Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз сучаснай беларускай паэзіі. Тэма гістарычнага мінулага

Ноя/10

04

Яшчэ не ацэнена

Пачынаючы з другой паловы 50-х гадоў абвастрыла ся ўвага літаратурыры і мастацтва да мінулага; прычына гэтаму — жаданне пісьменнікаў глыбей зведаць гісторыю свайго народа, каб менш сказаць пра сучаснасць; вывесці вытокі сёняшняга дня з дня ўчарашняга; жыць сучасным для пісьменніка сення — гэта і грунтоўна ведаць мінулае і ўмець зазірнуць у будучыню, а пакольку ў аснову зместа твораў пра мінулае пакладзены шырокія эпічныя падзеі, найбольш зручная форма — раман.
У першай палове 50-х гадоў у нашай літаратуры з'яуляецца адразу некалькі раманаў: "Засценак Малінаўка”. Чарнышевіча і раман М.Лобана "На парозе будучыні” (падзеі рэвалюц. 1905г), "Людзі на балаце” і.Мележа.
У гэты час Караткевіч працуе над раманам "Каласы пад сярпом тваім". Паглыбленую цікавасць да гістарычнай мінушчыны нашага народа можна зразумець і вытлумачыць тым, што пры багатай разнастайнасці фальклорных і паэтычных жанраў беларускай літаратуры доўгі час не хапала гістарычнай прозы, якая ў старых і развітых літаратурах з'яулялася раўнапраўным літаратурным жанрам.
Для мастацкага ўвасаблення мінулага літаратура мела патрэбу ў таленце асобага роду, такога які б, валодаючы багатымі запасамі канкрэтных гістарычных ведаў, меў уяуленне, каб з мінушчыны чэрпаць натхненне для літаратурнай творчасці. Аднак, трэба сказаць, што гэтая мінушчына не засталася так ужо нікем не кранутай. За апош нія 10 гадоў беларускімі аўтарамі рабіліся некаторые спробы прапіхнуцца ў гісторыю беларускага народа, але гэта пранікненне не ішло далей сярэдзіны ці другой паловы ХіХ стагоддзя. Асаблівую цікавасць пры гэтым выклікала легендарная постаць Кастуся Каліноўскага, аб якім напісана шмат твораў.
Характэрнай асаблівасцю сучаснай прозы з'яуляецца вяртанне яе да мінулага. Увагу пісьменнікаў прыцягваюць усе эпохі і перыяды жыцця народа. Адбываецца пераасэнсаванне колішніх падзей з пазіцый сучаснасці. Падзеі пачынаюць разглядацца ў кантэксце часу мінулага і сенняшняга.
Мастацкаму ўвасабленню гістарычных падзей прысвяціў шэраг сваіх твораў У.Караткевіч: раманы "Хрыстос прызямліўся ў Гародні", "Каласы пад сярпом тваім", "Чорны замак Альшанскі", аповесці "Дзікае паляванне караля Стаха", "Чазенія".
Раман "Хрыстос прызямліўся ў Гародні” прасякнуты гуманістычным пафасам, накіраваны супраць сярэдневяковага цемрашальства, інквізіцыі, супраць як рэлігійнага, так і сацыяльнага прыгнету. Паклаўшы ў аснову рамана гістарычны факт, калі стыхійны народны рух супраць голаду і прыгнету ў Гародні ўзначаліў самазваны Хрыстос — Юрась Братчык, выгнаны з калегіўма "за спагадлівасць, спачуванне... і сумненні ў веры". У.Караткевіч напісаў цікавы твор, у якім гістарычныя факты знітаваны з тонкім вымыслам, гістарычны сюжэт — з прыгодніцкім.
Дзякуючы творчасці ў. Караткевіча беларуская гістарычная проза зрабіла вялікі рывок наперад, бо ў ёй, у яе змесце, як гэта і ўласціва гістарычнаму жанру, запанаваў дух рыцарства, свядомага высакародства. Прынцыповасць, вернасць сумленню, чалавечаму абавязку сталі самой ідэяй твора.
Першая аповесць пісьменніка на гістарычную тэму — "Сівая Легенда" — цяжкі час у гісторыі Беларусі: засілле езуітаў, шырокі фронт паланізацыі, здрада праваслаўнай веры і пераход за матэрыяльныя выгоды на бок ворагаў роднага краю, адчайныя і непаспяховыя спробы супраціўлення. Жорсткая неабходнасць выбару неадкладна чакае кожнага чалавека, у першую чаргу людзей з радавітых сем'яу. Перайшоў у каталіцтва пан Кізгайла, хоць унутрана не прымае новай рэлігіі. Застаецца верным традыцыям бацькаў нобіль (знатны чалавек) Раман Ракутовіч. Паміж Ракутовічам і Кізгайлам узнікае варожасць як быццам толькі на асабістай аснове, але канфлікт паміж імі вельмі хутка кандэнсуе ў сабе грамадскія супярэчнасці часу. Маёмасць і жыццё Кізгайлы абараняюць шляхцічы і іншаземныя наемнікі, Ракутовіч апіраецца на сілу простага народа. Ён падымае нероднае паўстанне, становіцца "мужыцкім царом", перамагае Кізгайлу. Падзеі, якія склалі сюжэт аповесці "Сівая легенда", маюць, відаць, нейкую гістарычную фактычнасць, хоць, думаецца, скрупулезная дакладнасць гістарычнага дзеяння не вельмі хвалявала пісьменніка.

Гимназия №3 г.Витебск 11 Г

Гимназия №3 г.Витебск 11 Г ЗАБИТО!!!