалежніцкага руху, стала зхавальніцай Беларускага Архіва БНР у Празе, пасля вайны была дэпартавана органамі НКВД у Мінск, адседзела ў сталінскіх лагерах, перажыла астракізм і адчуджэнне ў роднай Зэльве пасля вяртання, але выстаяла і. . . перамагла. Дакументальная аповесць "Споведзь" і зборнік вершаў "Белы сон" - лаканічныя, шчымлівыя і праўдзівыя радкі, напісаныя "крывёю сэрца":

За бацькоўскую родную мову,
За культуру, за праўду сваю,
і за вернасць радзімаму слову
Столькі мук у няроўным баю!
Не, дарэмна пагрозы і здзекі,
Трыбуналы, канвой, ланцугі,
Мы - за права - быць чалавекам,
і за край наш усім дарагі!
У адным са сваіх вершаў паэтэса шчыра прызнаецца:
. . . Бо сваёй дарагой Беларусі
Усё, што ў сэрцы, даўно аддала.

Важкі ўклад у паэзію зрабілі К. Буйло, Е. Лось, В. Вярба, Я. Янішчыц, сучасныя паэтэсы В. Іпатава, Р. Баравікова, Н. Мацяш, Г. Каржанеўская, Т. Бондар, В. Аколава, В. Коўіўн, чые галасы чутны ў мнагагалоссі нашых дзён, чые адчуванні з'яўляюцца для многіх з нас камертонам трымцення душы. Гэта драматызаваная але і пачуццёвая лірыка, "плачу без слёз", душэўная споведзь, паэзія болю, страт, лакут, пратэсту і надзей. "Вярнуліся" зноў на сваю радзіму творы многіх паэтаў, празаікаў замежжа: М. Сяднёва, У. Глыбіннага, Ул. Клішэвіна, Ю. Віцьбіча, К. Акулы, А. Салаўя, М. Кавыля, Ул. Клішэвіча, Я. Золака, В. Адважнага і многіх іншых. Пакручасты і нялёгкі лёс выпаў на долю паэтэсы далёкага замежжа Н. Арсенневай, якая паходзіць з таго роду, што даў па мацярынскай лініі рускага паэта М. Ю. Лермантава і якая апошнія некалькі дзесяцігоддзяў жыла ў Амерыцы.

Паэтэса актыўна выступала за рэалізацыю нацыянальнай незалежніцкай ідэі на Беларусі, хоць ніколі і не была палітыкам. Апошнім часам ў яе вершах усё выразней пра-ступалі духоўны пачатак, вера ва ўсемагутнасць боскай сілы, якая не пакіне ні любы народ, ні край дарагі. Магутны Божа! Уладар сусветаў, Вялізных сонцаў і сэрц малых, Над Беларусяю ціхой і ветлай Рассып праменне свае хвалы.

Так гучаць радкі з верша Н. Арсенневай "Малітва". Уключаны ў літаратурны працэс творы А. Мрыя, Б. Мікуліча, М. Гарэцкага, А. Гаруна, Ул. Жылю, Л. Родзевіча і іншых.

У80-ых гадах "вярнулася" да беларусаў і п'еса Я. Купалы "Тутэйшыя", моцна ўзняўшы ўзровень нашай адзінайна сённяшні дзень беларускай літаратуры. Я. Купала некалі пісаў:

Я не чыноўнік, і не граф, не князь,
Таксама - я не турак і не грэк.
і нават не паляк і не маскаль,
А проста я тутэйшы чалавек!

Моладзь - новая нацыя - шырока ідзе ў літаратуру, на пярэдніх лініях змагаючыся за новае Адраджэнне. "Тутэйшыя" - так называлася і новае літаратурнае аб'яднанне 80-ых гадоў, што, поруч з "Талакой", "Узгор'ем" і іншымі рухамі нацыянальна свядомай моладзі, імкнуліся актыўна ўплываць на літаратурны працэс, праяўлялі і праяўляюць шчырыя клопаты пра развіццё літаратуры і роднай мовы, рост нацыянальнай самасвядомасці народа. Л. Галубовіч (Зборнік "Таемнаець агню" і "Споведзь бяссоннай душы"), А. Глобус ("Парк", "Адзінота на стадыёне"), А. Сыс ("Агмеяь", "Пан Лес"), С. Сокалаў-Воюш ("Кроў на сумётах") і многія іншыя маладыя паэты прабіваюцца да свайго чытача праз тоўшчу напластаванняў нацыянальнага нігілізму, засілля ідэалагічных догмаў, эпігонства і графаманію. Маладыя працуюць у літаратуры ўпэўнена, хораша, часта эксперыментуюць.

Калі б давялося скласці тэатральную афішу з таорамі нацыя-нальнай драматургіі, дык там стаялі б несмяротная купалаўская п"еса "Паўлінка", якой адкрываецца кожны новы тзатральны сезон у тэатры імя Я. Купалы, яго ж драмы "Раскіданае гняздо", "Тутэйшыя п"есавадэвіль "Сялянка" (паводле В. Дуніна-Марцінкевіча), п"ееы К. Крапівы ("Мілы чалавек", "Брама неўміручасці"), А. Макаёнка ("Пагарэльцы", "Святая прастата"), А. Дударава ("Вечар", "Радавыя", "Купала", "Князь Вітаўт"), М. Матукоўскага ("Амнісіыя", "Алошняя інстанцыя"), А. Петраіпкевіча ("Напісаннае застааецца", "Соль"), У. Бутрамеева ("Крык на хутары" або "Страсці па Аўдзею").

"Запытай сябе сам", - вось лейтматыў многіх твораў А. Макаёнка, які "вывеў" беларускую драматургію да шырокага гледача і чытача ад Брэста да ўладаівастока. а таксама за межы былога СССР. Быў час, калі п"есы драматурга ставіліся ў васьмідзесяці тэатрах адразу. Яны набліжалі змены ў нашым паўсядзённым існаванні, бо мастака заўсёды прыцягвалі калізіі маральнага жыцця грамадства і прырода чалавека, гарманізацыя чалавечай асобы, якая адчувае на сабе пастаянны знешні ціск.

Заўважныя поспехі беларускага літаратуразнаўства і крытыкі, найперш, дзякуючы даробку С. Александровіча, Ул. Калесніка, Р. Бярозкіна, А. Мальдзіса, Ул. Конана, Г. Кісялёва, М. Мушынскага, А. Сідарэвіча, С. Лаўшука, С. Кавалёва і іншых.

Беларуская літаратура - гэта цэлы свет - багаты, шматнаселены, са сваімі клопатамі і праблемамі.

Сёння беларуская літаратура ў вялікай хадзе, на дарозе да дабра, праўды, справядшвасці.

Не ізаляванай і не правінцыяльнай бачыцца нам сёння наша беларуская літаратура. Яна развіваецца ўпоравень з іншымі літаратурамі свету. Гзта літаратура, якая ўсебакова і аб'ектыўна расказала пра Беларусь і беларусаў у свеце, пра жыццё народа на гістарычных скрыжалях часу. Яна развівалася разам з народам, абнаўлялася і адраджалася. Яна замацавала багаты духоўны вопыт бепарускага народа, нялёгкія шляхі-дарогі нацыянальна-культурнага развіцця Беларусі.

Кніга пра бескарыснага ратаборца высокай ідэі ставіцца побач з рукатворнымі помнікамі чалавечай дзейнасці - з паўсядзённай працай людской.

Такім "заключэннем аб жыцці" з'яўляецца ўся наша беларус-кая літаратура, якую нездарма называюць прыгожым пісьменствам.

Літаратура:

«Беларусазнаўства» (Навучальны дапаможнік) – (П. Брыгадзін, Л. Лойка)
«Беларуская літаратура» – (А. Кавалюк, М. Зюгін)
«Наша мова» - (П. Апатавец)

Мухавец

+