Водгук на верш Пятруся Броўкі " А ты ідзі!"
На ўроку беларускай мовы я пазнаёмілася з вершам Пятруся Броўкі “А ты ідзі!” . Верш мне вельмі спадабаўся, аставіў у душы след. Ен пранізаны філасофіяй жыцця, застаўляе задумацца аб галоўным выбары – выбары свайго шляху ў жыцці.
Творчасць Петруся Броўкі — паэтычны летапіс народнага жыцця. Яго паэзія - гэта светлыя і шчырыя песні, якія майстар слова праспяваў роднай зямлі. Дружба, каханне, аптымізм, радасць сумеснай працы, перажыванні —галоўныя тэмы твораў П. Броўкі. Значнае месца ў яго творчасці займае тэма Вялікай Айчыннай вайны.
Верш “А ты ідзі!”, які быў напісан у 1965 гадзе, адлюстроўвае духоўны стан паэта ў той час.
Кожны чалавек шукае сваю сцежку ў жыцці . Ад жаданняў залежыць выбар, ад выбара – шлях, а ад шляха - жыццё. І калі на жыццёвай дарозе пастаюць перашкоды, то чалавек сам вырашае: прымірыцца або змагацца. І якой бы цяжкай яна не была, трэба быць мужным і ўпэўненным у сваіх сілах.
Рэзкімі, выразнымі моўнымі сродкамі пісьменнік “малюе” перашкоды, якія могуць сустрэцца на шляху кожнага чалавека:
Няхай жуда, няхай адзін,
Няхай каменне, твань і багна…
Увесь верш нібы заклік. Пачатак слупкоў адлюстроўвае жорсткую праўду жыцця. А словы “А ты ідзі! А ты ідзі!” , якія паўтараюцца ў канцы кожнага слупка, з’яўляюцца галоўнымі і падкрэсліваюць: не гледзячы ні на што, ісці ўперад і жыць далей.
Хоць верш і быў напісаны ў 1965 годзе, ён цалкам актуальны цяпер, таму што ў любы час існуюць перашкоды на жыццёвым шляху, І менавіта такія творы надаюць сіл, дапамагаюць паверыць у сябе і вучаць не здавацца.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 24 недели назад