Водгук на верш Пімена Панчанкі "Белыя яблыні"
У пасляваенных творах Пімен Панчанка вядзе шчырую, сяброўскую размову з чытачом. Адчуваецца яго неспакой, грамадзянская ўсхваляванасць за месца чалавека ў жыцці. Лірычны герой Шмена Панчанкі не імкнецца да славы, ён шчаслівы тым, што жыве ў імя той вялікай мэты, для дасягнення якой патрэбны і арліныя крылы, і горды арліны пат ляд. З думкай аб чалавеку, яго шчасці і стварыў паэт свой верш «Белыя яблыні». Мне здаецца, што гэты верш узнік у некаторай ступені і пад уздзеяннем «Мадонны Літы» Леанарда да Вінчы, вялікага майстра эпохі Адраджэння.
У вершы «Белыя яблыні» аўтар апявае самага дарагога чалавека — маці, услаўляе жанчыну. Першая частка верша насычана малюнкамі веснавой прыроды, парывістай у сваей жыватворнай сіле. «Белыя яблыні» — сімвал маладосці, чысціні. Паводле легенды, з іх нараджаюцца дзяўчаты на нашай зямлі. Але верш не пра легенду. Яна служыць паэту толькі адпраўным пунктам для роздуму пра радасць, трывогі і боль маці, пра дабрату, самаахвярнасць і сілу мацярынскай любві.
У другой частцы верша гучыць маналог пра мацярынскі подзвіг, пра яе ласку, сардэчнасць, цеплыню. У жанчыны-маці цяжкая доля, але пачэсная, святая — аддаваць цяпло сваей душы людзям, сваім дзецям. Здольнасць да самаахвярнасці робіць жанчыну мудрай, велічнай. Сваім мацярынскім цяплом яна сагравае нас. Гэтыя акалічнасці і дазволілі Я. Брылю назваць верш «Белыя яблыні» гімнам «маладосці, кахання, прыгажосці сапраўднага чалавека».
Але верш услаўляе не толькі маладосць і прыгажосць, але і чысціню. Гэта адна з прьгчын, якая, на маю думку, пабудзіла паэта даць такую назву вершу. А другая прычына ў тым, што аўтар як бы выказвае свой погляд на тое, якімі павінны быць людзі — сардэчнымі, чулымі, сумленнымі, працавітымі.
Радзіма і маці — гэта самае дарагое, чым валодае кожны з нас. Я думаю, што вялікае патрыятычнае пачуццё пачынаецца з любві да маці, бо яна сваей працай, клопатамі пра нас, мацярынскай цеплынёй выхоўвае ў нас чуласць, сардэчнасць, маральную чысціню.
Мова твора парывістая, энергічная, узнёслая, поўная руху. Напрыклад, дзеясловы маюць метафарычны сэнс: «сок прарывае бяросту», «рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр », « гладзяць яліны свой ельнік».
Пейзаж поўны дынамікі, хараства. Ствараецца ўражанне ўрачыстасці.
Мяне гэты верш вельмі ўсхваляваў, бо я ў ім убачыла і сваю маці, і маці сваіх сяброў.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 24 недели назад