Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на аповесць Васіля Быкава "Знак бяды". Ідэйны змест. Вобразы Петрака і Сцепаніды

Ноя/10

04

Сярэдняя: 3.5 (6 галасоў)

У 1982 г. за аповесць "Знак бяды” Васіль Быкаў (В.Б.) удастоен Ленінскай прэміі. Тут галоўнымі героямі з'яуляюцца малапісьменныя сяляне — Сцепаніда і Пятрок Багацькі. Амаль усе падзеі адбываюцца на хутары Яхімоўшчына і ў весцы Выселкі і паказаны ў двух планах: у перыяд калектывізацыі і ў першыя месяцы вайны. Аднак пісьменнік упершыню ўвагу надае перадваенным падзеям, асабліва калектывізацыі, калі груба парушаліся прынцыпы пабудовы сацыялізму, калі прыспешваліся тэмпы і людзей сілком застаўлялі ўступаць у калгасы. В.Б. сказаў горкую праўду пра трыццатыя гады на весцы. Сення гэта тэма стала больш актуальнай, бо мы ведаем пра раскулачванне, пра людзей, якія знайшлі свой апошні прытулак у Курапатах. Бязвіннымі ахвярамі сталі тысячы сумленных сялян.

Падзеі перад- і ў вайну гавораць пра тое, што трагедыя беларускага народа пачалася задоўга да чэрвеня 41г. Рэшткі спаленнай і разбураннай людзьмі і часам хутарской сядзібы са старай скалечанай ліпай, на якую нават вароны баяліся сесці, — першы і галоўны знак бяды, той трагедыі, якая адбывалася з людзьмі, што жылі на гэтым хутары. Усе падзеі ўспрымаюцца праз уяуленне галоўных герояу.

Цэнтральнымі вобразамі з'яуляецца сям'я Багацькаў. Атрымаўшы ад Савецкай улады дзве дзесяціны зямлі, Сцепаніда і Пятрок працавалі на ёй не разгінаючы плеч. Асабліва быў задаволены ПЯТРОК, таму што ў сям'і бацькоў ён быў за парабка. Нялегкая гэта была барацьба з зямлей за жыццё. Назаўседы ў памяці засталося, як яны без каня апрацоўвалі зямлю.

Чалавек, па натуры спакойны, аддаўшыся працы на гаспадарцы, Пятрок ва ўсім давяраўся жонцы. Сцепаніда была актыўная ў грамадскім жыцці. Наведвала лікбез. Уваходзіла ў склад камітэта беднаты, а калі пачалі ствараць калгас, першай падала заяву. Спачатку людзі адчувалі, што калектыўная гаспадарка павінна была палепшыць іх жыцце, але з раена, зверху, пачалі націскаць, пагражаць і нарэшце раскулачванне.

Асабліва відным у гэтай справе стаў свой, высялкоўскі, дужа парцейны хлопец, які нават адрокся ад бацькоўскага прозвішча, Недасекаў. Гэта ён абвінаваціў у сабатажы і шкодніцтве і прапанаваў раскулачыць івана Гужа, толькі за тое, што той адмовіўся прагаласаваць за калгас і некалі меў наемную сілу (папрасіў аднаго старога паставіць трысцен). Гэта тлумачылася тым, што раскулачыўшы аднаго, іншыя задумаюцца.

Ахвярамі калектывізацыі стала сям'я ўладзіміра Багацькі. Адбылася яшчэ адна трагедыя — не вытрымаў маральна Васіль Ганчарык, якому прыйшлося раскулачваць не толькі ўладзіміра Багацьку, але і яго дачку, а для Васіля — нявесту Анюту.

Усе гэтыя жыццевыя трагедыі адбываліся на вачах галоўных герoяу. Успаміны, факты перадае нам сама Сцепаніда. Як ставілася яна да гэтых падзей? Яна жаночым, матчыным сэрцам адчувала, што гэта было несправядліва, таму была супраць раскулачвання Гужа, перажывала час растання з Анютай, збірала подпісы ў абарону Лявона. Яна вельмі спадзявалася на абарону Чарвякова, але і той не змог дапамагчы, бо нечакана памер.

Што прывяло ў паліцыю Змітра Гужа, Каландзенка і Антося Недасеку? іх здрадніцтва не было нечаканасцю для жыхароў.

Яшчэ да вайны пасля раскулачвання бацькі, Зміцер пачаў з абрэзам паляваць на людэей. Не пасароміўся забраць у Сцепаніды апошнія тры рублі. Ён быў здольны на ўсе. Недасека прызнаецца, што пайшоў у паліцыю, каб адкупіцца за брата Новіка. Фашысты і паліцаі вельмі падобны, яны нелюдзі, якія заслугоўваюць аднолькавага пакарання.

Са з'яуленнем ворагаў на хутары муж і жонка займаюць розныя пазіцыі. Ва ўсім памаркоўны, крыху баязлівы, ціхі Пятрок імкнецца неяк прыстасавацца да абставін. Задобрыць, уступіць, непакрыўдзіць — такое становішча займае гаспадар хутара. Паступова ён пераконваецца ў марнасці сваіх намаганняу, пачынае супраціўляцца і якраз жа бясследна знікае ў мястэчкавай палцыі. Характар і пачуцце чалавечай годнасці, тыя адвечныя маральныя якасці, што былі прыціснуты адвечнымі страхамі, нарэшцэ вырваліся на паверхню. Пятрок гіне не як ахвяра. У яго апошніх словах гучыць агульна народны пратэст і суровае папярэджанне.

Сцепаніда, якая да вайны ўмела пастаяць за справядлівасць, з самага пачатку вырашыла не ісці ні на якія кампрамісы з ворагам. Яна свядома канфліктуе з няпрошанымі гасцямі. Употайку ад паліцаяу яна пасвіць кароўку, але прыходзіцца нарэшце ахвяраваць і ёю, вырашыўшы не даць немцам малака. Усе ўчынкі Сцепаніды псіхалагічна апраўданы. Нават пры купле бомбы яна аддае свайго апошняга парсючка.

...Не стала Петрака. Вось тут і пачынае выспяваць рашэнне — узарваць мост бомбаю. Сцепаніда яшчэ не ведае, як гэта зрабіць, але спыніць яё ўжо нельга. У няроўным паядынку Сцепаніда гіне, але застаецца непакорнай. Акружаная паліцаямі, яна зачыняецца ў істопцы, сама падпальвае хату, і гарыць разам з ёй. Трагічная смерць Сцепаніды ўздымаецца да подзвігу і ўспрымаецца, як знак непераможнасці народа.

...Засталася ляжаць у зямлі схаваная бомба — сімвал прыхаванага народнага гневу, які кожную хвіліну можа выбухнуць з велізарнай знішчальнай сілай. Праз усе жыцце Сцепаніды праходзяць знакі бяды:
· ліпа гарэла;
· крыж;
· іздохшая птушка на поліцы.