Водгук на трылогію Якуба Коласа "На ростанях"
У трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» адлюстравана эвалюцыя, што адбывалася ў свядомасці народа на пачатку XX ст. Першая кніга трылогіі — анонсеці. «У палескай глушы» — апавядае пра духоўныя пошукі галоўнага героя твора Андрэя Лабановіча, я го пакутлівы, складаны пошук шляхоў служэння народу. Вялікае значэнне мае пытанне пра ўзаемаадносіны народнай інтэлігенцыі і народа. Парадокс, але Лабановіч, хоць і вырас у сялянскай сям'і, павінен шмат перажыць і перадумаць, перш чым ён зразумее, чаму селянін абыякавы да асветы і, як здаецца маладому настаўніку, да свайго лесу.
Вельмі паказальны ў гэтым сэнсе першы эпізод аповесці, дзе Андрэй Лабановіч гутарыць са школьнай старожкай бабкай Мар'яй пра сэнс чалавечага жыцця:
«— Дык ты, бабка, не ведаеш, чаго мы на свеце жывём?
— Не, панічок: не ведаю! Каб вы спыталіся ў дрэва, чаму яно расце, дык хіба ж бы яно вам адказала? Так і я не магу адказаць вам. Жывем, покі жывецца, бо жывым у зямлю не палезеш, а прыйдзе смерць, тады пахаваюць».
Гэты эпізод мае выключнае значэнне для разумения ідэйна-мастацкага зместу твора. Герой твора пытаецца нібы жартам, а на самай справе імкнецца высветліць для сябе і растлумачыць іншым сэнс чалавечага існавання на зямлі, прызначэнне інтэлігенцыі ў гісторыі.
Бабка Мар'я і Лабановіч гавораць нібы на розных мовах, не разумеюць адзін аднаго. Гэта непаразуменне будзе характарызаваць і ў далейшым узаемаадносіны галоўнага героя твора і сялян. I гэта пры тым, што палешукі падабаюцца Андрэю Лабановічу сваёй мудрасцю, практычным розумам і фізічнай сілаю.
Павінен прайсці час, пакуль малады настаўнік зразумее, чаму вуліцы вёсак неахайныя, а сяляне зусім не імкнуцца палепшыць сваё жыццё.
Упершыню праўду ён пачуе ад селяніна вёскі Мікуцічы, які на заклік Андрэя пабудаваць грэблю адказвае:
«— Мы гэта, брат, ведаем, ды вось рады не можам даць. Калі б прыехаў прыстаў з бізуном ды даў бы перцу, то паставіў бы ўсіх на работу, — кажа стары Плёрык».
У другой кнізе трылогіі тэма народа гучыць іначай. Змяніўся час, адбыліся змены і ў светапоглядзе галоўнага героя. Сімвалічнае значэнне мае для разумения ідэйнага зместу аповесці *У глыбі Палесся» легенда пра Яшукову тару, у якой гучыць вера ў спрадвечную справядлівасць і папярэджанне прыгнятальнікам народа пра непазбежную кару.
Шмат на якія сацыяльныя праблемы дапамог зірнуць па-іншаму Лабановічу дзядзька Марцін, аднак асноўныя змены адбыліся ў свядомасці галоўнага героя пасля яго знаёмства з нелегальнай палітычнай літаратурай, рэвалюцыянеркай Вольгай Андросавай і селянінам-праўдашукальнікам Аксёнам Калем.
«Аксён Каль верыць у праўду, у тую адвечную праўду, якую так прагна чакае народ і якая за сямю замкамі хаваецца ад яго. Ён не можа спакойна глядзець на несправядлівасці, што чыняцца над людзьмі, і дабіваецца праўды. Яго ведае воласць, ведае і земскі начальнік, як чалавека неспакойнага і небяспечнага».
Лабановіч навучае грамаце Аксёна Каля, доўга гутарыць з ім і іншымі сялянамі вёскі Выгаиы, што прыходзяць у школу па сваёй волі, жадаючы пачуць ад настаўніка слова праўды. Пазней падрыхтаваныя настаўнікам жыхары вёскі Выганы і Высокае выступяць супраць пана Скірмунта, які незаконна карыстаецца затокамі на рацэ Піне, сенажацямі і сервітутнымі ўчасткамі. Сяляне дружна ставяць свае подпісы пад петыцыяй, складзенай Лабановічам і накіраванай пану Скірмунту:
«Несправядлівасць, што чынілі вякамі сялянству паны і чыноўнікі, той панскі стан, у якім апынулася яно ў выніку гэтай несправядлівасці, змусіла сялян саміх узяцца за справу скасавання гэтай несправядлівасці. Усюды па Расіі ўзняўся рух сялян на грунце зямельных адносін з памешчыкамі. Гэты рух, як вам пэўна вядома, часта прымае грозную, для вас непажаданую форму, бо даведзенае да крайнасці сялянства змушана ўжываць такія формы».
Мовай ультыматуму пачынаюць размаўляць сяляне-палешукі з памешчыкамі і з царскай адміністрацыяй.
Такім чынам, эвалюцыя ў свядомасці сялянства адбываецца, згодна аўтарскай задумы, не без удзелу народнай інтэлігенцыі. ^
У трэцяй кнізе трылогіі сяляне вёскі Мікуцічы па сваім жаданні ахоўваюць нелегальны з'езд настаўнікаў. Пазней сяляне не дазволяць прыставу арыштаваць настаўнікаў:
«Натоўп сялян і іхні варожы настрой да паліцыі былі прычынаю таго, што прыстаў паспяшаўся змыцца, не закончыўшы вобыску і нікога не арыштаваўшы.
— Няхай бы паспрабавалі арыштаваць — мы паказалі б ім арышт!— ваяўніча заяўлялі сяляне».
Такім чынам, час, падзеі першай рускай рэвалюцыі і рэвалюцыйная дзейнасць па-сапраўднаму народнай інтэлігенцыі — асноўныя прычыны эвалюцыі ў свядомасці сялянства на пачатку XX ст., на думку аўтара трылогіі.
У трылогіі «На ростанях» створаны яркія вобразы сялян-палешукоў. Дастаткова прыгадаць Сцяпана Рылку, Рамана Круглага, старожку бабку Мар'ю з аповесці «У палескай глушы». Вось вясковы стараста Раман Круглы:
«Стараста, па звычаю ўсіх палешукоў, меў доўгія светлый валасы. Рыжая бародка, вузкая і валністая, і крыху пахмурны погляд спадлоб'я рабілі старасту падобным да званковага караля. Звярнуўшы ўвагу на яго здаравецкі склад, на шырокую расхлістаную грудзіну, на якой яшчэ значыліся сляды летняга загару і адбіткі вятроў, Лабановіч мімаволі ўспомніў яго бацьку Рыгора, які, як зазначыў Сцяпан Рылка, браў старасту на рукі, як хлапчанё. «Крэпкі народ, хоць і жыве ў балотах», — падумаў Лабановіч».
Маладому настаўніку падабаецца вопратка палешукоў, іх кемлівасць, дабрыня. Неяк сялянскі стараста знаходзіў выйсце, калі трэба было разносіць павесткі. А бабка Мар'я «выратавала» вёску, забяспечыўшы ўсіх «святой» вадой. Дарэчы, пісьменнік падкрэслівае ў творы, з аднаго боку, мудрасць і глыбокае веданне прыроды сялянамі («Гэта былі самавукі-астраномы... Яны ведалі, у які дзень, у якую нават часіну трэба выязджаць з сахою на поле, пры якіх умовах трзба сеяць тую ці іншую збажыну»), а, з другога боку, традыцыйны атэізм палешукоў:
«У царкву яны бадай ніколі не хадзілі, бо царквы ў Цельшыне, акрамя каплічкі на могілках, не было. А дома маліцца не выпадала, бо больш награшыш, чым памолішся. Апрача таго, маліцца іх не вучылі. I наогул, ніхто ў Цельшыне не ўмеў маліцца, як трэба. Кожны маліўся так, як зносіў яго розум».
Дыскусіі
2 года 41 неделя назад
3 года 34 недели назад
3 года 40 недель назад
3 года 40 недель назад
3 года 50 недель назад
4 года 41 неделя назад
4 года 42 недели назад
4 года 42 недели назад
5 лет 30 недель назад
5 лет 33 недели назад