Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз сучаснай беларускай паэзіі

Ноя/10

04

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

і. Беларуская паэзія на працягу гадоў
Сучасная бел паэзія вядзе адлік часу з 50-х гадоў. Вялікі ўплыў на яе развіцце аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральніка матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей на зямлі. Сучасную беларускую паэзію цікавіць чалавек з глыбока асабістымі перажываннямі, які актыўна ставіцца да рэчаіснасці. Значна павысілась цікавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзія больш настойліва, чым у іншыя роды літаратуры, выяуляе глыбокую трывогу за стан прыроды. Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання. Сення бел. паэзія ў творчых пошуках. Чалавек, прырода, грамадства, мінулае і будучае — вось тая праблематыка, што знаходзіцца ў аснове творчасці паэтаў. Лірычны герой сучаснай паэзіі — гэта яркая індівідуальнасць, гэта і канкрэтны чалавек і ў той жа час абагульнены вобраз, створаны гісторыяй, памяццю. Сучасная паэзія выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, імкнучыся вызваліць яго ад зла і маральных недахопаў.
Сучасную беларускую паэзію можна падзяліць на 3 пакаленні паэтаў: 1. Паэты старэйшага пакалення: М. Лужанін, А. Русецкі, К. Кірэенка, Р. Барадулін, А. Вярцінскі, А. Пысін, Н. Гілевіч, С. Грахоўскі і інш. 2. Паэты сярэдняга пакалення: С. Законнікаў, Р. Баравікова, Н. Мацеш, А. Разанаў, Я. Янішчыць, А. Грачанікаў, У. Някляеў, М. Дукса і інш. 3. Паэты малодшага пакалення: А. Пісьмянкоў (паэт-рамантык), Л. Галубовіч (інтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), і. Багдановіч (пра маленства, прыроду, гісторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця і часу, прырода і экалогія), А.Разанаў (паэт-філосаф), У.Някляеў, А.Сыс, В.Шніп, А.Канапелька, Леанід Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зінаіда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давідовіч і інш.
іі. Паэты
РЫГОР БАРАДУЛіН — таленавіты паэт. Ен рана заявіў пра сабе звонкім словам. Барадулін як паэт пачынаўся з кніжкі "Маладзік над стэпам". Паэзія Рыгора Барадуліна — паэзія любві да чысціні вясковага жыцця. Паэзія сына вескі. У сваіх вершах ен раскрыў высакародныя маральна-этічныя прынцыпы вясковага жыцця. Жыццевае крэда паэта-гуманіста, дзе былі зроблены першыя крокі па зямлі, дзе так доўга стаяла матчына хата, зроблен. у пасляваенныя гады жаночымі рукамі –
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не зачарствець
і не страціць святое штосці.
Гэта першая тэма яго паэзіі. Другая тэма паэзіі Рыгора Барадуліна - пейзажная лірыка. Паэт, стараючыся раскрыць жывую душу прыроды, пастаянна параўноўвае яе з чалавечай душой, праводзіць паралель паміж жывым і нежывым. Прырода паўстае ў яго вершах нейкай незвычайнай, загадковай. У гэтых вершах праявілася майстэрства паэта маляваць словам. Тэма Радзімы і бацкаўшчыны - галоўнае ў творчасці Рыгора Барадуліна, яна праходзіць праз усе яго зборнікі. «МАЯ БАЦЬКаўШЧЫНА» і т. д. Рыгор Барадулін адным з першых у беларускай паэзіі адгукнуўся на трагедыю Чарнобыля. Вось гэта пытанне і робіцца центрам роздуму ў "ЗАЖУРАНЫМ ТРЫПЦіХЕ". Гэта пытанне: "Ці не стане Чарнобыль бядой ракавой, апошняй для беларусаў?». Рыгор Барадулін, зборнік «СВЯТА ПЧАЛЫ", Вярцінскі "СВЯТЛО ЗЯМНОЕ", Грачанікаў "Грыбная пара", Нікляеў "ДАРОГА ДАРОГ", Караткевіч "МАЯ іЛіАДА", Бураўкін "ВЕРАСЫ", Гілевіч "ВЕРШЫ".
Голас ЛЕАНіДА ГАЛУБОВіЧА адразу загучаў у літаратуры таленавіта і па-мастацку важка. Яго першая кніга "Таёмнасць агню» стала падзеяй літаратурнага года (1984). Крытыкі і старэйшыя пісьменнікі шчыра віталі з'яулене паэта, адзначаючы яго развітую паэтычную культуру верша. Леанід Галубовіч па складу таленту лірычны паэт. У "Таемнасці агню” «перад намі шырока разгарнуся свет чалавечых пачуццяу і перажыванняу, шчырых сумленняу і прызнанняу. Вельмі натуральна, арганічна, асбіста прагучаў яго верш "Паэзія", у якім паэт дзеліцца з намі сваім душэўным вопытам, унутранымі думкамі, перажываннямі. Адносіны да паэзіі ў Леаніда Галубовіча вызначаюцца маральнай чысціней і трываласцю поглядаў, глыбокай асэнсаванасцю свайго "я” у паэтычнам свеце. Паэт ва ўсім давяраецца жыццеваму і прцоўнаму вопыту. Герой Леаніда Галубовіча мае ў душы моцны сялянскі корань і таму ў стаўленні да самых розных з'яу, падзей. Вобразы роднай зямлі ва ўспрыманні Леаніда Галубовіча набываюць паўнаважную паэтычную каштоўнасць. Паэт імкнецца раскрыць радасць, боль зямнога быція. У творах пра прыроду сустрэнем лірычны роздум, узрушаны жэст, жывую філасоўскую думку. Свет паэзіі Леаніда Галубовіча поўніцца трывожнымі думкамі пра родную зямлю, самаадчуванне на ёй чалавека.
Упэўнена гучыць у паэзіі голас ЛЮДЗЬМіЛЫ ЗАБАЛОЦКАЙ. Яна выдала тры сбоніка: "Сакавік", "Радаводны васілек", "Святло Палыну". Асноўныя тэмы апошняга з іх — гістарычная памяць народа, клопат чалавека пра мір на зямлі. Белую Русь паэтэса называе "кветкай мужнай красы". Людзміла Забалоцкая выступала супраць усяго пачварнага, што яшчэ сустракаецца ў жыцці: дзеці цураюцца сваіх бацькоў, маладыя бацькі адракаюцца ад сваіх дзяцей. Яна ўпэўнена, што грамадства ачыстіцца ад гразі. Паэзія будзе жыць вечна, пакуль свеціць сонца, ідзе дождж.
Творчыя інтарэсы НіЛА ГіЛЕВіЧА шырокія і разнастайныя, у многіх творах адчуваецца сувязь з біяграфічнымі момантамі, канкрэтнымі падзеямі і фактамі. Пачаў пісаць у 9 гадоў. У 1946 у часопісе “Бярозка” быў надрукаваны яго першы верш – “Яблынька”. У студэнцкія гады шмат друкаваўся і на 3-м курсе БДУ, быў прыняты ў члены саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1957 выходзіць яго першы зборнік – “Песня ў дарогу”. У вершах гэтага зборніка асвятляецца студэнцкая маладосць, каханне (“на схіле лета”, “наша”). Пазней у паэме “100 вузлоў памяці”.
Паэт даволі самакрытычна паставіўся да ранняга перыяда сваей творчасці. У яго і ў маладым узросце былі вельмі сур’езныя і сталыя адносіны да творчай працы. Зараз мы можам назваць шматлікія яго зборнікі: “Прадвесня ідзе па зямлі” (1959), “Неспакой” (1961), “Бальшак” (1965), “Перазовы” (1967), “Лісце трыпутніку” (1962), “Выбраныя творы ў 2х тамах” (1981), “Любоў прасветлая” (1996). Шмат зборнікаў адрасована дзецям: “Зялены востраў”, “Загадкі”. Для паэта вельмі блізкія тэмы гераічнай памяці народа і гістарычнае мінулае роднага краю. Памяць вайны не адпускае паэта праз усе жыцце, кліча вяртацца ў маленства… “Зямля бацькоў: Лагойшчына мая”, “Ты кажащ, я не ведаю вайны”. З жудасцю і трагізмам, пракленам фашысцкаму варварству прасякнута паэма “А раніцы ўжо не было”. Асаблівую заклапочанасць у паэта выклікае праблема адносін грамадскасці да роднага слова, да роднай мовы, “мовы майго народа”. Заўседы было роднае слова прадметам асаблівай павагі, адзнакай высокай культуры і інтэллегентнасці, абурэнне і іронія скіраваны да тых, хто вырасце з роднай мовы. Цеплыня, чалавечнасць, адчуваюцца ў яго творах пра адзінокую старасць пакінутых бацькоў, пра адносіны да культурнай спадчыны свайго народа (“Спадчына”, “Нарач”, “А дзе ж тая крынічанька” і інш.). У сваіх вершах ён піша пра час і пра сябе, пра аднаўленне жыцця і пераемнасць пакаленняу, пра адчуджэнне моладзі ад зямлі.
У філасофскіх роздумах Гілевіча на першым плане праблемы сучаснасці: экалогіі і аховы духоўных скарбаў народа. У вершы “Даруйце, родныя бары і пушчы” паэт шкадуе, што не выступіў у абарону роднай зямлі і пушчы, якія знішчалі. Не хавае свайго болю за недарэчнае ўмяшанне ў прыроду (асушэнне балот – “Раўняюць хлопцы рэчку”). Абурэнне паэта выклікае таксама варварскае знішчэнне культурнай спадчыны мінулых стагоддзяу. У вершы “Ах, якая над Гайнай купальская ноч” выказвае свой сум па забытых абрадах і звычаях, ен заклікае да аднаўлення забытых традыцый, выступае за адраджэнне духоўнай сутнасці свайго народа. Дакрануцца да вытокаў заклікае паэт у многіх творах. Калі гаварыць пра надзеннасць праблематыкі твораў Гілевіча, то на пярэдні край барацьбы з рознымі грамадскімі загонамі выступае яго сатыра. Яму належаць вершы, фельетоны, байкі, жарты, нарысы. Сатрычныя зборнікі “Як я вучыўся жыць”, “Да новых венікаў”, “Кантора”. З’яуляецца вельмі надзенным наступленне сатырычнай паэзіі Гілевіча на хабарніцтва, падхалімства, п’янства, бюракратызм, эгаізм, душэўнае апусташэнне.
Адзін з цыклаў яго паэзіі – кніга “Як я вучыўся жыць”, “Песенькі вяселага Бураціны”. Яны адрасаваны ў першую чаргу дарослым, якія рознымі спосабамі імкнуцца перакласці ўвесь груз выхавання дзяцей на дзядоў у бабуляк. Ніл Гілевіч многа ўвагі ўдзяляу вывучэнню фальклору. На аснове гэтага стварыў кнігу “Замовы ад падхалімства”. Ніл Гілевіч не толькі паэт – ен аўтар п’ес, вучоны і перакладчык з балгарскай мовы.
СЯРГЕЙ ДАВіДОВіЧ родам з Лагойшчыны, з тых паэтычных мясцін, якія помняць Янку Купалу і Ядвігіна Ш., дзе сакавітая беларуская мова, багатыя народныя традыцыі. Адна з яго апошніх кніг - кніга паэм “Люстэрка лёсу” – роздум над нашым учарашнім і сённяшнім днём, над лёсам народа, лёсам бацькаўшчыны. Яна вызначаецца глыбіней абагульненняу, вобразнасцю, метафарычнасцю.
Радыёжурналіст БАРЫС ЖАНЧАК па роду сваёй прафесіі штодзённа сутыкаецца з непрадбачнымі, часамі тупіковымі сітуацыямі нашага жыцця. Уменне ўбачыць сутнасць з’явы, адабраць з мноства фактаў і падзей самае галоўнае – вось характэрная прыкмета яго творчасці. Вялікую ўвагу надае паэт пошуку адметных мастацкіх сродкаў, нетрадыцыйнай стылістыцы.
Спасцігнуць карэнні роднасці, зразумець, куды і як расце і галініцца дрэва чалавечае, спрабуе паэтэса ЗіНАіДА ДУДЗЮК. Яе творчае крэда – стрыманасць, лаканічнасць, імкненне да важкасці слова.
У зборніку МАР’ЯНА ДУКСЫ «Горн прімірэння» есць самыя розныя акцэнты : барацьба дабра са злом, кахання і ўражды, лес роднай мовы і культуры. Многія вершы ўключаюць у сябе элегічна-філасофскія роздумы аб жыцці, хуткацечнасці часу, асмысляюць чалавечыя пакуты і радасці, страты і падзеі.
ЛЕАНіД ДРАНЬКО-МАЙСЮК як паэт – эгаіст у той меры, у якой гэта неабходна. Каб з гранічнай шчырасцю заявіць свету аб сябе. аўтар сцьвярджае, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці сціхаванага, калі паэт пераконваецца ў дасканаласці сусвету, адчуваючы сваю недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, - вядома, пры ўмове, што яно непадманнае, - каб паэт не памёр як паэт. Ен гіне толькі тады, калі абрастае мускуламі бяздумнага аптымізму, калі ўсе ў ім і вакол яго страчвае межы. Бязмежнае павінна быць падпарадкавана эстэтычнай раўнавазе. Паэт пра гэта дбае гэтаксама, як дбае пра аловак і паперу на сваім стале. Ен можа геданістычна ставіцца да віна, але да слова адносіны яго заўсёды аскетычныя, бо лішняе слова стращней, чым лішні келіх.
Забыццю сваёй нацыі і свайму забыццю паэт можа супрацьпаставіць паэзію, у якой інтэлект і душа не супярэчаць адно аднаму.
МіХАіЛ АНЕМПАДЫСТаў – даволі малады паэт. Яго вершы апісваюць жыццё, чалавечыя пачуцці. Вершы паэта нярэдка выкарыстоўваюцца ў песнях беларускіх музыкантаў. Яго апошні зборнік “Атэкстацыі” як раз з’яуляецца зборнікам тых вершаў, якія сталі песнямі.
ііі. Творы
Раман Ніла Гілевіча "Родныя дзеці".
Раман быў напісаны ў 1985г. Ен складаецца з 6 лірычных адступленняу. Кожнае лірычнае адступленне з'яуляецца своеасаблівым пралогам да наступнай часткі.
Першая, паэтычная, і трэцяя, гістарычная, даюць пачуць, што аўтар любіць сваю зямлю. Калі Сцяпан Вячорка прыехаў у сваю веску, у першую чаргу ён пайшоў на могілкі. Першая праблема — бездухоўнаць нашага народа, звязаная з тым, што людзі адракліся ад народных традыцый ("Радзіма — зямля і могілкі"). «Так няможна, род звядзецца, калі магіл не шанаваць". Сярод многіх праблем у рамане аўтар узнімае экалагічную праблему ("Ляціць пыл, таму што асушаюць балоты"). аўтар паказвае ў рамане абыякавасць люзей да роднай зямлі. «Вінаваты не той, што раўняе рэчі, а той, хто загад другім дае".
Ніл Гілевіч узнімае праблему роднай мовы. Большая частка на шага насельніцтва размаўляе на руска-беларускай мове (трасянцы) і яркім прыкладам гэтага з'яуляецца Мікіта Зміцераіч. Таксама ў рамане Ніл Гілевіч звяртае ўвагу на апісанне хараства роднай прыроды:
а ў нас зямля — якую краску,
Якую былку не сарві,
Кладзі да сэрца, як лякарства
і здаравей, брат, і жыві.
Н. Гілевіч падкрэслівае, што толькі еднасць з роднай зямлей, бацькоўскім домам выхоўвае ў асобе чалавека, надхняе на подзвіг, на творчасць. Н. Г. у сваім рамане прымушае задумацца аб назначэнні на зямлі кожнага з нас. У мове гэтага рамана няма ні русізмаў, ні дыялекту. З кожнага радка струменіць водар родных слоў. Сустракаецца ў рамане і гумар. Праз гумар Н.Г. паказвае свае адносіны да герояу. Сэнс назвы заключаецца ў дыялектычным асэнсаванні жыцця:
Мы — дзеці тройчы ў вечным крузе.
Мы — дзеці роднае сям'і
і дзеці маці Беларусі,
і дзеці матухны-зямлі.
Раман у вершах "Родныя дзеці» пачынаецца з таго, што ў родную вясковую хату на святкаванне 70-гадовага юбілею маці прыязджае сын Сцяпан Вячорка, прафесійны музыкант, ён жа і галоўны герой твора. Тут у вёсцы Сцяпан сустракае свае былое каханне — Аню Кудзелку. У центры ўвагі — пытанне пра бяздухоўнасць, аб назначэнні на зямлі кожнага чалавека; дзе хаваецца бездухоўнасць (у тым, што страцілі свае традыцыі, забыліся пра іх, забыліся пра сваю мову, беларусы размаўляюць на "трасянцы").
іV. іншае
У апошні час у краіне бачна абуджэнне інтарэсу да роднай мовы. Друкуецца шмат часопісаў і газет, прысвечаных беларускай паэзіі, прозе, музыке, драматургіі.
Адна з найбольш вядоммых і знакамітых газет – газета “Наша Ніва”, якая была заснавана яшчэ ў 1906 г. і адноўлена ў 1991. Газета асвятляе падзеі, якія адбываюцца ў культурным жыцці Беларусі, друкуюць творы як маладых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, так і прызнаных майстроў, такіх, як Васіль Быкаў і інш. У газеце ёсць шмат фельетонаў і цікавых стацей.
Зусім нядаўна выйшаў першы нумар часопіса “Arche”. У ім размешчаны аповесці, апавяданні, кароценькія гісторыі, вершы, артыкулы, пераклады артыкулаў з іншых моў.

Мухавец

+