Анатоль Вярцінскі. Аналіз творчасці. Рэферат
Анатоль Вярцінскі адносіцца да пасляваеннага пакалення паэтаў. Ён з*яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў «Песня пра хлеб», «Тры цішыні», «Чалавечы знак», «З'яўленне», «Ветрана». Кожная з кніг паэта — сведчанне яго таленту, глыбокага разумення сэнсу жыцця, актыўнага пошуку высокага ідэалу, гармоніі. Сваё жыццёвае крэда паэт сфармуляваў так: «Для чалавека мала проста ненавідзець. Для чалавека мала проста любіць. Для чалавека мала быць проста сумленным. I проста чалавечным мала быць для чалавека. Чалавек яшчэ павінен адчуваць адказнасць за лёс другіх людзей, жыць для другіх, змагацца за агульныя інтарэсы і ідэалы».
Лірычны герой многіх твораў Анатоля Вярцінскага — няўрымслівы «дзівак-чалавек», які імкнецца да ўдасканалення навакольнай рэчаіснасці, не заўсёды задаволены вынікамі сваёй дзейнасці, марыць аб «цярністых шляхах з іх круцізною, з іх небяспечнай загадкаю». Нягледзячы на жыццёвыя недарэчнасці, няўдачы, расчараванні, гэты герой паўтарае,
Што ёсць дабро'на свсце,
Што будзс дабро
I што псраможа дабро.
Верай у перамогу дабра, гармоніі на зямлі напоўнена паэма А. Вярцінскага «Колькі лет, колькі зімі». Розныя буры і стыхіі, якія праляталі над планетай, стараліся прыдаць жыццю неўладкаванасць, унесці ў яго дысгармонію. Але нязменна планета рухалася па шляху абнаўлення, перамагаючы зло:
Чутна: вярнулася птушка з выраю,
лесню спявае сваю ціхамірную.
Звісаюць з нябес да ўлоння зямксга
плады залатыя жыцця... Перамогаі
Перамаглі: гармокія — тлум,
добрая воля — гвалт і глум,
святло — карычневую чуму,
вясна — эіму.
Творам А. Вярцінскага ўласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, аналітычнасць. Паэт асэнсоўвае вечныя праблемы чалавечага існавання, маральныя каштоўнасці жыцця, услаўляе духоўную веліч чалавека, выкрывае абыякавасць і самазадаволенасць. У вершах яго можна знайсці мастацкае тлумачэнне такіх катэгорый, як дабро, праўда, шчасце, ісціна. Сапраўднае шчасце для паэта «не ружова-наіўнае, як першы веснавы цвет», а «сурова-зімняе, што знаходзіць свой шлях у муках і баях». Праўда — гэта тое, што «відавочна, што можна ўбачыць і ўчуць, што можна сэрцам адчуць». А. Вярцінскі «хлуснёю называе хлусню, а мітуснёю — мітусню, нядоўгае — нядоўгім, нядобрае — нядобрым, нячыстае — нячыстым, злачыннае — злачынствам».
Многія радкі вершаў А. Вярцінскага створаны пад уплывам вуснай народнай творчасці, успрымаюцца як афарызмы. Напрыклад: «Нашто бяссрэбранікам серабро — пасрэдных людзей пасрэднік», «Не ўсе хочуць быць добрымі, ды хочуць усе дабраты», «Расстаёмся з самімі сабою — нехта з боем, а нехта без бою», «Самае лепшае свята на зямлі, калі яго спраўляюць двое».
У складаны час напярэдадні XXI ст. паэт, на думку А. Вярцінскага, павінен «гаварыць пра сябе як пра час і пра час — як пра сябе, гарэць у вершах усёй сваёй чалавечай сутнасцю», садзейнічаць дасягненню кожным чалавекам «высокага неба ідэала». Разважаючы над мінулым і сённяшнім жыццём чалавецтва, паэт у адным з апошніх вершаў зборніка «Ветрана» сцвярджае:
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Маральны самы, самы натуральны
пачатак гэты вось жыццёстваральны.
Інакш — якая ад жыцця карысць?
Тварыць!
Жыццё дасцца, каб жыццё тварыць,
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, —
Тварыць!
Пасибки!!!!!!!
Чтоб я делал без вас)))
XD
Сосите все, грёбаные ебланы!!! Чтоб вас черти драли, суки!
Анатоль Вяртинский
Привет 14 СШ 11 классу
Спасибки))))прям спасли от
Спасибки))))прям спасли от неминуемой гибели))
Жемчужный! 11 "В"! сочинение
Жемчужный! 11 "В"! сочинение занято мной! Ваш любимый одноклассник!
Поздно...Твой любимый
Поздно...Твой любимый классный:)
Спасибо!
Спасибо!
P.S. 4-ой школе не списывать:)
Вялiкi дзякуй!
Вялiкi дзякуй!