Водгук на паэму Францішка Багушэвіча "Кепска будзе!"
Паэма Францішка Багушэвіча «Кепска будзе!» — самы буйны паэтычны твор пісьменніка, які праўдзіва расказвае аб жыцці народаў Расіі і Беларусі, аб цяжкай долі прыгонных сялян. Паэма вельмі цікавая, ад-метная, яна не падобная да твораў В. Дуніна-Марцін-кевіча ці Паўлюка Багрыма. Паэме не ўласцівыя сродкі рамантызму, а, наадварот, ёй характэрны фальклорныя матывы, якія Багушэвіч пераасэнсоўвае і паказвае, што трагічны лёс чалавека з народа залежыць не ад таго, што ён няўдачлівы, што яму не шанцуе ў жыцці, а ад сацыяльных умоў. Багушэвіч сцвярджае, што лёс Алін-даркі ў гэтай паэме — не выключэнне, ён звычайны, тыповы для працоўнага чалавека, у ім увасоблена цяж-кая доля ўсяго народа.
Шсьменнік раскрывае характар Аліндаркі, нара-джэнне якога прынесла ў сям'ю сапраўднае гора. У даўнейшыя часы існавала павер'е аб тым, што чала-век, які нарадзіўся ў «марцы», будзе нешчаслівым, бо сакавік — месяц дрэнны. Ды і ўвогуле, калі наступала вясна, пачынаўся голад і цяжкія хваробы, ад якіх людзі мерлі як мухі. Мабыць, гэта павер'е і легла цяжкім бярэмем на лёс Аліндаркі, які рана застаўся сіратою. Хлопчыка бярэ на гадаванне жанчына, якая праз нейкі час памірае. Але ўрэшце Аліндарка пападае ў добрыя рукі аднаго селяніна. Гэты чалавек вырасціў чулага, мужнага, працавітага, з добрай душой хлопца. Жыццё-выя абставіны складваюцца так, што Аліндарка трап-ляе ў турму, але на дапамогу прыходзіць яго айчым, які пасля доўтіх хаджэнняў па кабінетах атрымоўвае каштоўны ліст, і хлопец вяртаецца ў вёску. Вобраз Аліндаркі яркі і запамінальны. Ф. Багушэвічу ўдало-ся стварыць нацыянальны характар.
У паэме «Кепска будзе!» Багушэвіч паказаў не толькі бяду-гора беларускага народа, які ўсё сваё жыццё працуе і за гзта нічога не атрымоўвае, акрамя пакутаў, але і тое, што свабода з'яўляецца самым дарагім на-быткам чалавека. У канцы твора гучыць надзея на лепшае жыццё, якое народ заслугоўвае.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 24 недели назад