Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Канстанціна Вераніцына "Тарас на Парнасе". Міфалагічныя вобразы

Ноя/10

04

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

У раскрыцці галоўнай ідэі паэмы "Тарае на Парнасе" вялікае значэнне маюць міфалагічныя вобразы. Праз усю паэму праходзідь думка аб новай літаратуры, высмейваецца кансерватызм дваранскай літаратуры і ўзносіцца талент пісьменніка.

У паэме прадстаўлены вобразы многіх багоў Старажытнай Грэцыі, як правіла, герояў высокай літаратуры. Але ў творы яны носяць рымскія імёны, бо рымляне запазычылі іх у грэкаў. Гзта Юпітэр, Веста, Венера, Амур, Бахус, Геба і іншыя.

Асноўнымі вобразамі паэмы з'яўляюцца Зеўс, Венера, Амур і Геба, якія апынуліся ў незвычайных умовах, намаляваны ў камічным святле. Зеўс у творы паказаны старым. Калі "насцябаецца" гарэлкі, то лезе на печ "грэць плечы" або скача са сваёй жонкай Вестай. Таксама ён "любіць цешыць грэшна цела". Венера, дачка Зеўса, у паэме нагадвае сялянскую дзяўчыну:
Чырвона, тоўста, круглаліца і вочы, як на калясе, Як жар, гарыць яе спадніца, Істужкі ўплецены ў касе.

Дзяўчына гэта ўвесь чае ці "маслам мажа валасы ды нечым белым твар свой беліць", ці скача "мяцеліцу". 3 аднаго боку, аўтар сімпатызуе Венеры як прыгажуні, а, з другога боку, паказвае яеяк самазадаволеную паненку.

Амур паўстае перад намі маладым, прыгожым хлопцам, які толькі і робіць, што "з дзеўкамі жартуе". Але ў Амура ёсць недахоп: ён схільны да п'янства.

Аднак не ўсе багі п'яніцы і гультаі. Геба - маладая дзяўчына, якая вельмі жвавая і працавітая. На ёй трымаецца ўся гаспадарка.

Праз вобразы багоў аўтар паказаў жыццё сялян з іх станоўчымі і адмоўнымі рысамі. Багі вядуць гаспадарку, носяць звычайнае сялянскае адзенне, мыюць кашулі, танцуюць народныя танцы, ядуць сялянскія стравы. Паказаўшы такое жыццё, аўтар разам з тым звярнуў увагу на тое, што жыццё простых сялян так-сама вартае ўвагі літаратуры.