Водгук на п'есу Янкі Купалы "Тутэйшыя"
У п'есе «Тутэйшыя» выявілася вялікая трывога аўтара за духоўную спадчыну беларускага народа, яго нацыянальную свядомасць. 3 тутэйшасцю — беспрынцыповасцю, недастаткова развітай свядомасцю, пасіўнасцю, скоранасцю — трэба змагацца, лічыць драматург. Падкрэсліваючы трагедыйны лад п'есы, Я. Купала назваў яе «трагічна-смяшлівымі сцэнамі». Напісаны твор у 1922 г., сцэнічнае жыццё атрымаў у БДТ-1 у 1926 г. Але хутка п'еса была знята з рэпертуару як твор нацыяналістычны. Толькі ў 1982 г. пра п'есу ўспомніў Магілёўскі абласны драматычны тэатр (рэжысёр В. Маслюк). Нядоўгім было сцэнічнае жыццё п'есы і тут: пасля паказу ў Мінску яе знялі з рэпертуару. У 1988 г. твор Купалы быў надрукаваны ў 9-м нумары часопіса «Полымя», а з 1990 г. ідзе на сцэне нацыянальнага тэатра імя Я. Купалы (рэжысёр М. Пінігін). Зараз п'еса «Тутэйшыя» ўведзена ў школьныя праграмы, да яе звяртаюцца шматлікія літаратураведы і публіцысты.
Падзеі ў п'есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час — 1918—1920 гг., калі адна акупацыя змянялася другой. Цэнтральнай фігурай у творы з'яўляецца Мікіта Зносак (звычайны выхадзец з вёскі), які пры царызме быў калежскім рэгістратарам — ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. У новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: «Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае». Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ёв жыве (польскай, нямецкай, царскай, савецкай), хто ён сам (беларус ці не беларус), абы толькі была ежа, вопратка і добрая служба. Палітычная сітуацыя ўплывае нават на імя галоўнага персанажа, які называе сябе то па-польску (Нікіціуш Знасілоўскі), то па-руску (Никитий Зносилов).
У вобразе галоўнага персанажа Я. Купала ўвасобіў тып нацыянальнага нігіліста, -здрадніка. Сапраўднае сваё аблічча Мікіта Зносак выяўляе ў час гутарак з настаўнікам Янкам Здольнікам, якога ён з пагардай называе «панам дырэктарам беларускай басоты». Зносак адмаўляе ўсё беларускае, калі гаворыць пра «адзіны непадзельны рускі язык», які б ён «завёў ад Азіі да Аўстраліі, ад Афрыкі да Амэрыкі і ад Смаленску да Бэрліну».
У п'есе Я. Купала з'едліва і іранічна выкрывае не толькі Зноска, але і іншых тутэйшых: Усходняга і Заходняга вучоных, Спічыні, Насту Пабягунскую, Даму, Папа, Спраўніка, Пана і інш. Вучоныя Усходні і Заходні з'яўляюцца ў п'есе тройчы, у часы крутых паваротаў гісторыі, змены ўлады. Адзін другому яны спрабуюць даказаць, што тэрыторыя Беларусі належыць або да Расіі, або да Полыпчы. Згаджаюцца вучоныя толькі ў адным: Беларусь не можа быць самастойнай. Вобразамі вучоных аўтар імкнецца паказаць згубны ўплыў на людзей невуцтва, псеўдавучонасці, нацыянальнага нігілізму.
Усіх герояў мінскай «брахалкі» можна назваць кампаніяй учарашніх гаспадароў жыцця, якіх бурлівыя падзеі выкінулі на сметнік гісторыі. Шукаючы цёплага месца пад сонцам, імкнучыся да асабістай нажывы, яны адракліся ад сваёй мовы, роднай зямлі, нават ад саміх сябе. Такія «тутэйшыя» выклікаюць не толькі насмешку, непрыязнасць, але і жаль, горыч, пакутлівы роздум аб тым, што хвароба «тутэйтасці» не вылечана і сёння. Мы настолькі звыкліся з ёй, што не заўважаем, як ганьбіцца беларуская культура, забываецца родная мова. Я. Купала ў п'есе як бы прарочыў гэту хваробу і той час, калі зноскі і спічыні стануць прадвызначаць лёс бацькаўшчыны. На шчасце, гэты час мінае. Праўда, і сёння не ўсе нашы сучаснікі змогуць даць адказ на пытанне, якое задаў Я. Купала яшчэ ў 1911 г.:
ПрЫйдуць людзі з Усходу,
Прыйдуць з Захаду людзі
I сяытаюць у нас:
«Скуль, якога вы роду?
Дзе эяыля ваіпа будзе,
Дэе айчызна ў вас?»
Адмоўным персанажам проціпастаўляюцца ў п'есе вобразы, якія прадстаўляюць беларускі народ, — Янка Здольнік, яго вучаніца і паслядоўніца, пазней жонка Алена, яе бацька Гарошка. Кожны з іх разумее пасвойму падзеі, якія адбываюдца, і шукае сваё месца ў складаных абставінах часу. Гэтыя вобразы раскрываюць такія рысы беларускага нацыянальнага характару, як працавітасць, сумленнасць, шчырасць, мужнасць. Станоўчыя імкненні беларускага народа ўвасабляе Янка Здольнік. Гэта чалавек перадавых поглядаў, з цвёрдымі жыццёвымі прынцыпамі, які адмаўляе старыя парадкі і хоча далучыцца да грамадскай работы. Аднак у творы Здольнік — не палітычны дзеяч, а хутчэй рамантычна настроены ідэаліст, поле дзейнасці якога нешырокае.
П'еса «Тутэйшыя», напісаная больш за 70 гадоў таму назад, застаецца надзвычай актуальнай і ў нашы дні. Выкрываючы прыстасавальніцтва, лжывасць, здрадніцтва, псеўдавучонасць, яна вучыць праўдзе, выхоўвае пачуццё нацыянальнай гордасці, высокай чалавечай годнасці.
Дыскусіі
2 года 36 недель назад
3 года 29 недель назад
3 года 35 недель назад
3 года 35 недель назад
3 года 45 недель назад
4 года 36 недель назад
4 года 37 недель назад
4 года 37 недель назад
5 лет 25 недель назад
5 лет 28 недель назад