Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Кузьма Чорны. Рэферат

Июл/10

27

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

(1900—1944)

Нарадзіўся Кузьма Чорны (Мікалай Карлавіч Раманоўскі) 24 чэрвеня 1900 г. у маёнтку Боркі Слуцкага павета ў сялянскай сям'і. Закончыўшы Цімкавіцкае народнае вучылішча, паступіў у Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, якая ў 1919 г. была зачынена польскімі ўладамі. 3 прыходам Чырвонай Арміі працаваў у валасным рэўкоме і Слуцкім павятовым ваенкамаце. У 1923 г. паступіў у БДУ на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака, дзе правучыўся два гады. 3 1924 па 1928 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Веларуская вёска», у 1926—1931 гг. быў старшынёю літаб'яднання «Узвышша»,ў 1932—1937 гг. — галоўным літкансультантам кабінета маладога аўтара пры Саюзе пісьменнікаў Беларусі. 14 кастрычніка 1938 г. беспадстаўна арыштаваны, прасядзеў у мінскай турме амаль 8 месяцаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны жыў у Маскве, удзельнічаў у выданні газеты-плаката «Раздаеім фашысцкую гадзіну». Летам 1944 г. вярнуўся ў Мінск, працаваў у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У апошнія месяцы жыцця цяжка хварэў. Памёр 22 лістапада 1944 г„ пахаеаны на Вайсковых могілках у Мінску.

К. Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускаЙ аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе «наймагутнейшай а'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця».

Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гг. з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа. Пяру К. Чорнага належаць зборнікі апавяданняў «Срэбра жыцця», «Хвоі гавораць», «Вераснёвыя ночы», «Нянавісць», аповесці «Лявон Бушмар», «Люба Лук'янская», «Насцечка», раманы «Сястра», «Зямля», «Бацькаўшчына», «Трэцяе пакаленне», «Пошукі будучыні», «Млечны шлях», у якіх аўтар паказаў жыццё і барацьбу беларускага народа на розных этапах гісторыі.