Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Літаратура эпохі Сярэднявечча (X—XV ст.) і Рэнесансу

Июн/10

25

Сярэдняя: 3.7 (19 галасоў)

Беларуская літаратура прайшла амаль тысячагадовы іплях развіцця. Вытокі яе і карані ўзыходзяць да Кіеўскай Русі, калі ўсходнеславянскія плямёны жылі адной сям'ёй. У той час бытавалі перакладныя і арыгінальныя творы тыпу жыцій (аповесцей пражыццё і дзейнасць герояў, прызнаных царквою святымі), апокрыфаў (пра стварэнне свету, пра Адамаі Еву, жыццё Хрыста), летапісаў, хаджэнняў, маленняў. У такіх творах, як «Хаджэнне багародзіцы па пакутах», «Троя», «Маленне» Данііла Заточніка, «Аповесць мінулых гадоў», адлюстравалася гераічная гісторыя і веліч роднай зямлі, апісаны самыя разнастайныя падзеі, з'явы, выкарыстаны народныя легенды і паданні.

Тагачаснае жыццё на Беларусі знайшло сваё адлюстраванне ў гістарычных летапісах — «Аповесці мінулых гадоў» і «Полацкім летапісе». 3 іх вядома, што першая беларуская дзяржава — Полацкае княства —пачала сваё існаванне ў часы княжання Рагвалода(другая палова X ст.). Як сведчаць летапісы, Полацкае княства было цалкам самастойнай дзяржавай з усімі адпаведнымі атрыбутамі: суверэннай уладай князя Івеча, адміністрацыяй, сталіцай, войскам, грашовай сістэмай. Летапісы і легенды данеслі да сённяшніх дзён весткі пра дачку Рагвалода — прыгожую і ганарлівую князёўну Рагнеду. Да яе прыслаў сваіх сватоў кіеўскі князь Уладзімір (пазней названы Хрысціцелем), якому Рагнеда (а ёй у той час было 12 гадоў)адмовіла. Разгневаны Уладзімір у 980 г. пасылае на Полацк войска. Горад быў зруйнаваны, Рагвалод,яго жонка і два сыны забіты, Рагнеда вывезена ў Кіеў. Пад прымусам яна становіцца жонкай Уладзіміра, ад якога нарадзіла чатырох сыноў і дзве дачкі: Ізяслаў(князь полацкі), Мсціслаў (князь чарнігаўскі), Яраслаў Мудры (князь ноўгарадскі і кіеўскі), Усевалад, Прадслава і Праміслава. Пад канец жыцця Рагнеда пастрыглася ў манашкі і пад імем Анастасіі памерла ў 1000 г.

Для старэйшага сына Ізяслава Уладзімір будуе горад Ізяслаўль (цяпер Заслаўе пад Мінскам) і аддае дзедава княства. Ад Ізяслава пачынаецца полацкая княжацкая дынастыя.

У 1001 г. у Полацку княжыць сын Ізяслава Брачыслаў, пазней — яго сын Усяслаў, названы Чарадзеем. Княжанне апошяяга (1044—1101) лічаць часам найвышэйшага росквіту і ўздыму Полацкага княства. Яго тэрыторыя пашырылася аа кошт Мінскага, Віцебскага, Аршанскага, Мсціслаўскага, Друцкага, Лагойскага, Слуцкага і іншых княстваў. Улада Полацка пашырылася і на ніжняе Падзвінне да самога Варажскага(Балтыйскага) мора, дзе ўзніклі колішнія фарпосты княства — гарады Герцыке і Кукенойс (аараз тэрыторыя Латвіі). У час княжання Усяслава развіваліся шматлікія рамёствы, гандаль, высокага росквіту дасягнулі мастацтва, адукацыя, дойлідства. У той час быў узведзены велічны Сафійскі сабор; ён як бы сцвярджаў роўнасць Полацка з Ноўгарадам і Кіевам, дзе падобныя храмы ў гонар святой Сафіі з'явіліся крыху раней.

У славутай рыцарскай песні «Слова пра паход Ігараў» велічны Баян малюе Усяслава як чараўніка,шчырага і працавітага князя, чалавека непакорнага духу і вялікага розуму.

У 1067 г. Усяслаў рушыў на Ноўгарад. Паводле летапісаў, ён амаль поўнасцю спаліў горад, захапіў упалон жанчын і дзяцей, паздымаў з ноўгарадскай Сафіі званы і панікадзілы. У тым жа годзе Усяслаў ЧарадзеЙ выбіў кіеўскую дружыну з Новагародка (цяперашні Навагрудак) і заявіў свае правы на літоўскія землі. Гэтыя перамогі ўстрывожылі трох сыноў Яраслава Мудрага (Ізяслава, Святаслава і Усевалада), якія аб'ядналі войскі і рушылі ва Мінск. Бітва на Нямізе3 сакавіка 1067 г., у ходзе якой палачане адступілі,была адной з самых жудасных. Яна стала сімвалам бессэнсоўнай барацьбы.

Пасля смерці князя-чарадзея Усяслава развіццёПолацкага княства ідзе на спад. Яно дзеліцца на асобныя княствы (Мінскае, Віцебскае, Лагойскае іінш.). У кожнші з якіх замацаваўся той ці іншы род полацкіх князёў.

У канцы XII ст. было напісана «Жыціе Ефрасінні Полацкай». У ім у храналагічнай паслядоўнасці расказваецца пра жыццё першай беларускай асветніцы, унучкі Усяслава Чарадзея Ефрасінні Полацкай.