Водгук на навелу Xрысьцiны Лялько "Песня"
Не шукай ты шчасця долі
На чужым, далёкім полі.
... А потым былі мітусня і мана, бруд і невыносны цяжар расчаравання, жалезабетонныя астрогі і сіметрычнасць аднастайных дзён. Рух да ўласнай загубы. Грэх слепаты перад прыгажосцю. Адмаўленне гармоніі. Ды вось толькі сэрцу патрэбны неба і карані: яно не можа жыць у пачварнай пустэчы. I кідаецца абвугленая душа то да зор, то да мора, пакутуе і плача, і толькі як збавенне, як прабачэнне, прынятае з рук Святла, — вось такая «Песня», быццам досыл з таго свету, што існуе побач, але які даўно ўжо мінуў.
Ці то туга, ці то нечаканы, але востры ўспамін, ці то радасць абуджэння ад надзённасці нарадзілі «Песню» Хрысціны Лялько. З ледзь заўважным смуткам аўтар прыгадвае далёкія і, мабыць, таму толькі цяпер зразумелыя вясну і лета сваей маладосці, а можа, маленства. Пераасэнсаваны, той час здаецца ўвасабленнем гармоніі і ісціны, чысціні і прастаты геніяльнага.
Прырода існуе па сваіх, часам не спасцігнутых чалавекам законах, яна кліча нас да сябе, прапануе пазбавіцца ад усяго наноснага, зазірнуць у таямніцу сутнасці. Дзеці прыроды, мы кінуліся да глабальнага і згубілі істотнае, пазбавіліся ўласнага ценю, забыліся пра мудрасць продкаў. Але як размежаваць скарб тых, чый род працягваем мы, і багацце роднай зямлі? Нездарма ж прысутнічае ў творы вобраз бабы Валінкі, якая ўвесь час схіляе голаў долу, бы ў паклоне, убірае ў сябе дзівосны свет наваколля. Нават імя бабулі амаль паганскае, нібы ў пацвярджэнне неабходнасці калі не зліцця чалавека з гармоніяй прыроды, то хаця б яднання з ей. Бо традыцыі народа, святы яго, абрады, жыццё выцякаюць з роднай зямлі і неразрыўна звязаны з яе дыханием. Прыйдзі да яе, адчуй яе вод ар і потым вырашай, ці варта вяртацца ў тое вымярэнне, дзе, здавалася б, так надзейна ўсталяваўся ты. Але і ў свеце бабы Валінкі наўрад ці будуць чакаць цябе ціша і заспакаенне, ды ў ім цяжка знайсці абрыдлую штучнасць, што ўжо даўно пануе над намі...
I як гімн гэтай гармоніі — песня. Песня, якую пакінулі нам нашы дзяды, каб ці ў горы, ці ў радасці прыгадалі мы яе і атрымалі збавенне. Здаецца, і наваколле, і памяць поўняцца знаёмай мелодыяи для лірычнай гераіні Хрысціны Лялько. I як аўтар «знаходзіла бабу Валінку па гэтай песні, ішла здалёк на яе голас», так і кожны з нас павінен пачуць, адшукаць, адчуць матыў продкаў, роднага краю, зямлі, якая загіне, калі застанецца нічыёй.
Дыскусіі
2 года 33 недели назад
3 года 26 недель назад
3 года 31 неделя назад
3 года 32 недели назад
3 года 42 недели назад
4 года 32 недели назад
4 года 33 недели назад
4 года 34 недели назад
5 лет 22 недели назад
5 лет 24 недели назад