Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз сучаснай беларускай драматургіі. Тэматыка, асаблівасці

Ноя/10

04

Сярэдняя: 4.5 (25 галасоў)

Драматургія — гэта больш складаны род літаратуры. Ён паспяхова пераадольвае на сваім шляху цяжкасці як аб'ектыўныя, так і суб'ектыўныя. Сучасная драматургія, як і паэзія, проза вызначаецца багаццем жанравай разнастайнасці.
Значных поспехаў у пасляваенны час дасягнула беларуская драматургія. Сярод беларускіх драматургаў — вядомыя маладыя — Матукоўскі, Дудараў, Макаенак. У сучаснай драматургіі асаблівае месца займае камедыя. Паколькі гэта адзін з гібкіх жанраў, здольных аператыўна рэагіраваць на патрабаванні часу.
Заканамерна, што ў мовах крытыкі і самакрытыкі ўзрастае роля сатырычнай камедыі, бо яе развіцця патрабуе само жыцце. Падцвярджэннем можа служыць камедыя "Амністыя” Матукоўскага. Сатырычная камедыя "Амністыя” ставіць і вырашае праблему ўзаемоадносін асобы і калектыву і ролі калектыву ў выхаванні і перавыхаванні чалвека. У цэнтры камедыі — вобраз слесара фабрыкі цацак Рыгора Салавейчыка, чалавека нахабнага, у асобе якога, як зазначае Якаў Фаміч Добрых, спалучыў гасподзь Бог у трох асоб: і п'яні ца, і хуліган, і наконт жанчын не вельмі ўстойлівы. Асноўныя прынцыпы Салавейчыка ў адносінах да грамадства — узяць як мага больш, нічога не даючы ўзамен. Ён спекулюе на чалавечай дабраце і выкарыстоўвае гэту дабрату ў сваіх мэтах. Малюючы вобразы галоўнага канструктара фабрыкі Бажашуткавай, старшыні фабкома Кічкайлы, дырэктара Добрых, драматург паказвае што дабрата заўседы павінна быць дзейснай, павінна змагацца за чалавека.
У камедыі праводзіцца думка, што памяркоўнасць такіх кіраўнікоў у адносінах да людзей тыпу Салавейчыка, наносіць не менш маральныя і матэрыяльныя страты, чым іх дзейнасць. На вобразах Бажашуткавай, Кічкайлы драматург выкрывае сучасных мешчан, якія ўмеюць прыстасавацца ў любых абставінах. Камедыя багата на сапрудныя камічныя сітуацыі: сцэна таварскага суда над Салавечыкам, вечар у яго на кватэры, сцена допыту, які вядзе Ягадка.
ідэйную нагрузку ў камедыі нясе расказ пра траянскага каня, у якім падкрэсліваецца сэнс камедыі. Адміністрацыя стала ахвярай сваей мягкацеласці, імкнення захаваць гонар фабрыкі. Матукоўскі ў камедыі дае бой такім кіраўнікам, якія больш дбаюць аб працэнтах, чым аб саміх людзях.