Водгук на камедыю Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча "Пінская шляхта". "А суддзі хто?"
П'еса В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта» — выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі.
Дзеянне ў камедыі адбываецца ў адным з глухіх палескіх засценкаў Шнскага павета, дзе ўсе лічаць сябе шляхцічамі. Двое такіх шлях-цічаў Іван Цюхай-Ліпскі і Ціхон Пратасавіцкі пасварыліся і нават пабіліся з-за таго, што адзін абазваў другога мужыком. За гэту «страшную абразу» Ліпскі падае на Пратасавіцкага ў суд. На разгляд справы прыязджае станавы прыс-таў Кручкоў з пісарам Шсулькіным.
Каб болып яскрава паказаць тыповыя рысы «судовых людзей», В. Дунін-Марцінкевіч уводзіць у п'есу сцэну судовага пасяджэння, якое ўспры-маецца як вострая пародыя на царскае права-судцзе. Кручкоў не судзіць, а камандуе, загад-вае, адным словам — распараджаецца ў судзе, як толькі яму ўздумаецца. «Найяснейшая ка-рона» пускае ў ход усе свае хітрыкі: корчыць сур'ёзную фізіяномію, ставіць адзін вус угару^ а другі ўніз, спасылаецца на неіснуючыя зако-ны, указы, дапускае самыя неверагодныя сцвяр-джэнні. Калі паслухаць Кручкова, то ў краса-віку сорак дзевяць дзён, у верасні — семдзесят пяць, у кастрычніку — сорак пяць. і гэту бяз-глуздзіцу з увагай слухае шляхта. Яна нават прыходзіць у захапленне ад юрыдьганых здоль-насцяў прыстава. Аўтар высмейвае ў камедыі не толькі нахабства, цынізм, самавольства Круч-кова, але і адсталасць правінцыяльнай шлях-ты, якая нават не ведае летазлічэння, веку і года, у якім жыве.
Аўтар падкрэслівае, што забітая, цёмная, але ганарлівая шляхта — ідэальнае асяроддзе для кручковых і пісулькіных.
Прыстаў, надзелены ўладай, нават не лічыць патрэбным захоўваць сярод шляхты знешнюю форму правасуддзя. Ён аб'яўляе вінаватымі тых, хто ніякага дачынення да гэтай сваркі не мае: «Сведкі, каторыя бачылі драку, а не баранілі, — па дзевяці рублёў, а вся прочая шляхта, што не бачыла дракі, за тое, што не бачыла, — па тры рублі».
Кручкоў добра ведае псіхалогію ганарлівай шляхты і выкарыстоўвае любую магчымасць, каб вывудзіць з яе кішэняў як мага болей гро-шай. Аднаму з шляхцічаў Кручкоў прысуджае дваццаць пяць лоз без дывана, на голай зямлі. Ведаючы, што такое пакаранне лічыцца му-жыцкім, прыстаў трапляе ў самую кропку. Цёмныя ж пінчукі, баронячы свой шляхецкі гонар, гатовы аддаць апошнюю кашулю, абы толькі пазбегнуць кары на голай зямлі.
Нахапаўшы досыць грошай, прыстаў не грэ-буе і сушанымі грыбамі, рыбай, мёдам, зай-цамі. «За добры гасцінчык» ён згаджаецца да-памагчы закаханым Грышку і Марысі.
У канцы камедыі Кручкоў спецыяльна су-тыкае шляхцічаў Алыіенскага і Статкевіча, каб яшчэ раз прыехаць па спажыву. Вобраз Круч-кова пададзены ў камедыі ў сатырычнай фор-ме. Пра гэта сведчаць знешні выгляд прыста-ва, яго мова, паводзіны. П'еса выклікае смех. Аднак пра гэты смех можна сказаць — смех скрозь слёзы. Аўтар твора імкнуўся праз камічнае па-казаць тое, што яго вельмі хвалявала — судо-выя парадкі. Менавіта па гэтай прычыне і ўзнік твор.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 24 недели назад