Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз творчасці Янкi Купалы. Тэма паэта i паэзii. Дэмакратызм i народнасць

Авг/10

20

Сярэдняя: 3.3 (6 галасоў)

Кожны вялікі мастак не можа не думаць пра свае месца у жыцці і барацьбе народа. Многа напісана твораў, у якіх малюецца вобраз паэта. Не раз задумваўся над сваёй творчасцю Я.К. Былі яго думы невясёлыя, калі бачыў, як зневажаецца мова яго народа, топчацца яго годнасць. Былі радасныя, калі чуў заклікі да лепшай долі. Праз усе купалаўскія вершы пра паэта і паэзію праходзіць матыў: найбольшае шчасце для песняра — быць разам з народам, ведаць яго жыццё і знайсці словы, "каб люд маю песню запеў і па знаў, аб чым песня пяе". У адным з ранніх вершаў Я.К. заявіў: "Я не паэта, о крый мяне божа!". У словах адчуваецца велізарная роля і адказнасць, якую бярэ на сябе паэт, гаворачы ад імя народа.

У вершы "Мая навука” (1919) Я.К. акідвае позіркам пройдзены народам шлях у рэвалюцыю. Акідвае і пытацца: чым дапамог ён у яго барацьбе, чым была яго паэзія — голасам праўды, люстрам жыцця, ці песняй для аднаго сябе? Верш хвалюе глыбінёй думкі, багаццем і хараством мовы. Кожная страфа пацвярджаецца жыццём паэта, які звяртаецца да вытокаў сваёй творчасці, дапамагае асэнсаваць, як яго паэзія набірала паступова жыватворчыя сілы, назапашвала фарбы, гукі ад родных ніў, палявых дарог, блакітных рэк. Паэт гаварыць, што мудрасць ён чэрпаў з жыцця, што ён "навучыўся слоў беларускіх ад маці і дум беларускіх без школы і кніг". Паэт не адмаўляе ні кніг, ні школ. Паэт раскрываў, адкуль прыйшлі дзве якасці, што зрабілі яго паэзію сапраўдным мастацтвам — глыбіня зместу і майстэрства. Я.К. паэтызаваў у вершах стыхіі прыроды. Яны дапамагаюць перадаць непарыўнасць яго паэзіі з жыццём. У вершы паэт як бы зрабіў агледзіны сваёй паэзіі, каб ісці далей па новай дарозе у новы век.

Працягам размовы пра паэзію з'явіўся верш "За усіх” (1926). Я.К. перажыў яшчэ раз пройдзены шлях. На шляху было і гора і радасць. Прыгадваючы дарэвалюц. творчасць, ён пісаў, што не раз складаў песні "сярод крыжоў магіл", але гэта песні мужнасці, а не адчаю. Народ аддзячыў паэта сваёй любоўю. Самай высокай узнагародай для яго было жыццё народа без уціску і прыгнечання.

Вершам "Я не паэта” адкрываецца зборнік вершаў Я.К. “ Жалейка". Загаловак верша насцярожвае. Няўжо Я.К. на самай справе не лічыць сябе паэтам. Я.К., які амаль кожным радком сваім падкрэслівае, што ён — пясняр змагання за шчасце і волю народа. Відаць тут іншы сэнс. Уважліва прачытаем другую страфу верша. Гэтыя радкі іранічныя, у іх — насмешка над заможнымі панкамі, якія лічаць сабе беларусамі і паблажліва пазіраюць на цёмную вясковую беднату, на яе паэта Янку Купалу. Я.К. ніколі не пісаў вершаў "для усіх". Паэт — грамадзянін, паэт высокай класавай свядомасці, ён выразна усведамляў сябе песняром простага люду — людзей працы. Возьмем яго верш "Я не для вас". Гэтае "О, не", што разам са зваротам "Я не для вас, паны” пачынае кожную страфу і паўтараецца у рэфрэне, яшчэ больш падкрэслівае непрымірымасць аўтара да паноў.

Людское гора адбірае у паэта спакой, творчасць патрабуе ад яго усіх сіл, усяго жыцця. Не для паноў-прыгнятальнікаў ідзе паэт на творчы шлях, "яны знячулі у сытасці, іх не разжаліш праўдай слова". Для Купалы галоўнае паказаць, каму ен прысвяціў сваю паэзію. У апошняй страфе — упэўнен, што прыгнечаныя адклікнуцца на палымянае слова паэта. Купала не аднойчы звяртаўся у сваёй творчасці да пытання аб ролі паэта і паэзіі у жыцці грамадства. Паэт павінен служыць радзіме — сцвярджае ён у вершы "З кутка жаданняў” (1912). Ен успрымаецца як гімн паэзіі, мастацтву. Але ці усякай паэзіі, усякаму мастацтву гэты гімн? Паэт імкнецца весці гутарку з целым народам, імкнецца каб творы яго увабралі у сябе пачуцці і думкі простых людзей, каб яго песня была праўдзівай, яснай як неба, зразумелай народу. Паэт марыць з ёй (песняй) у кожнай хаце быць мілым госцем.

Паэзія — актыўная, дзейная сіла у барацьбе за вызваленне, яна кліча народ "к яснаму сонцу з цьмы з беспрасвецця, к славе з бяслаўя", паэт — змагар за лепшую долю роднага краю, ен гатоў загінуць у святой барацьбе. Такім чынам, верш "З кутка жаданняў” — гімн дэмакратычнай паэзіі, цесна звязанай з жыццем і барацьбой народа. Я.Купала, як і яго паплечнік Я.Колас, у сваіх поглядах на паэта і паэзію пераклікаецца з Пушкіным ("Помнік", "Прарок"), Лермантавым ("Паэт"), Някрасавым ("Паэт і грамадзянін"), Багушэвічам ("Мая дудка"). Але рэвалюцыйная эпоха зрабіла погляды Купалы на мастацтва больш блізкімі да вызваленчай барацьбы народа.

У шчырай паэзіі Купалы адлюстроўваліся не толькі глыбокі боль і грамадзянскі смутак паэта з прычыны прыгнечання белар. народа, але і светлыя думы аб яго свабодзе, праўдзівасць, народнасць, шчырасць і прастата — важнейшыя асаблівасці вершаў Я.Купалы.

Спосибо!

Спосибо!