Водгукі на вершы беларускіх паэтаў

Водгук на паэму Якуба Коласа "Новая зямля". Мастацкая энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства ў дакастрычніцкі час. Тыповасць вобразаў

Окт/10

20

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

“Новую зямлю”Я.Коласа справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця бел. сялянства конца XіX- і пачатку XX ст. і невыпадкова. Паэма — вялікі эпічны твор аб гістарычным лёсе бел. сялянства і пошуках ім шляхоў да светлай будучыні. Паэт расказвае аб усім, чым багата і цікава жыццё сялян: аб клопатах і занятках дарослых, аб забаўках дзяцей і іх вучобе, аб святочных днях і буднях, ясных летніх днях і ціхіх зімовых вечарах, калі дарослыя пры дзецях "пачнуць казаць свае ўспамінкі, вясці размовы пра старынкі".

Працай былі запоўнены будні сялян. Працавалі і дарослыя, і дзеці: Міхаіл выконваў абавязкі лесніка, Антось "правіў гаспадарку", усю хатнюю работу выконвала Ганна — жонка Міхала. Я.Колас паказвае працэс варыва, сяубы, жніва, малацьбы. У час жніва калектыўная праца становіцца крыніцай прыгожага, напаўняе душу сялян радасцю, прыносіць ім задавальненне. Паэт можа расказаць цэлую гісторыю пра стары дзедаў човен, пра тое, як трэба ўмела выбраць касу.

Апісанне касьбы — гэта цэлы гімн у гонар чалавека працы. Касцы параўноўваюцца з "ваякамі", якія ідуць "нібы ў атаку", то "грамадою, то шнурам цягнуць, чарадою, то паасобку, то па пары". У паэме апісваюцца і прылады працы, створаныя працавітымі рукамі (сярпок крывенькі, граблі), і сялянская хата, гумно, павець. Я.Колас ведае, як звіваецца пчаліны рой і як яго трэба абіраць, як трэба слаць снапы на таку, каб было зручна малаціць.

З энцыклапедычнай шырынёй апісвае Я.Колас усе звычаі і абрады, якія бытавалі ў той час на Бел. Гэта каляндарныя святы (куцця, вялікдзень, коляды), звычаі ўзаемадапамогі (талака, кумаванне, кірмашы сходы, народныя песні, казкі).

Па энцыклапедычнаму шырока апісвае Я.Колас сваю родную зямлю — маці. Апяваючы знаёмыя яму з дзяцінства мясціны, ён паказвае, наколькі прыгожая наша зямля і як многа хараства і паэзіі ў яе сціплых краявідах. Чаргуюцца дні і ночы, за зімамі ідуць вёсны, птушкі пралятаюць з выраю і зноў ляцяць у цёплыя краіны, ідуць дажджы, гуляюць завірухі, разліваюцца і замярзаюць рэкі — пра ўсё гэта расказваецца ў паэме. У вобразах роднага краю Я.Колас заўсёды чэрпаў натхненне і сілу. Хараство роднай прыроды выклікала ў паэта не толькі радасць і захапленне, але і смутак. Яго сэрца баліць за бяспраўнага, прыгнечанага і зняважанага сяляніна. З паэм мы ўяуляем яго знешні выгляд, у што ён быў апрануты, што еў і піў, аб чым марыў, на што спадзяваўся і ў што верыў. Працоўнаму чалавеку, які паўстае ў паэме ва ўсёй сваёй велічы, аддае Я.Колас свае сілы, сваю любоў і свой талент.

Па шырыні тэматыкі, па багаццю жыццёвага зместу "Новая зямля” не мае сабе роўных у белар. літаратуры. Гэта вялікі эпічны твор аб гістарычным лёсе сялянства, аб яго шляхах-дарогах да шчасця і волі. У паэме шматгранна адлюстравана жыцце народа, яго праца, побыт, псіхалогія, асаблівасці нацыянальнага характару, мова, прырода роднага краю. Тут глыбока і праўдзіва выяулены мары і жаданні працоўных мас белар. вескі. Таму "Новую зямлю” справядліва называюць энцыклапедыяй жыцця белар. сялянства канца ХіХ стаг. Галоўнае ў паэме — пошукі зямлі і волі. Гэта тэма вызначае асноўны змест паэмы. Коласавы героі жывуць у няволі, церпяць прыгнет і таму самае дарагое, самае моцнае іх жаданне — свабода. Міхал, Антось, Ганна – людзі простыя, малыя, але па-свойму "удалыя". Яны паказаны ў паэме шчырымі, рухлівымі працаўнікамі, свабодалюбамі. Гэта сапраўдныя народныя характары, носьбіты працоўнай народнай маралі. У іх жыццевым вопыце выяуляецца лес народа і разам з тым гісторыя іх індывідуальнага жыцця.