Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Аналіз творчасці Францішка Багушэвіча.

Авг/10

18

Сярэдняя: 3.2 (9 галасоў)

Францішак Багушэвіч увайшоў у гісторыю беларускай літаратуры, усёй мастацкай культуры народа як першы нацыянальны паэт, які сярод пісьменнікаў 19 стагоддзя вызначыўся тым, што ўпершыню загаварыў пра існаванне беларускай нацыі, адзначаючы агульнасць мовы і псіхалагічнага складу народа. Яго прадмова да выдадзенага за мяжой, у Кракаве, паэтычнага зборніка «Дудка беларуская» (1891) стала сваеасаблівым маніфестам нацыянальнага Адраджэння.

Цэнтральнымі тэмамі ў творчасці Ф. Багушэвіча з'яўляюцца тэмы народнай нядолі, Радзімы, роднай мовы, паэта і паэзіі, крытыкі самадзяржаўя. Аўтар вызначае ідэал чалавека («Ахвяра»), да якога неабходна імкнуцца кожнаму сумленнаму чалавеку.

У сваіх творах паэт глядзіць на свет вачыма селяніна, выяўляе яго настроі і філасофію жыцця. Да чытача аўтар звяртаўся ад імя селяніна Мацея~Бурачка або Сымона Рэўкі з-пад Барысава.

Тэма народнай нядолі, бяспраўя селяніна — асноўная ў творчасці пісьменніка.

Ф. Багушэвіч свядома гіпербалізуе карціну бяспраўя і галечы, сацыяльнай няроўнасці, у якой жыве народ. Гэтай мэце служыць прыём кантрасту, дзе супрацьпастаўлены малюнкі беднасці і галечы адных малюнкам багацця і раскошы іншых. У вершы «Бог не роўна дзеле» паэт піша:

Чым-то дзеіцца на свеце,
Што не роўна дзеле Бог?
Адзін ходзе у саеце,
У золаце з плеч да ног,
А другому, каб прыкрыцца
Хоць анучай — велькі труд;
Весь, як рэшата, свіціцца,
Адны латы, адзін бруд!

У творах Ф. Багушэвіча мы бачым глыбокі аналіз тых працэсаў, што адбываліся ў Беларусі пры канцы XIX ст.: узмацненне палітычнага і нацыянальнага ўціску з боку самадзяржаўя, паглыбленне сацыяльных канфліктаў і, з другога боку, абуджэнне народнай думкі, унутраная патрэба селяніна вырвацца са спрадвечнага кола прыніжанасці, сцвердзіць сябе як асобу.

Герой верша «Дурны мужык, як варона» ўсведамляе, што ўсё ў свеце зроблена яго рукамі, але карыстацца вынікамі сваёй працы ён не мае магчымасці:

Ці ж не дурань мужык гэта:
Гарэ, сее усё лета,
А як прыйдуцца дажынкі,
Няма збожжа ні асьмінкі...

Адсюль і рэфрэн верша, напоўнены горыччу і іроніяй:

Дык крычыце ж, біце ў звона:
Дурны мужык, як варона!

Некаторыя паэтычныя творы Ф. Багушэвіча нагадваюць маналогі, як, напрыклад, «Ахвяра», «Не цурайся», «Думка» і інш. У вершы «Не цурайся» селянін звяртаецца да інтэлігента з просьбай не цурацца яго:

Не цурайся мяне, панічок,
Што далонь пакрываюць мазолі;
Мазоль — працавітых значок,
Не заразе цябе ён ніколі.

Герой верша разумев, што яму не хапае ведаў, таму і просіць адукаванага чалавека падаць руку яму, «сляпому», і давесці да дарогі:

Не блудзіў бы і я серад лому
I калючак, што раняць мне ногі!
Як бачым, аўтар верша, падобна дэмакратам друй паловы XIX ст., упэўнены ў тым, што праз асвеу можна змяніць становішча сялянства. Адсюль і радкі ў творы аб тым, што непісьменнасць, неадукаванасць вядуць «да здрады... ад праўды адводзяць!»

Героі вершаў Ф. Багушэвіча спрабуюць акрэсліць сваю нацыянальную сутнасць блізкімі па жыццёвым вопыце паняццямі: хата, зямля, родныя людзі. Нацыянальнае ў свядомасці селяніна цесна звязана з рэлігійным, таму і пакутуе герой верша «Хрэсьбіны Мацюка», калі «хрысцілі» яго казакі. Сябе Мацей успрымае «тутэйшым», г. зн. уніятам, а гвалтоўнае перахрышчванне ў праваслаўе для яго — асабістая трагедыя.

Такім чынам, героі вершаў Ф. Багушэвіча паступова пачынаюць усведамляць сябе асобамі, імкнуцца «людзьмі звацца». Асабліва ярка рост самасвядомасці народа мы бачым у паэме «Кепска будзе!», дзе безыменны Аліндарка набывае свае імя, вяртаецца ў свой родны свет.

Гісторыя жыцця Аліндаркі мае сімвалічны сэнс, таму што герой паэмы — тыповы прадстаўнік беларускага сялянства, прыніжанага і прыгнечанага. У творы аўтар свядома гіпербалізуе нядолю народа, кіруючыся мастацкім крэдам, выказаным у вершы «Мая дудка»:

От каб як заграла:
Каб слязьмі прабрала,
Каб аж было жудка,
От то мая дудка!..

Там, дзе пануюць беднасць і гора, там сустракаецца і няшчырасць. Кума не давезла дзіця да касцёла, сама перахрысціла хлопчыка ў рацэ Бярэзіне, а маці схлусіла, што ксёндз даў імя «потым з каліндарка».

Матка прандзей з хаты ў сені.
Як бы цівун гнаў па карку,
Усё шэпча то іменне:
«Аліндарку, Аліндарку!»

Так хлопчык набыў імя, якое не запісана ў царкоўнай кнізе, што потым прынесла столькі гора і пакутаў. Хоць здаецца, што Аліндарка і без таго нацярпеўся ад жыцця, здзейснілася прароцтва бацькі:

Як я толькі нарадзіўся —
Бацька сказаў: «Кепска будзе!»
Ну дык жа ж не памыліўся:
Здзекавалісь Бог і людзе.

Аліндарка зведвае смерць родных, сіроцтва, голад, але свет не без добрых людзей. Знайшоўся чалавек, які прыгрэў хлопчыка, выгадаваў яго. Толькі аднойчы з'явіўся ў хаце асэсар, які стаў абвінавачваць Аліндарку ў тым, што той «хаваецца з някруцтва». Хлопец заступіўся за сябе і айчыма, не дазволіў асэсару біцца:

Я ж узяў яго за грудзі
Упіхнуў лыбом у дзверы.

Астрог, няволя — пакуты, страшней за якія, здаецца, няма ў свеце... Але зноў жа яго ратуе айчым, які

... торбу ўзяў на плечы,
Па начальству просьбы жара.
Трэйчы Вільню, сем раз Ліду
Ён. адведаў...

Новы асэсар апытаў суседзяў, якія ведалі бацьоў Аліндаркі, самога хлопчыка, і нарэшце... свабоа. Іронія лёсу заключаецца ў тым, што выйшаў індарка на волю «ў марцы», у той дзень, калі яго рысцілі.

Трагедыя Аліндаркі, трагедыя народа ў тым, што арод, як і герой паэмы «Кепска будзе!», пазбаўлены ласнага імя, не мае правоў на далейшае вольнае звіццё, на духоўную самастойнасць. I ў той жа час Ф. Багушэвіч паказаў, як паступова раджаецца душа беларуса, як народ імкнецца да ухоўнай дзейнасці. Усёй сваёй творчасцю Ф. Багушэвіч сцвярджаў, то мова наша ёсць «...такая ж людская і панская, к і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая ая». У прадмове да паэтычнага зборніка «Дудка ларуская» паэт не толькі падкрэсліваў думку аб ім, што мова народа з'яўляецца падмуркам нацыяальнага дома, але і перасцерагаў, што знікненне моы прыводзіць да зніккення нацыі: «Шмат было акіх народаў, што страцілі найперш сваю мову, так к той чалавек перад скананнем, катораму мову зойе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы ашай беларускай, каб не ўмерлі!» Родная мова, нацыянальныя традыцыі і культура — вось сапраўдны скарб, які атрымалі нашчадкі ад сваіх продкаў. Справа іх гонару і годнасці зберагчы і памноыць гэты скарб. Менавіта да гэтага заклікаў вялікі патрыёт нашай Айчыны Францішак Багушэвіч.

Францішак Багушэвіч

Почему не указываете автора? Хочется воспользоваться статьей, а сослаться ненакого(((((

Ты дебил?

Потому что автор какой то школьник