Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз творчасці Янкі Купалы. Тэма паэта і паэзіі. Дэмакратызм і народнасць яго творчаспі

Авг/10

20

Сярэдняя: 3 (1 голас)

Тэма паэта і паэзіі — адна з асноўных у лірыцы Янкі Купалы. Ужо ў самым пачатку сваей творчасці ён пісаў:

Я не паэта, о крый мяне божа!
Не рвуся я к славе гэткай німала,
Хоць песеньку-думку і высную можа,
Завуся я толькі — Янка Купала.

У гэтых словах — адчуванне той велізарнай ролі і адказнасці, якую бярэ кожны, хто хоча гаварыць ад імя народа.

Сваімі вершамі, паэмамі, драматычнымі творамі Я. Купала навучаў сялян-беларусаў «любіць свабоду, родны край і мову». Ніхто з беларускіх паэтаў пачатку стагоддзя з такім запалам, мужнасцю, таленавітасцю не адстойваў, не бараніў саму ідэю нацыянальнага адраджэння, як Я. Купала. Мэтай сваёй творчасці ён лічыў:

3 цэлым народам гутарку весці,
Сэрца мільёнаў паслухаць біцця...

Можна з упэўненасцю сказаць, што яму ўдалося «песню стварыць ясну, як неба, у кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём». У вершы «Мая навука» (1919) Я. Купала акідвае позіркам пройдзены народам шлях і разважае пра сваю ролю ў барацьбе. Чым была яго паэзія — голасам праўды, люстэркам жыцця ці песняй для аднаго сябе?

Паэт вельмі прыдзірліва аглядае свае паэтычныя скарбы, прыгадвае, як нялёгка было яму стварыць такую песню, каб народ прызнаў яе сваёй. Пры канцы твора ён падагульняе:

Так іншай не знаўшы навукі і школы,
Ў пацёмках шукаў і знайшоў Божы дар;
Цяпер маймі скарбамі — думы-саколы,
Цяпер беларускай я песні ўладар.

Верш «3 кутка жаданняў» (1912), які мы прыгадвалі раней, Я. Купала скончвае наступнымі словам!:

За лепшу долю род нага краю,
За сваіх браццяў ў святой барацьбе —
Гэтакай толькі смерці жадаю,
Памяткі гэткай чакаю сабе.

Да гэтай думкі паэт зноў вяртаецца ў вершы «За ўсё...» (1926). У 1925 г. яму было прысвоена звание народнага паэта. Я. Купала яшчэ раз як бы перажывае пройдзены шлях. Усё было на гэтым шляху — і гора, і радасці. Прыгадваючы сваю дарэвалюцыйную творчасць, ён пісаў, што не раз складаў песні «сярод крыжоў, магіл», але гэта былі песні мужнасці, а не адчаю. Не раз пісаў «крывёй сваіх грудзей», але не пакідаў верыць, што будзе лепш. Але самым высокім імкненнем для яго было бачыць жыццё народа без уціску і прыгнечання:

Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.