Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз сучаснай беларускай прозы. Тэма гістарычнага мінулага Беларусі

Авг/10

20

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Прыкметнае развіццё ў беларускай літаратуры атрымаў гістарычны жанр. Можна назваць шмат пісьменнікаў, якія працуюць у гэтым жанры: гэта і Уладзімір Арлоў, М. Ермаловіч, В. Чаропка, Л. Дайнека і інш.

Л. Дайнека напісаў раман «Меч князя Вячкі», дзе адлюстраваў гераічную барацьбу гараджан старажытнага Полацка з тзўтонскімі крыжаносцамі. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў для таго, каб супрацьстаяць ворагу.

Галоўны герой рамана Вячка — князь Кукейноса. 3 самага дзяцінства ён зведаў холад сірочага жыцця. Карміцелька замяніла яму маці, выгадавала хлопца смелым і рашучым. Ужо ў дзіцячыя гады ў яго сфарміраваліся асноўныя рысы характару — любоў да Бацькаўшчыны, да народа. Калі яму споўнілася 16 год, пакляўся, што да апошняга дыхання будзе бараніць сваю радзіму ад тэўтонаў.

Вячка — чалавек высокай маралі, крыштальнага сумлення, вялікай душы, чулы і даверлівы. Сэрца яго перапаўняюць два пачуцці: палымяная любоў да радзімы і пякучая нянавісць да крыжакоў. Разумеючы гэта, крыжакі злачынна выкрадаюць яго пяцігадовую дачку князёўну Соф'ю, якая была цяжка хворая. Жахлівую ўмову ставяць ворагі: за волю князёўны — палову зямлі, палову вады, палову горада. I хоць Вячка балюча перажывае трагедыю, але трымаецца з гонарам, мужна. Не можа ён прыняць умову: вельмі дарагая плата. Епіскапу тэўтонаў Альберту і храністу Генрыху не ўдалося паставіць на калені гордага князя, бо яны не разумелі, што такія гордыя галовы згінае толькі меч. Народ верыць князю. Не выпадкова полацкае веча аднагалосна вырашае аддаць Усяславу Вячку меч, зроблены майстрамі, загавораны ад смерці, асвечаны епіскапам, дзе ў рукаятку закладзены мошчы святой Еўфрасіні. Меч выступае сімвалам барацьбы за справядлівасць.

Гіне князь на полі баю. Калі яму адсеклі руку, то да яго падбег Якаў, каб знесці з вала, але Вячка не згаджаецца і працягвае барацьбу. «У мяне ёсць яшчэ адна рука», — сашчаміўшы зубы, адказаў князь і з усяго размаху ўдарыў тэўтонца, які бег са штурмавой лесвіцай. Яны ўпалі разам: тэўтонец і князь. Так па-геройску, трагічна гіне Вячка. Але і мёртвы ён непераможны. Да апошняга імгнення князь не здрадзіў роду Рагвалодавічаў, да якога належаў, застаўся верным сваёй зямлі і народу. I меч князя Вячкі жыве, справу яго працягваюць яго паслядоўнікі.

Чытаючы раман, мы бачым полымя смяротных боек, што вялі нашы продкі з чужынцамі за свабоду і незалежнасць. Аўтар знаёміць нас з мала вядомымі фактамі з гісторыі Полацкага княства пад час барацьбы з крыжакамі, паказвае імкненне нашых продкаў да незалежнасці.

Тэмаю нацыянальнай гісторыі наскрозь прасякнуты кнігі Уладзіміра Арлова «Дзень, калі ўпала страла» (1988), «Рандэву на манеўрах» (1992). Аўтар звя^ггаецца да складаных шляхсў нашага мінулага, узнаўляе малавядомыя факты і падзеі, апісвае яркія постаці дзеячаў нашага народа.

Аповесць «Дзень, калі ўпала страла» вяртае нас у мінулае старажытнага Полацка, у часы княжання Уладзіміра, мудрага палітыка, мужнага змагара за «зямлю і веру».

Славутаму аўтару «Песні пра зубра» М. Гусоўскаму прысвечана аповесць У. Арлова «Час чумы». Аўтар распавядае пра рымскія старонкі жыцця і дзейнасці паэта, паказвае веліч духу мастака. На ніве гістарычнай прозы У. Арлоў і сёння працуе вельмі плённа, аб чым сведчаць яго творы «Сны імператара», «Міласць князя Гераніма», «Пішу вам у Масковію».

У літаратуру прыйшлі маладыя празаікі, якіх хвалюе тэма мінулага: Вітаўт Чаропка, Мар'ян Віж, Сяргей Тарасаў, Сяргей Астравец і інш.

Вітаўт Чаропка ў рамане «Храм без Бога» намаляваў гістарычныя падзеі на Беларусі ў пач. XVI ст.: паход крымскіх татар на Беларусь, разгром іх пад Клецкам, шляхецкае паўстанне супраць Жыгімонта Старога.

В. Чаропка дэманструе шырокую эрудыцыю, у сваіх даследаваннях стварае вобразы Рагвалода, Рагнеды, Усяслава Чарадзея, Гедыміна і інш. гістарычных асоб.

Пяро Сяргея Астраўца таксама ўваскрашае мінулае нашай зямлі, якое сустракаем у апавяданнях «Сурма», «Эпітафія», «Паўстанне з мёртвых».

У «Сурме» аўтар скрыжоўвае розныя часы: сучасны і мінулы. У творы гучыць паданне пра старажытны Тур-горад. Гэты экскурс у мінулае робіць настаўнік гісторыі, які заклапочаны тым, каб яго аднавяскоўцы памяталі, што «яны — нашчадкі легендарнага Тура». На жаль, не ўсе зразумелі гэта, і смелы настаўнік апынуўся на пенсіі.

Аўтар сцвярджае, што бяспамяцтва нашых людзей — паказчык узроўню нацыянальнай свядомасці і духоўнага развіцця.

Зараз мы ўсе заклапочаны сваёй будучыняй, але забываем сваю гісторыю, мінуўшчыну. Але трэба памятаць, што будучыні не будзе, калі не ведаць памылак мінуўшчыны.

мне очень понравился текст

мне очень понравился текст спасибо таму кто написал!