Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Якуба Коласа "Новая зямля". Паказ духоўнага багацця працоўнага чалавека

Окт/10

20

Сярэдняя: 1 (2 галасоў)

Міхал — тыповы прадстаўнік сялянства, якое ва ўмовах царізму цярпела буржуазна-палітычны і чыноўніцкі гнёт. Малазямеле прымушае яго ісці на сплаў лесу, на службу да князя Радзівіла. Але праца лесніка не выратоўвае яго ад беднасці. Ен трапляе ў поўную залежнасць ад пана-ляснічага, становіцца паднявольным чалавекам. Ляснічы зусім не лічыцца з Міхалам, прымушае яго часта пераязджаць з месца на месца. Міхал не хоча зносіць здзекі і абразу. Ен настойліва ўпарта шукае выхаду з паднявольнага становішча. Пасля смерці старога ляснічага Міхал вырашае купіць зямлю, прыдбаць свой кут. Міхал любіць зямлю моцна, шчыра. З дзіцячым замілаваннем, ідучі са службы, любуецца ярынаю і жытам на першай гаспадарцы. Зямля запаўняе думкі, надзеі Міхала. Мара аб вольнай працы на вольнай зямлі становіцца яго жыццевай мэтай, яго срасцю. Зямля ва ўяуленні Міхала — крыніца дабрабыту, "промень волі і свабоды". Міхал паказаны ў сям'і і на службе. Вобраз яго раскрываецца ва ўзаемоадносінах з панамі, леснікамі, братам Антосем, жонкай, дзецьмі. Па натуры Міхал добры, спагадлівы. Ен любіць дзяцей, хоць часам строга ставіцца да іх, чула адносіца да брата, глыбока паважае яго. Галоўнае ў характары Міхала — любоў да зямлі, ненавісць да прыгнету, імкненне да свабоды. Паступова ў Міхала абуджаецца чалавечая годнасць, расце свядомасць. Міхал – асоба моцная, цягавітая, здольная пераносіць жыццевыя нягоды, непахісная ў дасягненні сваей мэты, трагічная.

Хараство душы селяніна-працаўніка, адданага сына зямлі, асабліва ярка раскрыта ў вобразе дзядзькі АНТОСЯ. Антон — чалавек свабодалюбівы. Ен пратэстуе супраць прыгнету паноў і царскіх чыноўнікаў, бярэцца за ажжыцяулене жыццевай мары Міхала. На плячах дзядзькі ляжаць усе клопаты па гаспадарцы. У вобразе Антося паказана таленавітасць і працоўная сіла народа. Дзядзька — чалавек адароны ад прыроды, яркая, багатая натура з вялікімі задаткамі. Ен — адмысловы работнік, да ўсяго здатны майстар на ўсе рукі. Дзядзька зачароўвае сваёй натурай, адкрытасцю душы, шчырасцю. Ен — прыроджаны штукар, весяльчак, забаўнік, чалавек востры на слова, любіць пажартаваць. Мова яго багатая на прыказкі і прымаўкі. У гумары Антося, у яго жартах выяуляецца мудрасць і дасціпнасць народа, яго розум і духоўная прыгажосць. Антось любіць дзяцей, добра ведае іх псіхалогію, інтарэсы, патрэбы, гаворыць з імі, як са старымі, раіцца, спрачаеца. Ен іх дарадчык, настаўнік і судзя. Дабрата, шчырасць, спагадлівасць, ветлівасць, ласкавасць, дасціпнасць – гэтыя душэўныя якасці Антося выяуляюцца ў яго ўчынках, паводзінах. Сацыяльныя супярэчлівасці выклікаюць у душы Антося пратэст і абурэнне. Выказваючы нянавісць да паноў, царскіх чыноўнікаў і памешчыкаў — буржуазнага ладу, ен, як і Міхал не ведае, як працоўнаму чалавеку пазбавіцца эксплуатацыі і знайсці свае шчасце.

Вобраз ГАННЫ — жонкі Міхала займае невялікае месца ў паэме. Яна заўседы за працай, занятая гаспадарскімі справамі. Ганна — добрая, рухлівая, сумленная гаспадыня. Яна шчырая, ласкавая маці. Маці прытрымліваецца дзедаўскіх звычаяу, верыць у розныя прыкметы. Ганна разважлівая і практычная жанчына, добры дарадчік у сям'і.

Паэму "Новая зямля” Я.К. прысвяціў народу. У народзе ен бачыць тыя творчыя сілы, якія могуць зніш чыць несправядлівасць, абнавіць зямлю, зрабіць яе прыгожай. З дакладнасцю вучонага-этнографа апісвае ен усе звычаі і абрады, якія бытавалі ў той час на Беларусі. У разнастайных, цікавых і паэтычных малюнках раскрываецца штодзенны быт Міхалавай сям'і. Прычым гэтыя малюнкі настолькі тыповыя і характэрныя, што знаемячыся з гісторыямі жыцця адной сялянскай сям'і, мы атрымліваем поўнае ўяулене аб усім бел. народзе. Успомнім снеданне ў хаце Міхала. Сап раўды, яда ў сялянскай сям'і — гэта цэлы абрад, са строга ўстаноўленымі правіламі і парадкамі, якія ўсталяваліся даўно і няухільна, падтрымліваліся ўсімі. Стол засцілаўся абрусам, збіраліся абавязкова ўсе члены сям'і, кожны меў сваё пастаяннае месца. У кут звычайна сажалі пачэснага госця. Малыя дзеці, якія яшчэ не ведалі парадку, асобна елі, а за сталом, дзе сядзелі дарослыя і старэйшыя дзеці, панавала цішыня і парадак. “Там хлопцы гаркацца нясмелі". У гэтым строгім парадку адчувалась павага да ўсяго, што знаходзілася на стале, як да здабытку цяжкай працы. Лепшы кавалак уступаўся таму, хто больш працаваў. Так праходзіла раніца ў нядзельку. Буднія дні запоўнены цяжкай працай. Працавалі і дарослыя і дзеці. У працы наібольш поўна раскрываюцца творчыя сілы і здольнасці народа, яго духоўная веліч і прыгажосць. Чым глыбей удаецца Я.К. раскрыць унутраны свет працоўных людзей, паказаць іх маральную і духоўную перавагу над прадстаўнікамі пануючых класаў, тым мацней гучыць пратэст супраць існуючага ладу.

З вялікай любоўю апісвае Я.К. простых людзей у раздзеле "Падгляд пчол". Да падгляду пчол у сям'і Міхала рыхтаваліся як да вялікага свята. Мужчыны зранку мылі галовы, падкручвалі вусы, надзявалі новыя камізэлькі. А калі збіраліся госці, у Міхалавай хаце пачынаўся вяселы сялянскі банкет. Апісане сялянскага банкету не толькі стварае яркае ўяуленне аб звычаях і побыце таго часу, але дапамагае зразумець характар простых людзей. Мы бачым, як гасцінна і прыветліва сустракае сям'я Міхала гасцей і з якой павагай трымаюцца госці.